Кнігі аб галоўным

Апублiкавана: 22 студзеня 2025 Стужка Афіцыйна Мінск

Аўтар: Аўтары

Прэзентацыя кніг "Сімвалы суверэннай Беларусі" і "Выбары ў Беларусі. Коратка аб галоўным", напісаных шрыфтам Брайля, адбылася ў гандлёвым цэнтры "Сталіца" ў рамках акцыі "Беларусь выбірае".

Новыя экземпляры кніг прадстаўнікам абласных бібліятэк уручылі Старшыня Цэнтральнай выбарчай камісіі Рэспублікі Беларусь Ігар Карпенка і міністр інфармацыі Рэспублікі Беларусь Марат Маркаў.

У рамках мерапрыемства была арганізавана выстава карцін людзей з інваліднасцю па зроку, экспазіцыя Прэзідэнцкай бібліятэкі Рэспублікі Беларусь, ААТ "Белкніга" і агенцтва "Мінск-навіны", а таксама прагучала канцэртная праграма.