Фестываль народнай творчасці і рамёстваў “Глушанскі хутарок”

Апублiкавана: 02 кастрычнiка 2024 Стужка Народная творчасць Магілёў і вобласць

Аўтар: Аўтары

У г.п.Глуша Бабруйскага раёна 12 кастрычніка адбудзецца рэгіянальны фестываль народнай творчасці і рамёстваў “Глушанскі хутарок”.

У Цэнтры рамёстваў пасёлка Глуша Бабруйскага раёна адбудзецца рэгіянальны фестываль народнай творчасці і рамёстваў “Глушанскі хутарок”. Пачатак мерапрыемстваў у 11.00.

Адказныя за правядзенне фестывалю – ДУК “Цэнтралізаваная клубная сістэма Бабруйскага раёна”.

Рэгіянальны фестываль народнай творчасці і рамёстваў праводзіцца з мэтай умацавання, захавання, развіцця традыцыйнай культуры; садзейнічанне рэалізацыі творчых здольнасцей і гарманічнага развіцця асобы праз фальклор, дэкаратыўна-прыкладное мастацтва, інструментальны жанр, харэаграфію; прапаганда патрыятычных і духоўных каштоўнасцей, нацыянальнай культуры.

У рамках праграмы фестывалю пройдуць конкурсы: 

- раённы конкурс на лепшую тэатралізаваную прэзентацыю абрадаў “Вяртанне да вытокаў”; 

- раённы конкурс гульнявых праграм сярод удзельнікаў клубных фармаванняў “ХУТАРСКІЯ ЗАБАВЫ”;

- раённы культурна-забаўляльны конкурс “Гаспадыня Глушанскага хутарка – 2024”;

- пленэр па кераміцы і ганчарстве; 

- раённы конкурс-выстава нацыянальнай беларускай кухні “ПІКНІК ПА-БЕЛАРУСКУ”;

- раённы конкурс беларускай песні “Люблю цябе, Белая Русь”.

Праграма фестывалю таксама ўключае канцэртную праграму з удзелам калектываў аматарскай творчасці і творчых груп устаноў культуры раёна і гасцей фестывалю, цырымонію ўзнагароджання ўдзельнікаў і пераможцаў конкурсаў; выставу-продаж сельскагаспадарчай прадукцыі, гандлёвыя рады майстроў і іншыя забаўляльныя мерапрыемствы.