Выстава "Традыцыі Абрамцава скрозь стагоддзі" будзе адкрыта з 8 ліпеня да 10 жніўня ў Віцебскім абласным краязнаўчым музеі.
На экспазіцыі прадстаўлена больш за 100 экспанатаў са збору музея-запаведніка «Абрамцава» і прыватных калекцый: жывапіс, кераміка і знакамітая абрамцава-кудрынская разьба па дрэве.
Таксама наведвальнікі змогуць азнаёміцца з дакументальным фільмам, які дапоўніць уражанні і дасць магчымасць здзейсніць віртуальны шпацыр па помніку культуры.