
Выстава “Спадчыннасць” працуе ў галерэі “Універсітэт культуры” да 15 сакавіка. Экспазіцыя раскрывае 30-гадовы шлях кафедры дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў. Далей..

Юрый Боўда — ганаровы грамадзянін Бабруйскага раёна. Народны майстар Рэспублікі Беларусь, майстар народных мастацкіх рамёстваў Цэнтра рамёстваў п. Глуша атрымаў гэтае пачэснае званне 4 лютага за высокія дасягненні ў грамадска-культурнай дзейнасці. Далей..

На нядаўняй выставе дасягненняў “Мая Беларусь” у Мінску мала хто не затрымліваўся ля стэнда Капыльскага раёна: наведвальнікаў прываблівалі незвычайныя ручнікі. Здзіўляла не толькі выразнасць арнаментаў, але і двухбаковасць вырабаў — рэдкасць! Далей..

Творы са шкла часта адносяць да дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва. Аднак ёсць аўтары, якія імкнуцца тую “завядзёнку” парушыць. Яны кажуць: гэты матэрыял здатны на большае, ніж проста ўпрыгожваць нашу рэчаіснасць, напаўняючы яе каляровымі водблескамі. Далей..

Сёлета культурная сталіца Беларусі — горад Іванава Брэсцкай вобласці. І хаця рэспубліканская акцыя афіцыйна стартуе ў лютым, першы месяц года для мясцовых жыхароў выдаўся насычаным на падзеі. Далей..

Актыўная работа па адраджэнні старажытных рамёстваў на тэрыторыі Беларусі пачалася ў 1980-х. Майстры наваствораных дамоў і цэнтраў рамёстваў выязджалі ў экспедыцыі па вёсках, шукалі артэфакты, звязаныя з культурай продкаў, вывучалі іх і аднаўлялі аўтэнтычныя тэхналогіі. Аднымі з найбольш цікавых знаходак у Віцебскім Паазер’і сталі берасцянікі — гліняны посуд, аплецены бяростай. Далей..

Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка 8 студзеня ўручыў спецыяльныя прэміі дзеячам культуры і мастацтва. Сярод узнагароджаных — майстар народных мастацкіх рамёстваў Гродзенскага раённага культурна-інфармацыйнага цэнтра, народны майстар Беларусі Ірына Шавельская. Далей..

З розных куткоў свету ў Гарадоцкі Дом рамёстваў і фальклору Цэнтра традыцыйнай культуры і народнай творчасці Гарадоцкага раёна прыязджаюць госці — палюбавацца ўнікальнай кісяёй і вышыўкай, багатай калекцыяй вырабаў з саломы, гліны, дрэва, іншых матэрыялаў. Далей..

Галерэя “Універсітэт культуры” прэзентавала выставу “Ад прадзедаў...”. На ёй прадставілі работы лаўрэатаў і дыпламантаў фестывалю “Сузор’е”. Далей..

Чвэрць стагоддзя здзіўляе наведвальнікаў унікальны музей народнай творчасці “Бездзежскі фартушок”. Пішам “унікальны” не дзеля прыгожага слоўца: установа культуры ў Драгічынскім раёне мае такія каштоўнасці, якіх нідзе не адшукаць. Далей..

“Падкажыце, як знайсці?” — пытаюся ў міначкі і называю адрас. “Вы да нашага Кулібіна?” — у голасе незнаёмкі непрыхаваны гонар. Яна ўпэўнена паказвае кірунак: Андрэй Мартынюк у Дзяржынску чалавек вядомы. З-пад яго ўмелых рук выйшлі сотні неверагодных па канструкцыі і прыгажосці гадзіннікаў. Работы майстра разляцеліся па ўсім свеце: ёсць і на Блізкім Усходзе, і ў Еўропе, і ў Сярэдняй Азіі, і ў Лацінскай Амерыцы... Далей..

У Асунсьёне, сталіцы Парагвая, з 2 па 7 снежня адбываецца 19-я сесія Міжурадавага камітэта ЮНЕСКА па ахове нематэрыяльнай культурнай спадчыны, падчас якой элемент “Выцінанка, беларускае традыцыйнае мастацтва выразання з паперы” быў уключаны ў Рэпрэзентатыўны спіс нематэрыяльнай культурнай спадчыны чалавецтва. Далей..

Рэспубліканскі цэнтр нацыянальных культур з 10 па 16 лістапада праводзіў творчую стажыроўку кіраўнікоў замежных беларускіх непрафесійных (аматарскіх) калектываў мастацкай творчасці і грамадскіх аб'яднанняў беларусаў замежжа. Гэта трэцяе падобнае мерапрыемства сёлета. Далей..

