Музей народнай архітэктуры і побыту запрашае на свята "Хрэсьбіны", якое адбудзецца 3 жніўня а 13-й гадзіне. Далей..

Сёлета ўзорная тэатральна-гульнявая студыя “Жэўжыкі” Фаніпальскага гарадскога Дома культуры адзначае 25-годдзе. Юных артыстаў ведаюць далёка па-за Міншчынай, бо яны заўсёднікі самых розных фестываляў. Пра святы і будні выхаванцаў распавяла нязменны кіраўнік калектыву Жанна Скапавец. Далей..

Эстафету акцыі “Партызанскі дуб”, якую Рэдакцыйна-выдавецкая ўстанова “Культура і мастацтва” прымеркавала да 80-годдзя вызвалення Беларусі, пераняў Гомельскі абласны музей ваеннай славы — 25 ліпеня на сімвалічнай алеі Беларускага дзяржаўнага музея народнай архітэктуры і побыту з’явілася новае дрэўца. Далей..

Фальклорны ансамбль “Папараць-кветка” называюць артыстамі з народа і для народа. Нездарма! Дзякуючы іх творчасці гледачы могуць дакрануцца да вытокаў беларускіх традыцый і абрадаў, якія адыгрывалі важную ролю ў жыцці нашых продкаў. Далей..

Ужо больш за дзесяць гадоў газета “Культура” ладзіць суботнікі ў розных кутках Беларусі. Аб’ектамі нашага клопату становяцца месцы пахаванняў дзеячаў культуры, іншыя памятныя мясціны. Чарговы працоўны дэсант высадзіўся на Міншчыне. З якой нагоды і куды далей нас павяла прага зберагаць гісторыю? Далей..
Святочныя мерапрыемствы XXIII Нацыянальнага фестывалю беларускай песні і паэзіі “Маладзечна” насыцілі горад з 11 па 15 чэрвеня. Далей..

Гісторыі сядзібы ў Кавалёўшчыне могуць пазайздросціць дзясяткі іншых: імёны некаторых уладальнікаў маёнтка ведае кожны беларускі школьнік. Але сёння мы ізноў вернемся на Стаўбцоўшчыну, бо ёсць нагода. Далей..
Пытанні рэалізацыі дзяржаўнай маладзёжнай палітыкі ў сферы культуры былі разгледжаны падчас выязной калегіі Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь. Мерапрыемства праходзіла ў Маладзечне. Далей..
Яркія і неардынарныя, прыгожыя і таленавітыя — удзельнікам гэтага калектыву пасуе шмат захопленых слоў. Але яны застануцца гукамі, пакуль не пазнаёмішся з народным аматарскім аб’яднаннем “Шматгалоссе” Печынскага ГДК, не пачуеш выступленні артыстаў, не ўбачыш вырабы майстроў з народа. Дакладней, з народаў, таму што 30 чалавек прадстаўляюць 10 нацыянальнасцей. Далей..

Падчас Нацыянальнага фестывалю беларускай песні і паэзіі “Маладзечна” прайшоў ІІІ Рэспубліканскі форум маладых спецыялістаў сферы культуры. У яго рамках адбылася сустрэча з Анатоліем Маркевічам і абарона стартапаў. Далей..

Свята "Першы ўкос" прайшло ў Беларускім дзяржаўным музеі народнай архітэктуры і побыту. Далей..
Музей народнай архітэктуры і побыту запрашае 22 чэрвеня на Cвята "Купалле". Пачатак а 18-й гадзіне. Далей..

XXIII Нацыянальны фестываль беларускай песні і паэзіі "Маладзечна-2024" адбудзецца з 14 па 15 чэрвеня. Далей..

Беларускі дзяржаўны музей народнай архітэктуры і побыту запрашае 8 чэрвеня на фестываль гістарычнай рэканструкцыі "Над Менкай". Далей..

Валейбол, настольны тэніс, лёгкаатлетычны крос... У праграме Рэспубліканскай спартакіяды работнікаў культуры, якая разгарнулася з 31 мая па 2 чэрвеня ў Мінскім раёне, — дзевяць відаў спорту. А яшчэ — кінасеансы. Далей..

Першую ў гэтым сезоне краязнаўчую вандроўку мы прысвяцілі Вілейшчыне. Сёння шлях ляжыць у старадаўняе мястэчка Куранец, якое налета адзначыць 670-годдзе. Далей..

Прадстаўнікі цэнтральнага апарату Міністэрства культуры і падпарадкаваных арганізацый усклалі кветкі да мемарыяла ў вёсцы Копішча Мінскага раёна. Далей..

Імя гэтага віртуоза акварэльнай партрэтнай мініяцюры, ураджэнца Беларусі, калі і вядома сёння на радзіме, то адзінкам. Няма пэўнасці, што ў нашых музеях або ў прыватных зборах знойдзецца хоць адна праца мастака. Вельмі мала мы ведаем і пра самога Жукоўскага (1813? — 1841?). Прыйшоў час прыўзняць завесу таямнічасці. Далей..

