Выстава "Чароўны ліхтар"

Апублiкавана: 27 лiпеня 2025 Афiша Музеі Мінск

Аўтар: Аўтары

А вы ведалі, што першы ў свеце мультфільм, намаляваны пры дапамозе нейрасетак, стварылі ў нашай краіне? У Музеі гісторыі беларускага кіно працуе выстава «Чароўны ліхтар», прысвечаная самабытнай айчыннай анімацыі.

Беларускія мультфільмы — гэта не проста гісторыі на экране, а цэлы культурны скарб. Яны зачароўваюць зваротам да народных казак, легендаў і традыцый. Цяпер ёсць магчымасць зазірнуць за кулісы стварэння гэтых шэдэўраў!  

У экспазіцыі вы ўбачыце:

- арыгінальныя эскізы, сцэнарыі і афішы любімых анімацыйных карцін,

- замалёўкі з мультфільма «Марк Шагал. Пачатак»,

- арыгінал сцэнарыя культавай стужкі «Цімка і Дзімка».

 

Акрамя таго, вы даведаецеся, які беларускі мультфільм быў зроблены ў тэхніцы пясочнай анімацыі, а які — першым у свеце з дапамогай штучнага інтэлекту!

У рамках выставы можна наведаць:

- майстар-класы па стварэнні мультфільмаў,

- музейныя заняткі па гісторыі анімацыі.  

Выстава працуе па 30 жніўня па адрасе вул. Свярдлова, 4