Цэлы тыдзень Віцебск жыў фестывалем, які займае асаблівае месца ў календары міжнародных культурных падзей і з’яўляецца сімвалам паспяховага дыялогу народаў розных краін. Далей..
Залатая манета са склепа, раскошны ложак з Блакітнага Берага і 60-пудовы звон. Працягваем раскрываць таямніцы Нясвіжскага замка і дзівіцца яго скарбам. Далей..
XXIV Нацыянальны фестываль беларускай песні і паэзіі “Маладзечна-2025” адкрыў для шматлікіх удзельнікаў і гасцей свята багата цікавых праектаў, якія рэалізуюць установы культуры Міншчыны. Аб некаторых — у нашым аглядзе. Далей..
Па горадзе майстроў, які працаваў падчас XXIV Нацыянальнага фестывалю беларускай песні і паэзіі “Маладзечна-2025”, гадзінамі можна было хадзіць і дзівіцца творчасці ўмельцаў. Сярод іх — Наталля Ларына са Стаўбцоўскага Дома рамёстваў: такіх маляванак нідзе не знойдзеш! Далей..
Выбітная з’ява музычнай культуры і вуснай творчасці. Так называюць традыцыю выканання абрадавых і пазаабрадавых песень Любаншчыны, якую прадстаўляюць аўтэнтычныя фальклорныя гурты “Журавушка“, “Глыбокія крыніцы”, “Павалякі“. Далей..
“Нясвіжскі замак: культурна-турыстычны алфавіт” — сумесны праект газеты “Культура” і Нацыянальнага гісторыка-культурнага музея-запаведніка “Нясвіж”. Гэта новы погляд на гісторыю знакамітага замка, яго таямніцы і шэдэўры. Запрашаем у незвычайнае падарожжа — займальнае і карыснае баўленне часу. У нашым культурна-турыстычным алфавіце толькі самыя цікавыя факты — ад А да Я. Далей..
Гэты пачастунак заваюе сэрца кожнага: смачны, духмяны і вельмі незвычайны! Банкуха — страва для асаблівых, урачыстых выпадкаў. Сакрэтамі яе прыгатавання валодаюць жыхаркі мястэчка Поразава Свіслацкага раёна, што ў Гродзенскай вобласці. Далей..
На прадстаўленні народнага тэатра лялек “КапялюШ” патрапіць няпроста: ахвотных убачыць батлейку заўсёды шмат. Дзеці зачаравана глядзяць на лялек, дарослыя з цікавасцю — на канструкцыю, разам — натхняюцца спевамі і ад душы смяюцца з герояў інтэрмедый. Далей..
“Маладзечна-2025” цешыць багаццем айчыннай культуры: галоўныя мерапрыемствы XXIV Нацыянальнага фестывалю беларускай песні і паэзіі прыпадаюць на 13 і 14 чэрвеня. Далей..
Гэты пачастунак заваюе сэрца кожнага: смачны, духмяны і вельмі незвычайны! Банкуха — страва для асаблівых, урачыстых выпадкаў. Сакрэтамі яе прыгатавання валодаюць жыхаркі мястэчка Поразава Свіслацкага раёна, што ў Гродзенскай вобласці. Далей..
Даведаліся, дзе і як у Беларусі праводзяць унікальны абрад, звязаны з нараджэннем дзіцяці. Ад носьбіткі старажытнай традыцыі атрымалі пакрокавую інструкцыю — карыстайцеся! І хоць дакладна ўзнавіць аўтэнтычную дзею наўрад ці атрымаецца, весела будзе абавязкова. Далей..
XVIII Форум творчай і навуковай інтэлігенцыі дзяржаў — удзельніц СНД “Садружнасць Незалежных Дзяржаў: новыя гарызонты супрацоўніцтва” прайшоў 14—15 мая ў Душанбэ. Асноўныя мерапрыемствы разгарнуліся на базе Нацыянальнай бібліятэкі Таджыкістана. Далей..
Такая існуе насамрэч! І нават увесну і ўлетку стварае ажурныя ўзоры. Бабруйчанка Любоў Гарбар амаль 60 гадоў выразае з паперы сняжынкі. Тонкія карункавыя вырабы майстрыхі ўпрыгожылі сотні тысяч паштовак, падарункаў і дзясяткі зал, прычым не толькі ў Беларусі. Любоў Аляксандраўна смяецца: яе сняжынак хіба што ў Арктыцы і Антарктыдзе няма — і тое таму, што там сваіх хапае. Далей..
Названы імёны ўладальнікаў міжнароднай моладзевай прэміі “Садружнасць дэбютаў”, прысвечанай Году валанцёрскага руху ў СНД. На саісканне вылучалася дзевяць намінантаў з сямі краін Садружнасці Незалежных Дзяржаў. Сярод лаўрэатаў — Павел Вандзееў, спецыяліст па арганізацыі мерапрыемстваў у сферы моладзевай палітыкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў. Далей..
