Прызванне і пастаянны творчы пошук дазваляюць калектыву Магілёўскага дзяржаўнага каледжа мастацтваў ужо 100 гадоў аддана служыць мастацтву і людзям. Векавы юбілей — нагода ацаніць свой шлях і вызначыць новыя рубяжы. Далей..
У Бабруйску падвялі вынікі ІХ Рэспубліканскага фестывалю нацыянальнай драматургіі. Найлепшым спектаклем былі названы “Пісаравы імяніны” Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Я. Купалы. А публіка абрала “Пана Твардоўскага” Палескага драмтэатра з Пінска — работа заваявала прыз глядацкіх сімпатый. Далей..
Цэнтр Клімавічаў упрыгожвае надзвычайна вытанчаны будынак, які лічыцца сапраўднай перлінай драўлянай архітэктуры. Былы сядзібны дом Мяшчэрскіх сёння служыць скарбніцай мясцовай гісторыі. У колішняй дваранскай рэзідэнцыі працуе раённы краязнаўчы музей. Далей..
Штогод тысячы турыстаў прыязджаюць у Беларусь, каб атрымаць асалоду ад велічнай прыгажосці ўнікальных помнікаў дойлідства. Сярод іх — палацава-паркавы комплекс Булгакаў у Жылічах, які адносіцца да позняга класіцызму. Далей..
Магілёў прыняў мерапрыемства Саюзнай дзяржавы — Фестываль творчасці інвалідаў “Разам мы зможам больш”. Яго галоўнай пляцоўкай стаў абласны метадычны цэнтр народнай творчасці і культурна-асветнай работы. Далей..
Канцэрт "Святло Дняпроўскага сузор'я" камерна-інструментальнага ансамбля "Барыня" адбудзецца 14 снежня ў Магілёўскім абласным мастацкім музеі імя Паўла Масленікава. Далей..
“Марафон адзінства” працягваецца. Сёння маштабны праект завітаў у Магілёў. Далей..
Народны жаночы вакальны ансамбль “Задорніцы” адзначыў 75-годдзе. Артысткі аддаюць перавагу беларускім фальклорным творам, у тым ліку ў апрацоўцы вядомых і мясцовых кампазітараў. Часам выканаўцы самі робяць аранжыроўкі, і песні пачынаюць гучаць асабліва цёпла, па-дамашняму. Далей..
Святочны канцэрт "Час. Стагоддзе. Мы!" прагучыць 29 лістапада ў Палацы культуры вобласці (Магілёў). Далей..
Фестываль "Разам мы зможам больш" сабраў у Магілёве творчых асоб з інваліднасцю, што прадстаўляюць розныя рэгіёны Беларусі і Расіі. Далей..
Выставачны праект "На варце Айчыны: крамлі і крэпасці" будзе працаваць у Магілёўскім абласным мастацкім музеі імя Паўла Масленікава з 14 лістапада па 15 снежня. Далей..
Міні-выстава "Слава Кастрычніку!" працуе ў Магілёўскім абласным мастацкім музеі імя Паўла Масленікава да 24 лістапада. Далей..
Часовая экспазіцыя па выніках Міжнароднага пленэру па жывапісе “Вобраз Радзімы ў выяўленчым мастацтве” працуе ў Магілёўскім абласным мастацкім музеі імя П.В. Масленікава. Далей..
Ад прадметаў, зробленых майстрамі Дома рамёстваў аграгарадка Кароўчына Дрыбінскага раёна на Магілёўшчыне, вачэй не адвесці! Любуешся, марыш... Далей..
Дваццаць сёмы раз Беларусь сустракала адну з самых яркіх культурных падзей — Міжнародны фестываль анімацыйных фільмаў “Анімаёўка”. Фэст аб’ядноўвае таленты з розных краін, у тым ліку дзяцей і моладзь, і дае ім магчымасць прадэманстраваць шырокай публіцы свае найлепшыя работы, а гледачам — пазнаёміцца з дасягненнямі ў галіне вытворчасці анімацыйнага кіно. А яшчэ “Анімаёўка” — гэта заўсёды яскрава, весела і цікава! Далей..
