Якім будзе "Марафон адзінства"

Апублiкавана: 25 верасня 2024 Стужка Афіцыйна Мінск

Аўтар: Аўтары

Якім будзе "Марафон адзінства"? Аб падрыхтоўцы і правядзенні рэспубліканскай грамадска-культурнай акцыі — з першых вуснаў у Нацыянальным прэс-цэнтры.

Сярод удзельнікаў канферэнцыі — прэс-сакратар Прэзідэнта Наталля Эйсмант, міністр культуры Анатолій Маркевіч, намеснік міністра адукацыі Кацярына Пятруцкая, кіраўнік рабочай групы па падрыхтоўцы марафону Ганна Лукашэнка.

Нагадаем, пра старт акцыі абвясціў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ў Дзень народнага адзінства.

— Гэта будзе марафон трыадзінства традыцый: нацыянальнай культуры, якую беражліва захоўваем і развіваем, талентаў нашых людзей, якімі славіцца беларуская зямля, прыгажосці славянскай душы, якая напаўняе навакольны свет гармоніяй і ўзаемаразуменнем, — заўважыў Кіраўнік дзяржавы.

Міністр культуры Анатолій Маркевіч пра "Марафон адзінства":

— Упэўнены, мы зможам уразіць. У нас ёсць шмат цікавых задум, якія раней яшчэ не былі выкарыстаны. У рамках марафону душэўнасць, хараство і самабытнасць кожнага рэгіёна прагучыць на поўную сілу.