
Атрымліваць асалоду ад кожнага моманту на сцэне і самааддана служыць музыцы — такімі прынцыпамі кіруецца магістрантка Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў Алёна Кузняцова. Талент і працавітасць прынеслі 23-гадовай вакалістцы шэраг узнагарод на міжнародных і рэспубліканскіх конкурсах. Поспехі дзяўчыны адзначаны Гранд-прэміяй спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы таленавітай моладзі. Як дасягаць высокіх мэт, маладая артыстка распавяла ў інтэрв’ю. Далей..

Харэаграфічныя спектаклі апошнім часам трывала прапісаліся ў малой зале Беларускага дзяржаўнага маладзёжнага тэатра. У ліпені шэраг папоўніўся “Шынялём” Кірыла Балтрукова паводле аднайменнай аповесці Гогаля. Далей..

Акадэмія музыкі выпусціла лічбавы альбом “Беларускія партызанскія песні”, што складаецца з двух кампактдыскаў і змястоўнага буклета на беларускай, рускай і англійскай мовах. Ён дапоўнены фотаздымкамі, нотамі і словамі. Выданне стала 15-м у серыі “Аўдыяатлас традыцыйнай музычнай культуры Беларусі”, падвёўшы вынікі шматгадовых пошукаў, запісаў і навуковага асэнсавання гэтай важнай часткі нацыянальнай спадчыны. Далей..

Сучасная поліканфесійная Беларусь — прыклад мірнага суіснавання розных культурных пластоў у межах адзінай краіны. На агульнай дабратворнай справе — забеспячэнні рэлігійнай згоды — засяроджаны сілы кіраўніцтва дзяржавы, грамадскіх аб’яднанняў і творчых калектываў. Чарговы раз міжканфесійныя адносіны разглядаліся на канферэнцыі “Беларусь шматаблічная: узаемадзеянне культур і рэлігій”, якая адбылася 22 жніўня ў Доме прэсы. У мерапрыемстве паўдзельнічалі прадстаўнікі апарату ўпаўнаважанага па справах рэлігій і нацыянальнасцей Рэспублікі Беларусь, Рэспубліканскага цэнтра нацыянальных культур, а таксама старшыні грамадскіх аб’яднанняў. Далей..
З 4 па 30 верасня ў Дзяржаўным літаратурным музеі Янкі Купалы будзе працаваць выстава "Безназоўнае", прымеркаваная да Дня народнага адзінства. Далей..

Нацыянальная кінастудыя “Беларусьфільм” і кампанія “Сычуань Блю Айз Фільм энд Тэлевіжн Калчар Медыя” заключылі пагадненне аб сумеснай вытворчасці стужкі “На векі вечныя”. Карціна стане першым сумесным праектам Беларусі і Кітая. Далей..

Дзякуючы грантам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь у навуцы, адукацыі, культуры ладзіцца шмат выбітных праектаў. Сярод іх — “Новае дыханне” брас-квінтэта А.M.A.D.I.S. Brass Вялікага тэатра і “Музыка. Таленты. Сутворчасць” студэнцкага камернага аркестра Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі. Далей..
Урачыстая сустрэча, прымеркаваная да 55-годдзя з дня заснавання легендарнага ансамбля “Песняры”, адбылася 3 верасня. Далей..

Вялікі тэатр Беларусі закрыў сезон доўгачаканай прэм’ерай балета “Папялушка” на музыку Сяргея Пракоф’ева. Далей..

Урад вызначыў пералік відаў рамеснай дзейнасці — у спісе пяць пунктаў. Каго можна называць рамеснікам? Новыя правілы і падыходы да працы гэтых майстроў — у пастанове Савета Міністраў ад 30 жніўня 2024 г. № 637. Дакументам скарэкціраваны пастановы Урада па пытаннях прадпрымальніцтва, у тым ліку ад 28 чэрвеня 2024 г. № 457 “Аб відах індывідуальнай прадпрымальніцкай дзейнасці”. Далей..
Новая праграма "Трыумф" – у Белдзяржцырку з 28 верасня! Далей..

Напрыканцы жніўня па ўсёй краіне праходзяць планавыя праверкі гатоўнасці ўстаноў адукацыі да навучальнага года. Як падрыхтаваўся да сустрэчы са студэнтамі Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры і мастацтваў? У рэйд разам з прадстаўнікамі галіновага міністэрства выправілася “К”. Далей..

Адзін са спосабаў трапіць у ВНУ ці ў каледж мары — мэтавае паступленне. У чым перавагі такога варыянта? Далей..

Гогалеўская “Жаніцьба”— п’еса запатрабаваная. Да спектакляў у Купалаўскім тэатры, у Брэсце, а таксама ў Магілёве (тамтэйшая версія перамагла на ХVII Міжнародным форуме М.@rt.кантакт) далучылася прэм’ера ў ТЮГу — у прачытанні маладога расійскага рэжысёра, уладальніка прэміі“Залатая маска”Цімура Кулава. Далей..

