
“Маладым лідарам Міншчыны” ў сферы культуры сёлета стала Таццяна Піотух, настаўніца Барысаўскай дзіцячай музычнай школы мастацтваў. Паспяховы праект, што прынёс ёй перамогу, — эстрадны аркестр “Джайв”. Пра творчыя дасягненні і планы калектыву — у інтэрв'ю з мэтанакіраванай гераіняй. Далей..

Падставай наведаць Лагойск стала атрыманне гісторыка-краязнаўчым музеем імя Канстанціна і Яўстафія Тышкевічаў дыплома І ступені ў намінацыі “За найлепшы экспазіцыйна-выставачны праект” VI Нацыянальнага форуму “Музеі Беларусі”. Для маладой установы, якой пайшоў толькі трэці дзясятак, падзея значная. Сваёй радасцю з намі падзялілася дырэктар Святлана Гамеза. Далей..

XXIV Нацыянальны фестываль беларускай песні і паэзіі “Маладзечна-2025” адкрыў для шматлікіх удзельнікаў і гасцей свята багата цікавых праектаў, якія рэалізуюць установы культуры Міншчыны. Аб некаторых — у нашым аглядзе. Далей..

Па горадзе майстроў, які працаваў падчас XXIV Нацыянальнага фестывалю беларускай песні і паэзіі “Маладзечна-2025”, гадзінамі можна было хадзіць і дзівіцца творчасці ўмельцаў. Сярод іх — Наталля Ларына са Стаўбцоўскага Дома рамёстваў: такіх маляванак нідзе не знойдзеш! Далей..

Дальва – апошняя спаленая на тэрыторыі Беларусі вёска. Яна знікла з твару зямлі 19 чэрвеня 1944 года, не дажыўшы да вызвалення ўсяго 10 дзён. І ўсе гэтыя 10 дзён над абгарэлымі целамі бацькоў, сваякоў, аднавяскоўцаў сядзеў адзіны ацалелы дальвінец — 13-гадовы Коля Гірыловіч, які застаўся сам-насам з непапраўнай бядой. Далей..

Гран-пры Нацыянальнага конкурсу маладых выканаўцаў беларускай эстраднай песні і галоўны прыз імя Уладзіміра Мулявіна — “Крыштальную гітару” — заваявала васямнаццацігадовая Ганна Варанко. Далей..

Выбітная з’ява музычнай культуры і вуснай творчасці. Так называюць традыцыю выканання абрадавых і пазаабрадавых песень Любаншчыны, якую прадстаўляюць аўтэнтычныя фальклорныя гурты “Журавушка“, “Глыбокія крыніцы”, “Павалякі“. Далей..

“Нясвіжскі замак: культурна-турыстычны алфавіт” — сумесны праект газеты “Культура” і Нацыянальнага гісторыка-культурнага музея-запаведніка “Нясвіж”. Гэта новы погляд на гісторыю знакамітага замка, яго таямніцы і шэдэўры. Запрашаем у незвычайнае падарожжа — займальнае і карыснае баўленне часу. У нашым культурна-турыстычным алфавіце толькі самыя цікавыя факты — ад А да Я. Далей..

Мерапрыемствы XXIV Нацыянальнага фестывалю беларускай песні і паэзіі “Маладзечна” пачнуцца 10 чэрвеня. Што ў праграме? Далей..

Да старту XXIV Нацыянальнага фестывалю беларускай песні і паэзіі “Маладзечна-2025” — два тыдні. Як ідзе падрыхтоўка і чым сёння заняты адзін з яго галоўных арганізатараў — заслужаны калектыў Рэспублікі Беларусь “Нацыянальны акадэмічны канцэртны аркестр Беларусі імя М.Я. Фінберга”? Далей..

Такім радком пачаў у 1909-м сваю знакамітую паэму “Год беларуса” Уладзіслаў Сівы-Сівіцкі, больш вядомы пад псеўданімам Стары Улас. Сёлета споўнілася 180 гадоў з яго дня нараджэння, што і запачаткавала чарговы ўздым цікавасці да творцы. Былі зроблены важныя знаходкі. Спрычынілася да гэтага і “Культура”. Далей..

28 камандаў, 8 відаў спорту і безліч станоўчых эмоцый — такія агульныя вынікі XVIII Рэспубліканскай летняй спартакіяды работнікаў культуры і мастацтва. Што датычыцца падрабязнасцей, то… Далей..

Менавіта такая сям'я ў Аляксандра і Інгі Станкевічаў. Ён начальнік аддзела культуры Дзяржынскага райвыканкама, яна спецыяліст па забеспячэнні Негарэльскага камбіната хлебапрадуктаў. У пары трое дзетак: адзінаццацігадовы Раман, сямігадовая Аліса і трохгадовы Арсеній. Напярэдадні свята мы сустрэліся з імі, каб даведацца сакрэт шчаслівай сям'і работнікаў культуры. Далей..

Надзея Вікенцьеўна Зюба (Цярэшка) з’явілася на свет у 1922 годзе ў вёсцы Войкава Уздзенскага раёна — той яго частцы, што належала БССР паводле Рыжскага мірнага дагавора. Перад вайной далучылася да камсамола, скончыла сярэднюю школу і паступіла ў Мінскі дзяржаўны педагагічны інстытут імя А.М. Горкага. Далей..