З надыходам першых цёплых дзён нас усё часцей наведваюць думкі аб новых вандроўках па роднай краіне. Але пакуль веснавое надвор’е застаецца зменлівым, выбірацца ў далёкую дарогу зусім не абавязкова. Цікавосткі архітэктурнай спадчыны, сляды знакамітых землякоў і месцы памяці, вартыя наведвання, могуць знайсціся зусім побач. Звернем увагу хаця б на бліжэйшыя ваколіцы сталіцы і агледзім, што адметнага можна пабачыць тут цягам аднаго дня. Далей..

У Музеі народнай архітэктуры і побыту прайшло мерапрыемства "Стрыжка авечак". Далей..

Хатынь — сімвал страшнай трагедыі, якую перажыў беларускі народ у часы Вялікай Айчыннай вайны: 22 сакавіка 1943 года фашысцкія карнікі жыўцом спалілі і расстралялі амаль усіх жыхароў. Загінула 149 чалавек, у тым ліку 75 дзяцей. У памяць аб ахвярах фашызму ў 1969-м створаны мемарыяльны комплекс “Хатынь”. Гэта месца стала сімвалам усіх вёсак Беларусі, якія былі знішчаны разам з жыхарамі падчас ліхалецця. Сёння тысячы наведвальнікаў прыехалі сюды, каб ушанаваць памяць нявінных ахвяр той жудаснай пары. Традыцыйна ў памятных мерапрыемствах бяруць удзел вышэйшыя службовыя асобы краіны, прадстаўнікі міністэрстваў і ведамстваў. Сярод іх — і дэлегацыя Міністэрства культуры, дзеячы культуры і мастацтва. Далей..

Вольга Зайтулаева — стыпендыятка спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы таленавітай моладзі, пераможца рэспубліканскага конкурсу харэаграфічнага мастацтва “Дэнс кангрэс — 2023” — даказала, што здольная спраўляцца з цяжкасцямі ў адзіночку. Пра важнасць дысцыпліны і прафесійнай адукацыі расказвае кіраўнік ансамбля Міханавіцкага цэнтра культуры. Далей..

Беларускі дзяржаўны музей народнай архітэктуры і побыту 23 сакавіка запрашае на свята "Гуканне вясны". Пачатак а 14-й гадзіне. Далей..

Раённы конкурс сярод настаўнікаў дзіцячых школ мастацтваў і работнікаў устаноў культуры “Віртуоз года — 2024” адбыўся ў зале Старасвержанскага цэнтра культуры. За пачэсны тытул змагаліся 13 таленавітых рупліўцаў. У кожнага — свая гісторыя, творчы падыход і вопыт даўжынёю ў жыццё. Далей..

Нацыянальны гісторыка-культурны музей-запаведнік "Нясвіж" 30 сакавіка запрашае на музычны спектакль "Чырвоная Шапачка на новы лад". Далей..

Народны духавы аркестр “Віціны” са Стаўбцоўскай дзіцячай школы мастацтваў у снежні быў уганараваны спецыяльнай прэміяй Прэзідэнта за значны ўклад у выхаванне творчай моладзі, актыўны ўдзел у грамадска-культурных праектах. У заслужаным аматарскім калектыве Рэспублікі Беларусь выступаюць артысты рознага ўзросту, але іх аб’ядноўвае любоў да музыкі і радзімы. Што яшчэ спрыяе поспеху — расказвае кіраўнік аб’яднання Аляксандр Нічыпаровіч. Далей..

Акурат пад святыя калядныя дні атрымала ад Івана, сына мастака-самавука Юзіка Мысліцкага з нясвіжскіх Сейлавічаў, абраз Прасвятой Дзевы Марыі. Гэты падарунак дарагі не толькі паводле вартасці. Ён знакавы, памятны, бо паднесены ў юбілей — на 100-годдзе ад нараджэння аўтара. Далей..

Актыўныя выхадныя чакаюць работнікаў нашай сферы. Традыцыйныя зімовыя спаборніцтвы “Культурная лыжня” разгорнуцца 10 лютага пад Мінскам. Далей..

Беларускі дзяржаўны музей народнай архітэктуры і побыту запрашае 10 лютага на мерапрыемства "Светлыя-светлыя нашы памерлыя. Стрэчаньскія Дзяды ў музеі народнай архітэктуры і побыту". Пачатак а 14-й гадзіне. Далей..

Сёлета споўніцца 105 гадоў з заснавання Барысаўскай цэнтральнай раённай бібліятэкі імя І. Х. Каладзеева. За гэтую пару назапашана нямала здабыткаў. І юбілейная дата — выдатная нагода зазірнуць у гісторыю ўстановы ды ўспомніць значныя падзеі апошняга часу. Далей..