У Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі працягваецца памятная мастацкая выстава “Аляксей Глебаў. Услаўляючы чалавека”, прысвечаная 115-й гадавіне з дня нараджэння народнага мастака БССР, скульптара і педагога Аляксея Канстанцінавіча Глебава. Далей..
“Фаўст” І. Гётэ — класіка, што будзе чытацца і перачытвацца вечна. Гэтым разам паэму ўвасобілі ў Нацыянальным акадэмічным драматычным тэатры імя М. Горкага — пад назвай “Фаўст. Здзелка з д’яблам”. Далей..
Выстава “Успамін пра Нямігу” мае папраўдзе інтрыгоўную прэамбулу. Штуршком да яе з’яўлення сталі негатывы, выпадкова адшуканыя на сметніку супрацоўніцай Музея гісторыі Мінска Яўгеніяй Стальмаховай. Гэтыя невядомыя раней выявы, зробленыя напрыканцы 1960-х, істотна папоўнілі і без таго багатую іканаграфію гістарычнай вуліцы Нямігі. Далей..
Кіно стала неад'емнай часткай нашага быцця. Пры дапамозе яркіх стужак глядач паглыбляецца ў свет ілюзій і атрымлівае новую нагоду для фантазіі. У той жа час вялікі экран папулярызуе акцёраў, якія потым становяцца кумірамі мільёнаў людзей. А карціны, што атрымліваюць найвышэйшы рэйтынг, узвышаюць вядомых рэжысёраў. Але рэдка хто цікавіцца іншай ключавой фігурай у працэсе стварэння фільмаў — аператарам. Сёння наша размова — з Раманам Тарасевічам, чалавекам, які заўсёды знаходзіцца па-за кадрам. Далей..
У ліпені Нацыянальны акадэмічны тэатр імя Янкі Купалы прэзентаваў прэм’еру для дзяцей — “Казку аб мёртвай царэўне”. Але і закрыўшы сезон, артысты працягваюць радаваць прыхільнікаў — не спектаклямі, дык канцэртамі. Не ў зале, дык на адкрытым паветры. Далей..
У Міністэрстве культуры адбываецца апаратная нарада першага намесніка міністра Валерыя Грамады з кіраўнікамі ўпраўленняў і аддзелаў ведамства. Па відэасувязі таксама далучыліся начальнікі ўпраўленняў культуры абласных выканаўчых камітэтаў. Далей..
Запал бывае заразлівым. Гэта — пра шчырую прыхільнасць да фальклору, якую ўсяляе ў сэрцы вучняў Наталля Буліцкая, кіраўнік узорнага ансамбля народнай песні “Святкі” Палаца дзяцей і моладзі “Золак” Мінска. Летась калектыў маляўніча адзначыў юбілей. За 25 гадоў з-пад крыла Наталлі “вылецела” мноства таленавітых дзяцей. Сёння мы раскажам пра феномен зацікаўленасці маладых людзей народнай творчасцю. Далей..
Лета — гарачая пара для беларускіх кінематаграфістаў. Сёлета на кінастудыі “Беларусьфільм” стартавалі здымкі ваеннай драмы Івана Паўлава пад працоўнай назвай “Казбек”. “К” завітала на адну з лакацый, каб даведацца, што натхніла аўтараў на стварэнне гэтай гісторыі і якую з невядомых старонак вайны ўбачаць гледачы на экране. Далей..
У канцы сезона ў Новым драматычным тэатры з’явіліся “Прымакі”. І назіральнікі за тым, як суседзі сваімі жонкамі памяняліся ды пайшлі ў прымы, ёсць цяпер не толькі ў глядзельнай зале, але і на сцэне. Дык хто каго “перагледзіць”? Далей..
“К” працягвае цыкл публікацый, зробленых сумесна з выкладчыкамі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў. Другая частка нашай размовы з дацэнтамі кафедры гісторыка-культурнай спадчыны, кандыдатамі культуралогіі Іваннай Бамбешка і Ірынай Лупашка была прысвечана турыстычнай дзейнасці айчынных музейных устаноў, музейным брэндам ды творчым асобам, без якіх сферу культуры і ўявіць сёння цяжка. Далей..
Беларуская рэспубліканская навукова-метадычная рада па пытаннях гісторыка-культурнай спадчыны прыняла рашэнне аб неабходнасці надання статусу гісторыка-культурнай каштоўнасці элементу "Традыцыйнае інструментальнае выкананне на дыятанічных цымбалах" (Пастаўскі раён Віцебскай вобласці). Далей..