Засталося некалькі дзён да прэм’еры стужкі Нацыянальнай студыі “Беларусьфільм” — “Культурны код”. Карціна, якая раскажа пра дзяржаўныя сімвалы, прысвечана Дню народнага адзінства. Далей..

Урачыстае адкрыццё новага корпуса Мінскага дзяржаўнага мастацкага каледжа імя А.К.Глебава адбылося 2 верасня! У ім прынялі ўдзел Прэм'ер-міністр Раман Галоўчанка і міністр культуры Анатолій Маркевіч. Далей..

Спявачка Дар’я Дзянісава — прызёр XV Маладзёжных Дэльфійскіх гульняў дзяржаў — удзельніц СНД, радыёконкурсу “Маладыя таленты Беларусі” і іншых буйных спаборніцтваў. Дзяўчына ўпэўнена, што сучасныя артысты здольныя зрабіць народныя мелодыі прывабнымі для новых генерацый. Далей..

Дзень ведаў навучэнцы Мінскага дзяржаўнага мастацкага каледжа імя А. К. Глебава сустрэнуць у новым будынку. Урачыстае адкрыццё комплексу па вуліцы Б. Хмяльніцкага, 5, адбудзецца 2 верасня. Далей..

Традыцыйна перад пачаткам навучальнага года ў сталіцы прайшоў жнівеньскі форум педагагічных работнікаў у сферы культуры. Арганізатарам мерапрыемства выступіла Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь. Далей..
Сёння, 30 жніўня, у Мінску праходзіць традыцыйны жнівеньскі форум педагагічных работнікаў нашай сферы. Арганізатарам выступае Міністэрства культуры Беларусі. Далей..

Новыя кантакты і пагадненні аб супрацоўніцтве: з 26 па 28 жніўня Ташкент прымаў Узбекска-беларускі жаночы бізнес-форум. Далей..

У свой стагадовы юбілей нацыянальны кінематограф не стаіць на месцы: папаўняецца скарбонка прэм’ер, развіваецца супрацоўніцтва з іншымі краінамі. Далей..

Работа са зваротамі грамадзян — адзін з найважнейшых напрамкаў дзейнасці ўсёй сістэмы дзяржкіравання Рэспублікі Беларусь. Яна забяспечвае абарону правоў і законных інтарэсаў людзей, садзейнічае павышэнню якасці іх жыцця і стварэнню ўмоў для развіцця. Аб тым, як арганізавана гэта праца ў Міністэрстве культуры, “К” гутарыць з начальнікам аддзела арганізацыйнай работы і дакументаабароту Аленай Быкавай. Далей..

Выстава "Выяўленчае мастацтва Мардовіі" будзе працаваць з 28 жніўня па 29 верасня ў Нацыянальным мастацкім музеі. Далей..

ХVІІ фестываль “Моладзь — за Саюзную дзяржаву” пройдзе з 11 па 15 верасня ў Смаленску. Далей..

Працягваем праект “Векапомнае праз кінакадр”, прысвечаны 100-годдзю айчыннага кінематографа і 80-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Падрыхтаваны сумесна з Музеем гісторыі беларускага кіно — філіялам Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь, ён расказвае аб знакавых ваенных стужках “Беларусьфільма”. Далей..

Цікавасць да народных харавых спеваў з’явілася ў 20-гадовай Ірыны Грыпіч яшчэ ў дзяцінстве. Азы яна спасцігала ў Брэсцкім дзяржаўным музычным каледжы, а цяпер адточвае майстэрства ў Беларускім дзяржаўным універсітэце культуры і мастацтваў. Летась дзяўчына атрымала дыплом І ступені ў намінацыі “Спадчына. Салісты” на творчым радыёконкурсе “Маладыя таленты Беларусі”, а пазней была адзначана спецыяльнай прэміяй спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы таленавітай моладзі. Пра захапленне народнай музыкай і шлях на вялікую сцэну Ірына расказала ў інтэрв’ю “К”. Далей..

У Дзяржаўным музеі гісторыі беларускай літаратуры адкрыліся тры новыя залы пастаяннай экспазіцыі, якая распавядае пра беларускае пісьменства ХІ—ХІХ стагоддзяў. Далей..

Выстава "І ты закрасуеш, наш Мінск старадаўні" працуе ў Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі з 23 жніўня па 6 кастрычніка. Далей..

Развіццё адносін з Кітаем — важны напрамак знешняй палітыкі Беларусі. Нароўні з супрацоўніцтвам у палітычнай, эканамічнай і навуковай сферах, актыўна шырыцца культурны дыялог між нашымі краінамі. Новым крокам стане сумесная праца над ігравой стужкай “На векі вечныя”. Далей..