Некалькі дзясяткаў мерапрыемстваў, якія адлюстроўваюць багацце традыцый і сучасныя здабыткі ў сферы культуры нашай краіны, абяцае прадставіць XXIV Нацыянальны фестываль беларускай песні і паэзіі “Маладзечна”. Форум пройдзе 13 і 14 чэрвеня. Далей..

Дзівосныя сюжэты, яркія колеры, гірлянды кветак… Але адваротны бок візуальнай ідыліі — незайздросны лёс мастака, тулягі і аўтсайдара. Гэта характэрныя штрыхі жыццярысу аўтараў маляванак — скажам, Язэпа Драздовіча і Алены Кіш. Распісныя дываны даўно асацыююцца з гэтымі двума імёнамі. Але неўзабаве да іх можа далучыцца і трэцяе... Далей..

Семінар па ахове працы ва ўстановах сферы культуры адбыўся 24 красавіка ў Нацыянальным гісторыкакультурным музеі-запаведніку “Нясвіж”. Далей..

“Аношкаўскія музыкі” ўжо больш за 25 гадоў уражваюць публіку майстэрскай ігрой, захоўваючы і перадаючы ўнікальную музычную спадчыну. Гэты выключна мужчынскі калектыў стаў сапраўднай кузняй талентаў, выхоўваючы новыя пакаленні віртуозаў. Пра творчы шлях ансамбля гарманістаў, поспехі і выклікі распавёў яго кіраўнік Аляксей Андросік. Далей..

Ансамбль народных інструментаў “Каралі” — адзін з вядучых калектываў Барысаўскага раёна. Велізарная працаздольнасць, высокі прафесіяналізм і нязменная любоў да мастацтва — такую славу здабыло творчае аб'яднанне за свой дваццацігадовы шлях. Далей..

Кінаканцэрт “Рэквіем. Каб памяталі...” заслужанага калектыву Рэспублікі Беларусь “Тэатр-студыя кінаакцёра” Нацыянальнай кінастудыі “Беларусьфільм” прэзентавалі 21 сакавіка на сцэне Старадарожскага раённага цэнтра культуры і адпачынку. Мерапрыемства прайшло у рамках рэспубліканскай акцыі “Культурная карта”, ініцыяванай Міністэрствам культуры. Далей..

Вытанчанасць і прыгажосць, мужнасць і высакароднасць: раённы ваенна-патрыятычны баль “Пад зорным небам лютага” прайшоў у Барысаве. Далей..

У Беларусі вядзецца актыўная работа па аднаўленні, зберажэнні і папулярызацыі нацыянальнай спадчыны. Распрацоўваюцца комплексы мерапрыемстваў для падтрымання належнага тэхнічнага стану гісторыка-культурных помнікаў, прыстасавання іх пад сучасныя задачы, уключэння ў турыстычны і культурны абарот. І, вядома, узводзяцца новыя аб’екты. Да прыкладу, у сталіцы… Далей..

Канцэртная і забаўляльная праграмы, вясёлыя конкурсы і прызы, а галоўнае — узняты настрой, рух і дух спаборніцтва! Чарговае свята “Мінская лыжня” апраўдала чаканні аматараў актыўнага ладу жыцця. Далей..

На нядаўняй выставе дасягненняў “Мая Беларусь” у Мінску мала хто не затрымліваўся ля стэнда Капыльскага раёна: наведвальнікаў прываблівалі незвычайныя ручнікі. Здзіўляла не толькі выразнасць арнаментаў, але і двухбаковасць вырабаў — рэдкасць! Далей..

Рэдакцыйна-выдавецкая ўстанова “Культура і мастацтва” перадала ў дар Барысаўскай цэнтральнай раённай бібліятэцы імя І.Х. Каладзеева больш за паўсотні мастацкіх фатаграфій работ беларускага савецкага скульптара, народнага мастака БССР, прафесара, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі БССР Анатоля Анікейчыка. Далей..

Прэзентацыя праекта “Традыцыі народнай культуры ў музейнай прасторы Беларусі і Расіі” прайшла ў Мінску. Далей..

Рэдакцыйна-выдавецкая ўстанова «Культура і мастацтва» перадала ў дар Барысаўскай цэнтральнай раённай бібліятэцы імя І.Х. Каладзеева больш за паўсотні мастацкіх фатаграфій работ беларускага савецкага скульптара, народнага мастака БССР, прафесара, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі БССР Анатоля Анікейчыка. Далей..

У Барысаве прашумеў "Калядны фестываль", на які прыехалі творчыя калектывы з розных куткоў раёна. Дзякуючы праграме, якую падрыхтавалі спецыялісты Барысаўскага раённага цэнтра народнай творчасці, жыхары і госці горада змаглі ўбачыць беларускія народныя калядныя абрады. Далей..

Лёс Тэклі Урублеўскай, адной з першых беларускіх жанчын-літаратараў, падзелены на роўныя часткі XVIII і XIX стагоддзямі. У мінулым нумары мы разблытвалі таямніцы радаводу аўтаркі. Сёння паглыбімся ў жыццяпіс, у якім таксама досыць загадак. Далей..

Рэспубліканская навагодняя дабрачынная акцыя “Нашы дзеці” крочыць па краіне, шчодра дорачы маленькім беларусам зімовую казку. Далей..