Сярод лаўрэатаў прэміі Прэзідэнта “За духоўнае адраджэнне” — Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры і мастацтваў. Калектыў узнагароджаны за актыўную дзейнасць у патрыятычным выхаванні моладзі і рэалізацыю праекта “Лінія памяці. Код вайны”. Аб плённай працы распавяла рэктар установы Наталля Карчэўская.
Умацаванню духоўнамаральных каштоўнасцей, заснаваных на традыцыях беларускага народа, ва ўніверсітэце надаюць асаблівую ўвагу. Там лічаць патрыятычнае выхаванне падмуркам будучыні краіны.
— Важнасць ідэалагічнай работы не толькі ва ўстанове адукацыі, але і ў любым калектыве цяжка пераацаніць. Практыка паказвае, што любоў да Радзімы, гатоўнасць плённа працаваць дзеля Бацькаўшчыны — гарантыя захавання суверэнітэту і незалежнасці краіны, — гаворыць Наталля Уладзіміраўна. — Мяркую, што залог паспяховасці грамадзянскага выхавання ў нашай установе — у шчырасці намераў. Патрыятызм — гэта перш за ўсё імкненне прыносіць рэальную карысць дзяржаве ў сілу магчымасцей.
Падчас цырымоніі ўручэння прэміі асобна быў адзначаны ваенна патрыятычны праект “Лінія памяці. Код вайны”, рэалізаваны калектывам БДУКМ. Гэта маштабны канцэрт спектакль, у якім праз харэаграфію і музыку перадаецца думка: нельга дапусціць, каб паслядоўнікі нацызму вярнуліся на нашу зямлю. Аўтарам і галоўным балетмайстрам выступіла дацэнт кафедры харэаграфіі БДУКМ Вольга Наўроцкая.
Па словах Наталлі Карчэўскай, жаданне стварыць такі праект зарадзілася яшчэ ў 2021 годзе. Ажыццяўленне задумы стала магчымым дзякуючы падтрымцы Кіраўніка дзяржавы.
— Штуршок да ўзнікнення ідэі дало тое, што Генеральная пракуратура ўзбудзіла справу па факце генацыду беларускага народа ў часы Вялікай Айчыннай вайны. Падрыхтавалі дакументы на атрыманне гранта Прэзідэнта ў галіне навукі, адукацыі, аховы здароўя і культуры. У выніку ўвасобілі праект, — распавядае пра гісторыю стварэння спектакляканцэрта Наталля Уладзіміраўна.
Але ажыццяўленне любой задумы немагчымае без ініцыятыўных, шчыра зацікаўленых справай людзей і іх мэтанакіраванай працы. Над пастаноўкай “Лінія памяці. Код вайны” шчыравала каля 75 чалавек — танцоры і музыканты, мастакі па касцюмах, іншыя прафесіяналы.
— У падрыхтоўцы спектакля былі задзейнічаны студэнты і выкладчыкі нашага ўніверсітэта. Таксама далучыліся дзіцячыя харэаграфічныя калектывы: RDC з Мінска, Stay dance project з Рагачова, узорны ан¬ самбль танца “Натхненне”. Значны ўнёсак у агульную справу зрабілі і юныя чытальнікі — пераможцы рэспубліканскага конкурсу “Жывая класіка”.
У выпадку са спектаклем “Лінія памяці. Код вайны” ўсё склалася найлепшым чынам. Мастацкі ўзровень, маштаб, а таксама шчырая глядацкая зацікаўленасць дазволілі праекту здабыць доўгае жыццё.
І хаця юныя танцоры сталеюць, учарашнія студэнты становяцца маладымі спецыялістамі, іх замяняюць новыя таленты. Ідэя работы паранейшаму актуальная — і паказы працягваюцца. У тым ліку ў іншым фармаце.
— Калі дэманстрацыя поўнай версіі спектакля па-за нашай сцэнай — даволі цяжкая задача, то паказ яго асобных частак рэальны. Абраныя нумары праекта мы ўжо прадстаўлялі ў мемарыяльным комплексе “Трасцянец”, у Брэсцкай крэпасці, а таксама ў рамках грамадска-культурнай акцыі “Марафон адзінства”, — адзначыла Наталля Уладзіміраўна. — Пастаноўку ў арыгінальным варыянце публіка зноў убачыць у сакавіку. Мерапрыемствы будуць прысвечаны 80-годдзю Вялікай Перамогі.
Распавядаць пра трагічныя падзеі мінулага на мове творчасці — неабходна. Рэктар БДУКМ упэўнена, што дзякуючы падо бнаму асэнсаванню гісторыі распаўсюджваецца думка аб недапушчальнасці вайны.
— Часам бывае складана ўспрыняць страшную інфармацыю з публікацый у СМІ ці з навуковых работ. Тады на дапамогу прыходзяць творы мастацтва, здольныя крануць кожнага, — падкрэслівае Наталля Уладзіміраўна. — Успомнім карціны Міхаіла Савіцкага, што леглі ў аснову сюжэтнай канвы нашага спектакля. У свой час вялікі жывапісец асэнсаваў тэму стойкасці людзей у нечалавечых умовах, прыцягнуў грамадскую ўвагу да жахаў ліхалецця. У такім выпадку мастацтва выконвае выхаваўчую функцыю, нагадвае, што вайна — гэта страшна і што падобнае не павінна паў тарыцца.
Данііл ПІЎКАРЭЦ
Фота Уладзіміра ШЛАПАКА