Традыцыйныя абменныя гастролі Беларускага дзяржаўнага акадэмічнага музычнага тэатра і Тульскага акадэмічнага тэатра драмы адбыліся 15—19 студзеня. Даты невыпадковыя: праект, што ладзіцца з 2012-га, прымеркаваны да старога Новага года. Далей..
Вялікі тэатр Беларусі 16-ы раз правёў Баль на стары Новы год. Традыцыйна было шмат цікаўнасцей і крыху змяніўся фармат. Далей..
Ці ёсць свая апякунка ў нашай музыкі? Пэўна, з’явілася-адрадзілася. Прэм’ер, аўтарскіх вечарын беларускіх кампазітараў і проста выкананняў айчынных твораў розных часоў становіцца ўсё больш. Далей..
Да зімовых вакацый тэатры падрыхтавалі не толькі святочныя, але і іншыя прэм’еры. Вядомыя сюжэты часам разгортваюцца па-новаму! Далей..
Святочныя ранішнікі ладзіў, бадай, кожны тэатр. І штогод да ўпадабаных дзятвой спектакляў далучаюцца прэм’ерныя. Сярод іх — як зімовыя гісторыі вядомых аўтараў, так і спецыяльна напісаныя навінкі. Далей..
Гастролі — незаменны складнік тэатральнага працэсу. Да юбілею Саюзнай дзяржавы іх пабольшала. За пару апошніх тыдняў мінчукі маглі ўбачыць спектаклі з Масквы, Санкт-Пецярбурга, Пермі, Разані на сцэнах Вялікага, Музычнага, Маладзёжнага тэатраў і Цэнтральнага Дома афіцэраў. Далей..
У снежні Гомельскі абласны драматычны тэатр адсвяткаваў 85-годдзе. Напярэдадні юбілею мы звярнуліся да мастацкага кіраўніка калектыву Сяргея Лагуценкі. Далей..
Куды і як сёння рухаюцца беларуская драматургія і яе сцэнічнае ўвасабленне? Адказы на гэтыя ды іншыя пытанні — у аглядзе вынікаў ІХ Рэспубліканскага фестывалю нацыянальнай драматургіі імя В. Дуніна-Марцінкевіча, які праходзіў з 28 лістапада па 3 снежня ў Бабруйску. Далей..
Прэм’ера беларускай пастаноўкі стала адной з традыцый Мінскага міжнароднага Каляднага опернага форуму. Далей..
ХІV Мінскі міжнародны Калядны оперны форум стаў самым незвычайным за ўсю сваю гісторыю. Ён не абмежаваўся складзенымі традыцыямі, а зрабіў сапраўдны прарыў у штосьці новае, невядомае, ва ўсіх сэнсах касмічнае. Адкрыццё фестывалю — і па часе, і па сутнасці — “Галоўнае пытанне” з Чувашыі, створанае з удзелам штучнага інтэлекту. Далей..
Вялікі тэатр Беларусі заўжды ў цэнтры ўвагі — дзякуючы багаццю імпрэз. А ў пачатку зімы калектыў увогуле “заснежыць” буйнымі падзеямі, сярод якіх — ХІV Мінскі міжнародны Калядны оперны форум. Далей..
У Бабруйску падвялі вынікі ІХ Рэспубліканскага фестывалю нацыянальнай драматургіі. Найлепшым спектаклем былі названы “Пісаравы імяніны” Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Я. Купалы. А публіка абрала “Пана Твардоўскага” Палескага драмтэатра з Пінска — работа заваявала прыз глядацкіх сімпатый. Далей..
“Дзядзечкаў сон” з’явіўся ў Нацыянальным акадэмічным тэатры імя Янкі Купалы — вядома, на беларускай мове, але ў пастаноўцы расійскага рэжысёра Дзмітрыя Акімава. Далей..
Мінскі дзяржаўны музычны каледж імя М. Глінкі 29 лістапада ўрачыста святкуе векавы юбілей. Адмысловы гранд-канцэрт пройдзе ў рамках 50-га фестывалю “Беларуская музычная восень” і будзе настолькі аб’ёмным, што пачатак прызначаны на дзве гадзіны раней, чым звычайна. Далей..
Пад шэпат лісця сонечных адценняў сыходзіць восень. А разам з ёй набліжаецца да фіналу 50-ы Міжнародны фестываль мастацтваў “Беларуская музычная восень”. Два месяцы творчага форуму — гэта больш як 40 выбітных канцэртаў. А колькі яшчэ не змясцілася ў афіцыйную праграму імпрэз, што адбыліся ў сталічнай філармоніі паралельна, толькі без фестывальнай эмблемы… Далей..