У Ашмянскім раённым цэнтры рамёстваў і традыцыйнай культуры адкрылася выстава “Карагод лялек”, прымеркаваная да Дня беларускай лялькі. Экспанаты былі падрыхтаваны майстрамі цэнтра Марыяй Заянчкоўскай і Вольгай Кавалеўскай. Гульнявыя, абрадавыя, а таксама лялькі-абярэгі здзіўлялі і ўражвалі гасцей. Традыцыйная беларуская лялька звычайна выяўлялася без аблічча. Большасць экспанатаў таксама не мае рысаў твару. Далей..
Абласная выстава-конкурс па рэгіянальным інтэр’ерным тэкстылі "У роднай хатцы на Паазер’і" адкрылася ў Віцебскім абласным метадычным цэнтры народнай творчасці. Далей..
У Нацыянальным прэс-цэнтры пачалася прэс-канферэнцыя "Беларусь – цэнтр культурнага прыцягнення і сілы. Творчая стажыроўка беларусаў замежжа (Італія, Эстонія, Латвія, Казахстан, Расія)". Далей..
Фестываль "Разам мы зможам больш" сабраў у Магілёве творчых асоб з інваліднасцю, што прадстаўляюць розныя рэгіёны Беларусі і Расіі. Далей..

Выстава "Сакрэты ідэальнай пасадкі" з праекта "Традыцыі і сучаснасць" адкрыецца 14 лістапада ў мастацкай галерэі Мінскага абласнога цэнтра народнай творчасці. Далей..

Тонкія, паветраныя, з багатымі сюжэтамі — ад выцінанак, што вырабляе народны майстар Беларусі з вёскі Дубітава Івацэвіцкага раёна Наталля Кулецкая, немагчыма вачэй адвесці. Далей..
Ад прадметаў, зробленых майстрамі Дома рамёстваў аграгарадка Кароўчына Дрыбінскага раёна на Магілёўшчыне, вачэй не адвесці! Любуешся, марыш... Далей..
Лідскі раённы цэнтр культуры і народнай творчасці запрашае на Свята ткацтва, якое адбудзецца 26 кастрычніка а 15-й гадзіне. Далей..

Чарговы раз Беларусь паклікала сыноў і дачок, якія жывуць далёка ад Радзімы, але шануюць свае вытокі. На стажыроўку ў нашу краіну завіталі кіраўнікі аматарскіх калектываў мастацкай творчасці і грамадскіх аб’яднанняў беларусаў замежжа. Далей..

У г.п.Глуша Бабруйскага раёна 12 кастрычніка адбудзецца рэгіянальны фестываль народнай творчасці і рамёстваў “Глушанскі хутарок”. Далей..

У рамках святкавання Дня горада і 81-й гадавіны вызвалення Крычава ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, міжрэгіянальны фестываль-конкурс народнай творчасці “Крычаўскі канёк” восьмы раз сабраў удзельнікаў з Беларусі і Расіі. Далей..

У Лошніцкім цэнтры культуры і вольнага часу Барысаўскага РЦНТ зладзілі фотапраект “Прыгажосць вачыма беларусачкі”. Кожны ахвотны мог прымераць нацыянальныя ўборы, азнаёміцца з экспазіцыяй “Беларуская хатка”, акунуцца ў культуру і побыт сялян сярэдзіны ХІХ стагоддзя і паспрабаваць сябе ў ролі мадэлі. Далей..
Міжрэгіянальны фестываль-конкурс народнага мастацтва "Крычаўскі канёк" пройдзе 28 верасня. Далей..

Працавітасці беларускіх жанчын здаўна складалі вершы і песні, апяваючы талент і здольнасць да ткацтва і рукадзелля, як асноўнага жаночага занятку. У гумарыстычнай песні “Сягодня ў нас пасядзелачкі” ёсць такія словы, дзе руплівая гаспадыня з дакорам выгаворвае сваёй суседцы пра ляноту і нядбайнасць Далей..
Выдатныя дамы і галантныя кавалеры сабраліся ў аграгарадку Бердаўка Лідскага раёна на свяце “Маёнтак Дамбавецкага запрашае… на шляхецкі баль!” Далей..
Свята "Ганненскі кірмаш" адбудзецца 23 і 24 жніўня. Далей..

У межах праекта "Традыцыі і сучаснасць" у мастацкай галерэі "Цэнтр" Мінскага абласнога цэнтра народнай творчасці з 31 ліпеня па 15 верасня будзе працаваць выстава "Посцілкі+". Далей..