Пытанні на гэту тэму абмеркавалі на чарговым пасяджэнні прэс-клуба РВУ “Культура і Мастацтва”. Да ўдзелу ў размове запрасілі дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу і мясцовых Саветаў, кіраўніцтва райвыканкамаў і прадстаўнікоў устаноў культуры. Тых, чыя дзейнасць непасрэдна звязана з падрыхтоўкай і правядзеннем маштабных культурных мерапрыемстваў. Далей..
Выніковая выстава XXVIII Міжнароднага пленэру па жывапісе "Вобраз Радзімы ў выяўленчым мастацтве" будзе працаваць з 18 кастрычніка па 9 лістапада. Далей..
Міні-выстава "Мілы вобраз" будзе працаваць з 11 кастрычніка па 3 лістапада ў Магілёўскім абласным мастацкім музеі імя Паўла Масленікава. Далей..
Шлях фальклорнага ансамбля “Травень” пры Магілёўскім дзяржаўным каледжы мастацтваў багаты на перамогі ў міжнародных фестывалях і конкурсах. Летась калектыў стаў лаўрэатам творчага спаборніцтва “Маладыя таленты Беларусі” і быў удастоены стыпендыі спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы таленавітай моладзі. Як выхоўваць у вучнях любоў да мастацтва, традыцыйнай культуры і Радзімы, расказала нязменны кіраўнік ансамбля Юлія Шабанова. Далей..
У г.п.Глуша Бабруйскага раёна 12 кастрычніка адбудзецца рэгіянальны фестываль народнай творчасці і рамёстваў “Глушанскі хутарок”. Далей..
У рамках святкавання Дня горада і 81-й гадавіны вызвалення Крычава ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, міжрэгіянальны фестываль-конкурс народнай творчасці “Крычаўскі канёк” восьмы раз сабраў удзельнікаў з Беларусі і Расіі. Далей..
25–27 верасня ў горадзе Магілёве і Магілёўскай вобласці прайшоў XXVII Міжнародны фестываль анімацыйных фільмаў "Анімаёўка-2024". Далей..
Творчыя сустрэчы, майстар-класы, мультсеансы — у Магілёве праходзіць XXVII Міжнародны фестываль анімацыйных фільмаў “Анімаёўка”. Далей..
Пленэр майстроў саломапляцення з’яўляецца формай папулярызацыі беларускіх народных мастацкіх рамёстваў, абмену вопытам работы яго ўдзельнікаў па захаванні і развіцці гэтага віду народнай творчасці, сродкам павышэння творчага ўзроўню майстроў дэкаратыўна-прыкладной творчасці. Далей..
25–27 верасня ў горадзе Магілёве і Магілёўскай вобласці праходзіць XXVII Міжнародны фестываль анімацыйных фільмаў "Анімаёўка-2024". Далей..
Жыхары і госці Магілёва змогуць дакрануцца да гісторыі зараджэння і развіцця рускага манаства і пагрузіцца ў дзівосны свет жыцця Святой гары Афон. Унікальная выстава "Наш Афон" фотамастака Костаса Амісіса будзе экспанавацца ў Магілёўскім абласным мастацкім музеі імя Паўла Масленікава. Далей..
Бліна-фэст “Бліны з навіны” трэці раз прайшоў у аграгарадку Машчаніца Бялыніцкага раёна Магілёўскай вобласці, сабраўшы ў чарговы раз аматараў гэтай стравы з усяго раёна. Далей..
Да Дня народнага адзінства ў Цэнтры вольнага часу і творчасці г. Бабруйска адбылося адкрыццё цікавай выставы. Далей..
У канцы 47-га сезона Магілёўскі абласны тэатр лялек выпусціў прэм’еру, прысвечаную 80-годдзю вызвалення Беларусі. Гэта спектакль “Чалавек, заставайся чалавекам!” маладога рэжысёра Марыі Гуцавай паводле апавядання Васіля Быкава “Адна ноч”. Далей..
У Глускім раённым гісторыкакраязнаўчым музеі з’явіўся новы ўнікальны экспанат. Гэта незвычайны ткацкі станок, на якім з асінавай стружкі выраблялі палатно для капелюшоў, штор, каробак на цукеркі. З рарытэтам звязана шмат міфаў. Некаторыя мы сёння развянчаем. Далей..