Бяс­пе­ка і кан­троль

Апублiкавана: 26 красавiка 2025 Стужка Афіцыйна Мiнская вобласць

Аўтар: Аўтары

Семінар па ахове працы ва ўстановах сферы культуры адбыўся 24 красавіка ў Нацыянальным гісторыкакультурным музеі-запаведніку “Нясвіж”. 

Сустрэча была зладжана Міністэрствам культуры ў мэтах павышэння ролі і якасці работы кіраўнікоў, спецыялістаў і ўпаўнаважаных службовых асоб па ахове працы. Галоўнай тэмай абмеркавання стала забеспячэнне выканання ў арганізацыях сферы культуры мера- прыемстваў па паляпшэнні ўмоў і аховы працы ў межах Дзяржаўнай праграмы “Рынак працы і садзейнічанне занятасці” на 2021— 2025 гады. 

Начальнік упраўлення капітальнага будаўніцтва і матэрыяльна-тэхнічнага забеспячэння Міністэрства культуры Аляксандр Бартошык распавёў аб рабоце, праведзенай ведамствам у сферы аховы працы за справаздачны перыяд 2024-га. Намеснік дырэктара ТДА “Профі Праца” Святлана Кавалёва расказала аб зменах у заканадаўстве па тэме семінара. Галоўны тэхнічны інспектар працы Цэнтральнага камітэта Беларускага прафсаюза работнікаў культуры, інфармацыі, спорту і турызму Дзмітрый Лапіцкі выступіў з дакладам аб грамадскім кантролі за выкананнем заканадаўства па ахове працы. 

Начальнік Стаўбцоўскага міжраённага аддзела Мінскага абласнога ўпраўлення Дэпартамента дзяржаўнай інспекцыі працы Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Сяргей Паўчанец агучыў статыстыку траўматызму на працоўных месцах і меры яго прафілактыкі. Старшы інспектар будаўнічых нормаў і правіл Нясвіжскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях Данута Страшко нагадала аб мерах пажарнай бяспекі ва ўстановах культуры. Урач-гігіеніст аддзела гігіены Нясвіжскага раённага цэнтра гігіены і эпідэміялогіі Юлія Хоміч пазнаёміла ўдзельнікаў семінара з праграмай дзейнасці нацыянальнай сеткі “Здаровыя гарады і пасёлкі”.