Незвычайны інтэрактыўны патрыятычны праект з’явіўся летась на старонках часопіса “Мастацтва”. А сёння яго плён ужо вандруе па свеце, прасоўваючы гістарычную праўду, звязваючы пакаленні і аб’ядноўваючы творцаў дзеля мірнай будучыні. Далей..
Музей, прысвечаны віртуознаму музыканту, таленавітаму кампазітару і аранжыроўшчыку, заснавальніку і кіраўніку культавага беларускага ансамбля “Песняры” Уладзіміру Георгіевічу Мулявіну, 2 мая адзначае 20-годдзе. Далей..
Каля паўтары тысячы гадоў гісторыі налічваюць гліняныя народныя свістулькі Магілёўскага Падняпроўя. Іх традыцыйным вобразам і тэхналогіі вырабу ў 2023-м нададзены статус нематэрыяльнай каштоўнасці Рэспублікі Беларусь. А адрадзіў гэтыя цацкі майстар Вячаслаў Якавенка. Далей..
Гродзенская абласная навуковая бібліятэка імя Я.Ф. Карскага — першая публічная на тэрыторыі Беларусі — адзначае 195-годдзе. Сёння гэта не толькі галоўнае сховішча кніжнай спадчыны рэгіёна, але і сацыяльны інстытут, які адыгрывае важную ролю ў культурным і грамадскім жыцці вобласці. Далей..
Летась Бабруйскі краязнаўчы музей наведала больш за 32 тысячы чалавек. І папулярнасць экспазіцый, экскурсій, іншых культурнаадукацыйных мерапрыемстваў працягвае расці. Усяго іх, дарэчы, у 2024 годзе было арганізавана больш за 800! Далей..
Так-так, менавіта яна — асноўная і любімая ежа ў аграгарадку Спорава Бярозаўскага раёна на працягу многіх стагоддзяў. Далей..
Чым парадуе і здзівіць XXXIV Міжнародны фестываль мастацтваў “Славянскі базар у Віцебску”, асказаў генеральны дырэктар Цэнтра культуры “Віцебск” Глеб Лапіцкі. Далей..
Майстар народных мастацкіх рамёстваў філіяла “Неглюбскі сельскі цэнтр ткацтва” Веткаўскага цэнтра культуры і народнай творчасці Людміла Кавалёва ўдастоена нагруднага знака Міністэрства культуры “За ўклад у развіццё культуры Беларусі”. Далей..
Так называецца праект загадчыцы Чашніцкага Дома рамёстваў Галіны Шынкевіч, якая адраджае старажытную беларускую традыцыю — упрыгожванне ікон лыкам. Далей..
На канцэртах фальклорных калектываў Акцябрскага раёна Гомельскай вобласці гледачы не толькі атрымліваюць асалоду ад душэўнага выканання беларускіх народных песень і танцаў, але і любуюцца касцюмамі. Бо падобныя традыцыйныя строі ў рэдкім музеі знойдзеш. Апранаюць у іх самадзейных артыстаў умельцы раённага Дома рамёстваў. Далей..
Трэцякурсніца Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў Дар’я Ганчарэвіч увайшла ў топ-10 на сёлетнім конкурсе “Міс Глобал”, апярэдзіўшы наймацнейшых саперніц з розных краін свету. Гэта сведчыць аб высокім узроўні айчыннай школы прыгажосці і цудоўных якасцях нашай гераіні. Далей..
У лютым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ, згодна з якім дзяржаўных узнагарод удастоены 45 прадстаўнікоў розных сфер дзейнасці. Медалём “За працоўныя заслугі” ўганараваная начальнік упраўлення культуры Гродзенскага аблвыканкама Алена Клімовіч. Далей..
Больш за 35 гадоў Святлана Лявонцьева працуе галоўным захавальнікам фондаў Веткаўскага музея стараабрадніцтва і беларускіх традыцый імя Ф.Р. Шклярава. А ўсяго сваёй установе яна прысвяціла амаль паўстагоддзя. Далей..
Народны майстар Рэспублікі Беларусь Валянціна Сільвановіч саткала кіламетры палатна для адзення, распрацавала складаную вышыўку дэталяў сарочак і фартухоў. Ёй удалося расшыфраваць і дакладна паўтарыць аўтэнтычныя ўзоры. Вынікам карпатлівай работы стала ўнікальная калекцыя белаўзорыстых ручнікоў. Далей..
Прэмію Віцебскага аблвыканкама ў намінацыі “Найлепшы сельскі Дом культуры” надоечы атрымаў Дом культуры аграгарадка Дабрамыслі, філіял Лёзненскай цэнтралізаванай клубнай сістэмы. Далей..
Магіляўчанка Ала Смалякова — народны майстар Рэспублікі Беларусь. Яна займаецца саломапляценнем з дзяцінства. Ала Аляксандраўна — педагог дадатковай адукацыі, працуе з дзецьмі ў гарадскім цэнтры карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі і ўзначальвае грамадскае аб’яднанне магілёўскіх рамеснікаў “Шчырая майстэрня”. А ўвесь вольны час аддае любімаму хобі — саломапляценню. Далей..