У Мастацкай галерэі “Універсітэт культуры” працуе персанальная выстава члена Беларускага саюза дызайнераў і Беларускага саюза архітэктараў Аляксея Шышко “Чатыры асобы”. Экспазіцыя раскрывае аўтара як рознабаковага творцу, прэзентуе яго найлепшыя працы: фатаграфію, дызайн, архітэктуру, а таксама акварэльны жывапіс. Далей..
У Мастацкай галерэі Міхаіла Савіцкага адкрылася выстава "Мінскі настрой". Яна арганізавана Музеем гісторыі горада Мінска сумесна з Беларускім саюзам мастакоў. Далей..
Міністр культуры Анатолій Маркевіч правёў сустрэчу з дэлегацыяй Кітайскай Народнай Рэспублікі. Далей..
Міністр культуры Анатолій Мечыслававіч Маркевіч прадставіў калектыву рэдакцыйна-выдавецкай установы "Культура і мастацтва" новага дырэктара. Ім стала Наталля Васільеўна Кузняцова. Далей..
Гімназія-каледж пры Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі займае асаблівае месца сярод музычных школ і ліцэяў Беларусі. Гэта айчынны флагман падрыхтоўкі высокапрафесійных маладых музыкантаў, які на працягу многіх гадоў захоўвае высокі творчы статус і бездакорную рэпутацыю “гадавальніка” будучай музычнай эліты. Пра асаблівасці адбору, навучання і перспектывы выпускнікоў карэспандэнту “К” распавяла дырэктар установы Наталля Кароціна. Далей..
У выставачным корпусе Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь прайшло ўрачыстае адкрыццё выставы Уладзіміра Пракапцова "Пад знакам бясконцасці". Далей..
Узяўшы курс на падлеткаў і ўвасабляючы адзін за адным творы школьнай праграмы, Беларускі дзяржаўны акадэмічны тэатр юнага гледача не забываецца і пра зусім маленькіх: “Не Вожык” пазначаны ўзроставым цэнзам 0+. Далей..
Пад такім слоганам праходзяць II Гульні краін СНД у Беларусі з 4 па 14 жніўня. Далей..
Падчас ІІ Гульняў краін СНД у фае Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры працуе міні-экспазіцыя "Пісьменнікі і спорт". Далей..
Чытайце 4 жніўня ў новым нумары газеты "Культура": Далей..
Пра адметныя музейныя праекты, інклюзію, анлайнфармат ды іншыя сучасныя напрацоўкі — у гутарцы з дацэнтамі кафедры гісторыка-культурнай спадчыны Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў, кандыдатамі культуралогіі Іваннай Бамбешка і Ірынай Лупашка. Далей..
Міністр культуры Беларусі Анатолій Маркевіч 1 жніўня прадставіў калектыву “Беларусьфільма” новага кіраўніка. Далей..
Зрабіць гэта цяпер прасцей: дастаткова дачакацца пачатку новага сезона і прыдбаць квіток на аднайменны спектакль Беларускага дзяржаўнага маладзёжнага тэатра. “Мільянерка” паводле Шоу дапаможа! Далей..
У галерэі Музея гісторыі беларускага кіно 3 жніўня прадставяць выставу, прымеркаваную да 120-годдзя акцёра Барыса Платонава. Далей..
Чаму дзіця кідае музычную школу? Як заахвочваць навучэнцаў? Дзе браць цікавы матэрыял? Адказы на пытанні — у інтэрв’ю з Таццянай Краснабаевай, якая ўжо 20 гадоў працуе педагогам у мінскай музычнай школе мастацтваў № 10 імя Я. Глебава, а нядаўна выдала трэці зборнік цымбальнай музыкі для дзяцей і юнацтва. Далей..
Чарговы выпуск адбыўся ў вышэйшых навучальных установах, а напярэдадні ўрачыстасцей студэнты творчых спецыяльнасцей прэзентавалі экспертам фінальныя праекты. “К” завітала на абарону дыпломаў мастачак-тэкстыльшчыц у Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў. Далей..
Брэндавыя мерапрыемствы месяца Далей..
Дзяржаўны літаратурны музей Янкі Купалы запрашае на вернісаж мастацкай фатаграфіі "Мазаіка ўражанняў" 3 жніўня а 17-й гадзіне. Далей..
У Гродзенскім абласным выканаўчым камітэце 25 ліпеня адбылася калегія ўпраўлення культуры з удзелам начальніка ўпраўлення культуры і народнай творчасці Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь Ірыны Карповіч. Далей..