
Нацыянальны акадэмічны Вялікі тэатр оперы і балета выпусціў прэм’еру ў гонар 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецкафашысцкіх захопнікаў — “Патэтычны дзённік памяці”. Далей..

VIII Міжнародны фестываль “У Шэметава ў Шастаковічаў” завяршыўся 28 верасня. Сёлета ён утрымліваў сем выбітных канцэртаў, чатыры з якіх прайшлі на розных пляцоўках Мядзельшчыны і тры — у Беларускай дзяржаўнай філармоніі. Далей..

Міжнародны тэатральны фестываль “Белая Вежа” традыцыйна адкрыў новы сезон: 28-ы па ліку брэсцкі форум паставіў у цэнтр увагі рускую класіку. Далей..

Вынікі ХХVIII Міжнароднага тэатральнага фестывалю “Белая Вежа” падвялі 15 верасня. Найлепшым з 22-х спектакляў з сямі краін крытыкі назвалі музычную камедыю “Ляўшун” Нацыянальнага музычнадраматычнага тэатра Рэспублікі Комі. А чым вылучыліся гаспадары? Далей..

Тэатры краіны пачынаюць новы сезон. Што цікавага чакае гледачоў і саміх артыстаў? Далей..

У Рэспубліканскім тэатры беларускай драматургіі спектакляў патрыятычнай тэматыкі больш, чым у якім іншым. А нядаўна рэпертуар папоўніўся яшчэ адным — пастаноўкай “Хатыня” пра трагедыю гэтага і іншых паселішчаў, спаленых у вайну. Далей..

У канцы 47-га сезона Магілёўскі абласны тэатр лялек выпусціў прэм’еру, прысвечаную 80-годдзю вызвалення Беларусі. Гэта спектакль “Чалавек, заставайся чалавекам!” маладога рэжысёра Марыі Гуцавай паводле апавядання Васіля Быкава “Адна ноч”. Далей..

Харэаграфічныя спектаклі апошнім часам трывала прапісаліся ў малой зале Беларускага дзяржаўнага маладзёжнага тэатра. У ліпені шэраг папоўніўся “Шынялём” Кірыла Балтрукова паводле аднайменнай аповесці Гогаля. Далей..

Акадэмія музыкі выпусціла лічбавы альбом “Беларускія партызанскія песні”, што складаецца з двух кампактдыскаў і змястоўнага буклета на беларускай, рускай і англійскай мовах. Ён дапоўнены фотаздымкамі, нотамі і словамі. Выданне стала 15-м у серыі “Аўдыяатлас традыцыйнай музычнай культуры Беларусі”, падвёўшы вынікі шматгадовых пошукаў, запісаў і навуковага асэнсавання гэтай важнай часткі нацыянальнай спадчыны. Далей..

Дзякуючы грантам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь у навуцы, адукацыі, культуры ладзіцца шмат выбітных праектаў. Сярод іх — “Новае дыханне” брас-квінтэта А.M.A.D.I.S. Brass Вялікага тэатра і “Музыка. Таленты. Сутворчасць” студэнцкага камернага аркестра Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі. Далей..

Вялікі тэатр Беларусі закрыў сезон доўгачаканай прэм’ерай балета “Папялушка” на музыку Сяргея Пракоф’ева. Далей..

Гогалеўская “Жаніцьба”— п’еса запатрабаваная. Да спектакляў у Купалаўскім тэатры, у Брэсце, а таксама ў Магілёве (тамтэйшая версія перамагла на ХVII Міжнародным форуме М.@rt.кантакт) далучылася прэм’ера ў ТЮГу — у прачытанні маладога расійскага рэжысёра, уладальніка прэміі“Залатая маска”Цімура Кулава. Далей..

Народны маладзёжны тэатр “Кола” Цэнтра культуры “Віцебск” штогод прадстаўляе прэм’еры. Чарговая была прымеркавана да “Славянскага базару” і ўпрыгожыла Х фэст вулічнага мастацтва “На сямі вятрах”. Спектакль называўся “Каханне з першага пагляду, ці Куды паставіць чамадан”. Далей..

Гомельскі гарадскі маладзёжны тэатр адзначыў 225-годдзе з дня нараджэння Пушкіна прэм’ерай “Русалкі”. Гэтым спектаклем трупа завяршыла 32-і сезон. Рэжысёр-пастаноўшчык — Таццяна Самбук — была запрошана з ТЮГа. Далей..

Гомельскі абласны драматычны тэатр па традыцыі завяршыў сезон — юбілейны, 85-ы — прэм’ерай. П’есу Чэхава “Іванаў” увасобіў заслужаны дзеяч мастацтваў Паўднёвай Асеціі Раман Габрыя. Далей..

П’еса сучаснага ізраільскага драматурга Міхаіла Хейфеца “Рок-н-рол на захадзе сонца”, дзе маецца на ўвазе не столькі захад свяціла, колькі зыход жыцця, ідзе цяпер адразу ў трох беларускіх тэатрах. Да спектакля коласаўцаў у Віцебску далучыліся яшчэ дзве сталічныя прэм’еры: у Маладзёжным тэатры і ў Купалаўскім. Усе, вядома, розныя. Нават з рознымі назвамі. Далей..