Музычных форумаў пабольшала: 21 лістапада ў Мінску адкрыліся І Міжнародны фестываль-конкурс “На струнах арфы”. Ён сабраў звыш паўсотні выканаўцаў з Беларусі і Расіі, а таксама з Казахстана і Узбекістана. Далей..
У канцы кастрычніка Вялікі тэатр Беларусі перажыў дзве значныя падзеі. У рамках Дзён Мінска ў Санкт-Пецярбургу на сцэне Марыінскага тэатра было паказана “Дзікае паляванне караля Стаха”. А ў беларускай сталіцы гастраляваў Маскоўскі дзяржаўны акадэмічны дзіцячы музычны тэатр імя Наталіі Сац. Дарэчы, мастацкі кіраўнік калектыву народны артыст Расіі Георгій Ісаакян неўзабаве будзе ставіць у нас “Арлеанскую дзеву” Чайкоўскага. Далей..
Беларускі дзяржаўны маладзёжны тэатр выпусціў новы спектакль “Ідыёты”, перамог на фестывалі ў Пермі, рыхтуецца да навагодняй прэм’еры “Спячай прыгажуні”, а ў лістападзе пачынае канцэртны праект і прымае знаных расійскіх гастралёраў. Далей..
Беларускія калектывы не ўпершыню ўдзельнічаюць у Міжнародным тэатральным фестывалі “Смаленскі каўчэг”. Але сёлета яны зрабілі сапраўдны фурор, атрымаўшы найбольшую колькасць узнагарод, уключаючы гран-пры. І гэта далёка не адзіная айчынная перамога ў Расіі апошнім часам. Далей..
На экран вярнуліся “Белыя росы”. Не ў выглядзе рымейка ці паўтору знакамітай карціны, а як кадры ў спектаклі Новага драматычнага тэатра. Далей..
Свярдлоўскі дзяржаўны акадэмічны тэатр музычнай камедыі з Екацярынбурга завяршыў двухтыднёвыя гастролі ў Мінску. Між іншым, чацвёртыя за гісторыю існавання калектыву. І ўсе — на сцэне Беларускага дзяржаўнага музычнага тэатра. Далей..
Нацыянальны акадэмічны Вялікі тэатр оперы і балета выпусціў прэм’еру ў гонар 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецкафашысцкіх захопнікаў — “Патэтычны дзённік памяці”. Далей..
VIII Міжнародны фестываль “У Шэметава ў Шастаковічаў” завяршыўся 28 верасня. Сёлета ён утрымліваў сем выбітных канцэртаў, чатыры з якіх прайшлі на розных пляцоўках Мядзельшчыны і тры — у Беларускай дзяржаўнай філармоніі. Далей..
Міжнародны тэатральны фестываль “Белая Вежа” традыцыйна адкрыў новы сезон: 28-ы па ліку брэсцкі форум паставіў у цэнтр увагі рускую класіку. Далей..
Вынікі ХХVIII Міжнароднага тэатральнага фестывалю “Белая Вежа” падвялі 15 верасня. Найлепшым з 22-х спектакляў з сямі краін крытыкі назвалі музычную камедыю “Ляўшун” Нацыянальнага музычнадраматычнага тэатра Рэспублікі Комі. А чым вылучыліся гаспадары? Далей..
Тэатры краіны пачынаюць новы сезон. Што цікавага чакае гледачоў і саміх артыстаў? Далей..
У Рэспубліканскім тэатры беларускай драматургіі спектакляў патрыятычнай тэматыкі больш, чым у якім іншым. А нядаўна рэпертуар папоўніўся яшчэ адным — пастаноўкай “Хатыня” пра трагедыю гэтага і іншых паселішчаў, спаленых у вайну. Далей..
У канцы 47-га сезона Магілёўскі абласны тэатр лялек выпусціў прэм’еру, прысвечаную 80-годдзю вызвалення Беларусі. Гэта спектакль “Чалавек, заставайся чалавекам!” маладога рэжысёра Марыі Гуцавай паводле апавядання Васіля Быкава “Адна ноч”. Далей..
Харэаграфічныя спектаклі апошнім часам трывала прапісаліся ў малой зале Беларускага дзяржаўнага маладзёжнага тэатра. У ліпені шэраг папоўніўся “Шынялём” Кірыла Балтрукова паводле аднайменнай аповесці Гогаля. Далей..
Акадэмія музыкі выпусціла лічбавы альбом “Беларускія партызанскія песні”, што складаецца з двух кампактдыскаў і змястоўнага буклета на беларускай, рускай і англійскай мовах. Ён дапоўнены фотаздымкамі, нотамі і словамі. Выданне стала 15-м у серыі “Аўдыяатлас традыцыйнай музычнай культуры Беларусі”, падвёўшы вынікі шматгадовых пошукаў, запісаў і навуковага асэнсавання гэтай важнай часткі нацыянальнай спадчыны. Далей..