
На канцэртах фальклорных калектываў Акцябрскага раёна Гомельскай вобласці гледачы не толькі атрымліваюць асалоду ад душэўнага выканання беларускіх народных песень і танцаў, але і любуюцца касцюмамі. Бо падобныя традыцыйныя строі ў рэдкім музеі знойдзеш. Апранаюць у іх самадзейных артыстаў умельцы раённага Дома рамёстваў. Далей..

Трэцякурсніца Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў Дар’я Ганчарэвіч увайшла ў топ-10 на сёлетнім конкурсе “Міс Глобал”, апярэдзіўшы наймацнейшых саперніц з розных краін свету. Гэта сведчыць аб высокім узроўні айчыннай школы прыгажосці і цудоўных якасцях нашай гераіні. Далей..

У лютым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ, згодна з якім дзяржаўных узнагарод удастоены 45 прадстаўнікоў розных сфер дзейнасці. Медалём “За працоўныя заслугі” ўганараваная начальнік упраўлення культуры Гродзенскага аблвыканкама Алена Клімовіч. Далей..

Больш за 35 гадоў Святлана Лявонцьева працуе галоўным захавальнікам фондаў Веткаўскага музея стараабрадніцтва і беларускіх традыцый імя Ф.Р. Шклярава. А ўсяго сваёй установе яна прысвяціла амаль паўстагоддзя. Далей..

Народны майстар Рэспублікі Беларусь Валянціна Сільвановіч саткала кіламетры палатна для адзення, распрацавала складаную вышыўку дэталяў сарочак і фартухоў. Ёй удалося расшыфраваць і дакладна паўтарыць аўтэнтычныя ўзоры. Вынікам карпатлівай работы стала ўнікальная калекцыя белаўзорыстых ручнікоў. Далей..

Прэмію Віцебскага аблвыканкама ў намінацыі “Найлепшы сельскі Дом культуры” надоечы атрымаў Дом культуры аграгарадка Дабрамыслі, філіял Лёзненскай цэнтралізаванай клубнай сістэмы. Далей..

Магіляўчанка Ала Смалякова — народны майстар Рэспублікі Беларусь. Яна займаецца саломапляценнем з дзяцінства. Ала Аляксандраўна — педагог дадатковай адукацыі, працуе з дзецьмі ў гарадскім цэнтры карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі і ўзначальвае грамадскае аб’яднанне магілёўскіх рамеснікаў “Шчырая майстэрня”. А ўвесь вольны час аддае любімаму хобі — саломапляценню. Далей..

Майстар Мастоўскага цэнтра рамёстваў Вольга Вайтовіч займаецца адраджэннем тэхналогіі спіральнага пляцення з травы. Яе работы разам з іншымі здабыткамі ўмельцаў Гродзеншчыны выклікалі вялікую цікавасць наведвальнікаў выставы дэкаратыўнапрыкладнога мастацтва “Дыханне часу. Саюз рамёстваў” у Маскве. Экспазіцыя разгарнулася ў Дзелавым і культурным комплексе Пасольства Рэспублікі Беларусь у Расіі напрыканцы лютага. Далей..

Слаўгарадскі раённы гісторыка-краязнаўчы музей — адзін з самых маладых у Беларусі: адкрыты ў жніўні 2015 года. Але за час свайго існавання калектыў здолеў правесці плённую працу па камплектаванні больш за 20 музейных калекцый, зборы і навуковай апрацоўцы амаль 2,4 тысячы прадметаў асноўнага фонду. Штогод установа абслугоўвае больш за 7000 наведвальнікаў. Толькі летась тут пабывала 65 экскурсійных груп з розных куткоў краіны. Далей..

Вытанчанасць і прыгажосць, мужнасць і высакароднасць: раённы ваенна-патрыятычны баль “Пад зорным небам лютага” прайшоў у Барысаве. Далей..

Вось ужо 80 гадоў у Беларускай дзяржаўнай харэаграфічнай гімназіі-каледжы, адзінай у нашай краіне навучальнай установе па падрыхтоўцы артыстаў балета, нараджаецца дзівоснае мастацтва танца. БДХГК — светлы дом, дзе пачынаецца цуд: мара аб сцэне ператвараецца ў рэальнасць, а рухі дасягаюць дасканаласці і віртуознасці. Далей..

Юрый Боўда — ганаровы грамадзянін Бабруйскага раёна. Народны майстар Рэспублікі Беларусь, майстар народных мастацкіх рамёстваў Цэнтра рамёстваў п. Глуша атрымаў гэтае пачэснае званне 4 лютага за высокія дасягненні ў грамадска-культурнай дзейнасці. Далей..

Больш за 309 тысяч чалавек наведалі летась Гродзенскі дзяржаўны гісторыка-археалагічны музей, з іх амаль 200 тысяч — Стары замак. Супрацоўнікі музея правялі каля 4,5 тысячы экскурсій, на якіх пабывалі 52 тысячы чалавек. Лічбы сведчаць аб высокай папулярнасці аб’екта сярод нашых суайчыннікаў і шматлікіх турыстаў з-за мяжы. Далей..

На нядаўняй выставе дасягненняў “Мая Беларусь” у Мінску мала хто не затрымліваўся ля стэнда Капыльскага раёна: наведвальнікаў прываблівалі незвычайныя ручнікі. Здзіўляла не толькі выразнасць арнаментаў, але і двухбаковасць вырабаў — рэдкасць! Далей..