"Тэатральныя сустрэчы” на “Славянскім базары ў Віцебску” адкрывала прэм’ера — шэкспіраўскі“Гамлет”Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя Я. Коласа. Спектакль, як і заведзена ў гэтым тэатры, ішоў на добрай беларускай мове ў выдатным перакладзе Юркі Гаўрука. Якой атрымалася “трагічная балада пра прынца Дацкага”? Цалкам беларускай? Бо рэжысёрам-пастаноўшчыкам, аўтарам сцэнаграфіі, касцюмаў і музычнага афармлення выступіў заслужаны дзеяч мастацтваў Расіі Аляксандр Бармак. Далей..

“Славянскі базар у Віцебску” даўно стаў адным з самых яркіх брэндаў Беларусі. З кожным годам фестываль набірае абароты, і штосьці на ім адбываецца ўпершыню. Сёлета такіх навінак — больш, чым калі. Сярод самых значных — Дзень нацыянальных культур краін Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва. Але былі і іншыя “дэбюты”. Далей..

На малой сцэне Беларускага дзяржаўнага тэатра лялек з’явіўся новы бэбі-спектакль — “Ківі”, дзе дзятва месціцца на падушках у выглядзе каменьчыкаў. Але ж ён не пра ўсім вядомую заморскую садавіну, а пра птушку, у гонар якой тая і была названая. Далей..

“Рамэа і Джульета” — тая п’еса Шэкспіра, змест якой ведаюць нават тыя, хто яе ніколі не чытаў і не глядзеў адпаведных спектакляў. А іх у сталіцы, між іншым, паболела: да балета Валянціна Елізар’ева ў Вялікім і спектакля Данііла Філіповіча ў Купалаўскім дадалася пастаноўка “Джульета. Рамэа. Шэкспір” Ганны Джамілашвілі ў ТЮГу. Далей..

Патрыятычных спектакляў становіцца ўсё больш: у Тэатры-студыі кінаакцёра з’явіліся “Радавыя” Аляксея Дударава ў рэжысёрскім прачытанні мастацкага кіраўніка калектыву, народнага артыста Беларусі Аляксандра Яфрэмава. Далей..

Новы драматычны тэатр прапанаваў сваё прачытанне знакамітай “Камедыі” Уладзіміра Рудава, што больш за 30 гадоў з поспехам ставіцца ў розных тэатрах і радуе гледачоў. Далей..

Што падрыхтаваў для гледачоў XXXIII Міжнародны фестываль мастацтваў "Славянскі базар у Віцебску"? Далей..

Цёплая пара ў разгары, аднак “Балетнае лета ў Вялікім” ужо завяршылася. Дзясяты, юбілейны фестываль праляцеў імгненна, хаця ўключаў 10 спектакляў розных фарматаў і дзве праграмы з мноствам удзельнікаў ды нумароў. Далей..

Беларускі дзяржаўны акадэмічны музычны тэатр прэзентаваў “Небяспечныя сувязі” — мюзікл Глеба Мацвейчука паводле аднайменнага французскага эпісталярнага рамана П’ера Шадэрло дэ Лакло. Цікава, наколькі бяспечнымі сталі сувязі з прэм’ерай? Найперш для яе ўдзельнікаў і гледачоў. Далей..

Маладзёжны тэатр эстрады выпусціў нязвыклы для свайго рэпертуару драматычны спектакль — “Без тэрміну даўнасці”. Пра тое, як каханне і вера перамагаюць жудасныя наступствы вайны. У аснову леглі амаль неверагодныя, але насамрэч дакументальныя факты з біяграфіі контрразведчыка, па-мастацку перапрацаваныя кіраўніком тэатра Уладзіславай Арцюкоўскай. Далей..

У Беларускай дзяржаўнай філармоніі — чарговая “Мінская вясна”. Сёлета гэты фестываль праходзіць у 39-ы раз і, як заўжды, уключае шмат цікавінак. Сярод іх аўтарская вечарына кампазітара Вячаслава Кузняцова — заслужанага дзеяча мастацтваў Рэспублікі Беларусь, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі. Імпрэзу зладзіў ансамбль салістаў “Класік-Авангард” у рамках цыкла канцэртаў “Ад вытокаў да сучаснасці”, прысвечанага музыцы айчынных творцаў. Далей..

“Піковая дама”, што з’явілася ў горкаўцаў усяго праз тыдзень пасля “Маскараду” (прычым некаторыя артысты заняты адразу ў абедзвюх прэм’ерах — гэта ж якая працаздольнасць!), далучылася да цёзак у оперным і ТЮГу. Ці не стане яна “ў піку” іншым? І ці не замнога “Дам” для мінскіх тэатралаў? Далей..

У Нацыянальным акадэмічным драматычным тэатры імя М. Горкага з’явіўся “Маскарад” — новы, нечаканы, непазнавальны. Вы адкрыеце ў ім многа, невядомага, асабліва калі вывучылі гэту вершаваную п’есу М. Лермантава ледзь не на памяць. Далей..

На чорнай-чорнай вуліцы... У сталічным тэатры лялек з’явіўся спектакль для дарослых, прысвечаны дзіцячым жахалкам. З адной з іх і была пазычана назва. Далей..