
Сфера культуры паступова рухаецца да інклюзіі. Адмыслоўцы рупяцца аб тым, каб кожны мог прычыняцца да спадчыны краіны і чалавецтва, самаўдасканальвацца і якасна бавіць вольны час. Як у Беларусі наладжана інфармацыйна-бібліятэчнае абслугоўванне невідушчых і слабавідушчых асоб — раскажам на прыкладах. Далей..

У Магілёве музыка з балетаў "Шчаўкунок", "Лебядзінае возера", "Спячая прыгажуня" прагучыць 5 студзеня ў Цэнтры культуры і вольнага часу. Далей..

У Магілёўскім абласным мастацкім музеі імя Паўла Масленікава 30 снежня адбудзецца занятак "Добрая пошта". Далей..

Музей В. К. Бялыніцкага-Бірулі прадстаўляе выставачны праект "Край белых буслоў. Вобраз Радзімы ў творах беларускіх мастакоў XX–XXI стст.". Далей..

Культура неймаверная без традыцый. Традыцыйная народная культура з’яўляецца глыбіннай асновай усёй разнастайнасці напрамкаў, відаў і форм культуры сучаснага грамадства. Спадчына традыцыйнай народнай культуры – крыніца сучаснай нацыянальнай культуры і мастацтва. Далей..

На падмостках Магілёўскага абласнога драматычнага тэатра адзначыў Дзень нараджэння гастролямі Мікалай Каляда, вядомы расійскі драматург, акцёр, тэатральны рэжысёр, празаік, сцэнарыст, Заслужаны дзеяч мастацтваў Расійскай Федэрацыі, лаўрэат Міжнароднай прэміі імя К.С. Станіслаўскага, стваральнік і мастацкі кіраўнік “Каляда-тэатра”. Далей..

У рамках "Музейных сустрэч па выхадных" 11 лістапада ў Магілёўскім абласным мастацкім музеі імя Паўла Масленікава пройдзе экскурсія "Шлях у мастацтва". Далей..

Несцерка — герой вандроўны, ён з’яўляецца тут і там. У свой час завітваў на сцэны ледзь не ўсіх нашых тэатраў, уключаючы Музычны, стаў візітоўкай трупы імя Якуба Коласа ў Віцебску, патрапіў у кіно і анімацыю і, нарэшце, паўстаў у аднайменным мюзікле-эскападзе ў Бабруйску — у Магілёўскім абласным тэатры драмы і камедыі імя В. Дуніна-Марцінкевіча. Далей..

На базе Глухскага сельскага Дома культуры Быхаўскага раёна прайшоў выязны семінар для сельскіх работнікаў культуры Быхаўскага раёна “Экспедыцыйная работа, як састаўная частка краязнаўчай работы клубнай установы” з удзелам работнікаў культуры філіялаў Глухскі, Гарадзецкі, Чарнаборскі сельскія Дамы культуры. Далей..

11 лістапада ў Магілёўскім мастацкім музеі імя Паўла Масленікава адбудзецца канцэрт "Вечар класічнай музыкі". Далей..

Цікава, як, калі і навошта ўзнік першы музей. Кажуць, яго прататып пад назовам "Музеён" праславіў Александрыю аж у 290 годзе да нашай эры. Як ні дзіўна, асновай стала Александрыйская бібліятэка. Былі тут нават абедзенныя залы. Чым не падстава для гаворкі пра сінтэтычныя ўстановы культуры будучыні? Новае, як вядома, — забытае старое… Далей..

Міжнародны музычны фестываль “Залаты шлягер” праходзіць гэтымі днямі ў Магілёве. Свята стала сапраўднай культурнай візітоўкай горада і краіны. І сёлета арганізатары імкнуліся прадставіць размаітую творчую палітру з мелодыямі розных жанраў і напрамкаў. Вядома, акцэнт зроблены на рэтра. Далей..

“Светлыя душы”, “Класікі і шахматы”, “Хлопчык-хуліган”. Якія яшчэ мультфільмы ў спісе найлепшых? Чым запомнілася “Анімаёўка-2023” і якія высновы зрабілі яе ўдзельнікі? Самае галоўнае і цікавае — у аглядзе “К”. Далей..