Магчымасць выступіць на вялікай сцэне зноў прадастаўлена юным талентам: у краіне праходзяць абласныя (Мінскі гарадскі) этапы Нацыянальнага конкурсу маладых выканаўцаў беларускай эстраднай песні XXIV Нацыянальнага фестывалю беларускай песні і паэзіі. Далей..

Гранты Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь сёлета атрымаюць 46 спецыялістаў, якія працуюць у сферах навукі, адукацыі, медыцыны, культуры і моладзевай палітыкі. Сярод іх — Юлія Кавалёва, загадчык аддзела экспазіцыйна-выставачнай работы Музея гісторыі горада Мінска. Далей..

Вось ужо 85 гадоў захавальнікам і папулярызатарам народнай музыкі, твораў сучасных айчынных кампазітараў і шэдэўраў сусветнай класікі з'яўляецца найстарэйшы хор краіны — заслужаны калектыў Рэспублікі Беларусь Дзяржаўная акадэмічная харавая капэла імя Р. Шырмы. Далей..

Вядучы навуковы супрацоўнік Музея традыцыйнага ручнога ткацтва Паазер’я, філіяла Нацыянальнага Полацкага гісторыка-культурнага музея-запаведніка, Таццяна Бараненка ўдастоена гранта Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь на 2025 год. Далей..

Брэсцкая абласная бібліятэка імя М. Горкага адзначае 85-годдзе. Далей..

Прэзентацыя праекта “Традыцыі народнай культуры ў музейнай прасторы Беларусі і Расіі” прайшла ў Мінску. Далей..

Рэдакцыйна-выдавецкая ўстанова “Культура і мастацтва” перадала ў дар Барысаўскай цэнтральнай раённай бібліятэцы імя І.Х. Каладзеева больш за паўсотні мастацкіх фатаграфій работ беларускага савецкага скульптара, народнага мастака БССР, прафесара, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі БССР Анатоля Анікейчыка. Далей..

Актыўная работа па адраджэнні старажытных рамёстваў на тэрыторыі Беларусі пачалася ў 1980-х. Майстры наваствораных дамоў і цэнтраў рамёстваў выязджалі ў экспедыцыі па вёсках, шукалі артэфакты, звязаныя з культурай продкаў, вывучалі іх і аднаўлялі аўтэнтычныя тэхналогіі. Аднымі з найбольш цікавых знаходак у Віцебскім Паазер’і сталі берасцянікі — гліняны посуд, аплецены бяростай. Далей..

Ведаем, дзе іх шмат! Ужо 35 гадоў філіял № 2 “Глыбоцкі дом рамёстваў” Глыбоцкай цэнтралізаванай клубнай сістэмы плённа працуе над захаваннем беларускіх народных традыцый. Для Віцебшчыны ў 1980-х арганізацыя падобнай установы была новаўвядзеннем. Час паказаў: першапраходцы дасягнулі выдатных вынікаў і сталі прыкладам для многіх. Далей..

Шанц драматурга-пачаткоўца ўбачыць свой твор на сцэне абмежаваны праз шэраг мастацкіх і немастацкіх прычын. Аднак у Цэнтры беларускай драматургіі дапамагаюць аўтарам зарыентавацца ў тэатральнай прасторы. Тут можна прадставіць свае п’есы публіцы і атрымаць каштоўныя водгукі ад экспертаў і гледачоў. Далей..

Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка 8 студзеня ўручыў спецыяльныя прэміі дзеячам культуры і мастацтва. Сярод узнагароджаных — майстар народных мастацкіх рамёстваў Гродзенскага раённага культурна-інфармацыйнага цэнтра, народны майстар Беларусі Ірына Шавельская. Далей..

З розных куткоў свету ў Гарадоцкі Дом рамёстваў і фальклору Цэнтра традыцыйнай культуры і народнай творчасці Гарадоцкага раёна прыязджаюць госці — палюбавацца ўнікальнай кісяёй і вышыўкай, багатай калекцыяй вырабаў з саломы, гліны, дрэва, іншых матэрыялаў. Далей..

Рэдакцыйна-выдавецкая ўстанова «Культура і мастацтва» перадала ў дар Барысаўскай цэнтральнай раённай бібліятэцы імя І.Х. Каладзеева больш за паўсотні мастацкіх фатаграфій работ беларускага савецкага скульптара, народнага мастака БССР, прафесара, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі БССР Анатоля Анікейчыка. Далей..

Турыстычны аўтобус спыняецца ля невялікага прыгожага возера. Над ім узвышаецца замак-волат. Сказаць, што ён уражвае, — недастаткова. Колькі падзей за пяць стагоддзяў бачылі сцены цвярдыні! Кожная расколіна, кожны камень захоўваюць таямніцы, якія чакаюць, каб пра іх расказалі. Далей..

Чвэрць стагоддзя здзіўляе наведвальнікаў унікальны музей народнай творчасці “Бездзежскі фартушок”. Пішам “унікальны” не дзеля прыгожага слоўца: установа культуры ў Драгічынскім раёне мае такія каштоўнасці, якіх нідзе не адшукаць. Далей..

Сумеснае пасяджэнне калегій Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь і Расійскай Федэрацыі праходзіла ў Маскве 16 снежня. Абмеркаваны вынікі супрацоўніцтва ў гэтым годзе і намечаны планы налета. Далей..