У Магілёўскай вобласці працягваецца XXVII Міжнародны пленэр па жывапісе "Вобраз Радзімы ў выяўленчым мастацтве". Далей..

У Бабруйску адбылося традыцыйнае свята "Пакроўскі абярэг". Да творчай сустрэчы аддзел традыцыйнага мастацтва і рамёстваў Палаца мастацтваў падрыхтаваў забаўляльную праграму з гульнямі, жартоўнымі варожбамі, стварэннем абярэга і традыцыйным чаяваннем з дамашняй выпечкай. Далей..

Міжнародны музычны фестываль "Залаты шлягер" пройдзе ў Магілёве з 24 па 29 кастрычніка. Далей..

Выстава фатографа Віктара Бутра "У мой вольны час" адкрыецца заўтра ў Магілёўскім мастацкім музеі імя Бялыніцкага-Бірулі. Далей..

З 11 па 13 кастрычніка ў Магілёве прайшоў XXVI Міжнародны фестываль анімацыйных фільмаў “Анімаёўка-2023”. Яго арганізатарамі выступілі Міністэрства культуры і Магілёўскі аблвыканкам. Далей..

Ужо заўтра стартуе XXVI Міжнародны фестываль анімацыйных фільмаў "Анімаёўка–2023". Далей..

Палац Булгакаў у Жылічах адзначыў 200-годдзе “Вераснёўскім фэстам”. Гэта першая маштабная падзея ў адноўленым помніку архітэктуры. І старт атрымаўся годным: падчас свята ў музей завітала больш за 5 тысяч чалавек. Далей..

21 і 22 верасня гасцінная Чэрыкаўшчына вітала ўдзельнікаў IV Рэгіянальнага пленэру майстроў саломапляцення. Ён з’яўляецца формай папулярызацыі беларускіх народных мастацкіх рамёстваў, абмену вопытам работы яго ўдзельнікаў па захаванні і развіцці гэтага віду народнай творчасці, сродкам павышэння творчага ўзроўню майстроў дэкаратыўна-прыкладной творчасці. Далей..

XXVI Міжнародны фестываль анімацыйных фільмаў "Анімаёўка-2023" пройдзе 11-13 кастрычніка ў Магілёве і Магілёўскай вобласці. Далей..

Жамчужына Магілёўшчыны – Палац Булгакаў у аграгарадку Жылічы Кіраўскага раёна 23 верасня сустракаў гасцей рэгіянальнага свята "Вераснёўскі фэст. Палац у Жылічах". Далей..

У аграгарадку Жылічы Магілёўскай вобласці 23 верасня адбудзецца І рэгіянальнае свята "Вераснёўскі фэст". Далей..

Сёлета Шклоўская бібліятэка святкуе юбілей – 100 гадоў. 14 верасня, напярэдадні Дня бібліятэк, у РДК гэтую падзею адзначылі мерапрыемствам. Далей..

Адзначаючы 135-годдзе, Магілёўскі драматычны тэатр у канцы сезона аднавіў вельмі прыгожа аформленую камедыю “Рамантыкі” — з шыкоўнымі льнянымі строямі. А ўвесну рэпертуар калектыву папоўніўся незвычайным спектаклем “Соня”. Далей..

13-14 жніўня каля вёскі Кліны Слаўгарадскага раёна прайшла традыцыя паломніцтва і пакланення помніку прыроды "Блакітная крыніца". Традыцыйна ў гэтыя ж дні прайшоў раённы фестываль "Макавей". Далей..

Штогод у Чэрыкаўскім раёне праходзіць свята-кірмаш "Дзень варэння". Сёлета падзея адбудзецца 18 жніўня. Далей..

Новыя арт-аб'екты аздобілі сцены магілёўскіх будынкаў. Малюнкі з'явіліся падчас чарговага фестывалю вулічнага мастацтва DOMA, што ўжо стаў гарадской традыцыяй. Чые работы расквецілі ўрбаністычны пейзаж і чаму іх варта лічыць інвестыцыяй у будучыню абласнога цэнтра? Далей..

Свята ў стылі эпохі ранняга сярэднявечча "У госці да радзімічаў" пройдзе ў Чавускім раёне 29 ліпеня. Далей..