Мінскі абласны тэатр лялек “Батлейка” 1 ліпеня адзначыў 35-годдзе з дня ўтварэння. Далей..
Выстава "Свет кіно і тэатра Уладзіміра Чарнышова. Да 85-годдзя мастака" будзе працаваць з 24 ліпеня да 24 жніўня ў Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь. Далей..
Прэм'ера балета Пятра Чайкоўскага "Шчаўкунок" у новай харэаграфіі галоўнага балетмайстра тэатра, заслужанага артыста Расійскай Федэрацыі Ігара Колба адбудзецца 28 лістапада ў Вялікім тэатры Беларусі. Далей..
З радкоў старых дзённікаў, шамацення архіўных аркушаў і святла рампы нараджаецца спектакль — жывы водгук часу і чалавечых лёсаў. Полацкі тэатр “Пілігрым” ужо цэлае стагоддзе працягвае здзіўляць, хваляваць і кранаць сэрцы гледачоў. Нядаўняя прэм’ера — “Тэатр, народжаны ў СССР” — стала чарговым доказам: на гэтай сцэне жыве не толькі мастацтва, але і памяць пакаленняў. Далей..
Беларускі дзяржаўны маладзёжны тэатр прадставіў “Крохкасць” — харэаграфічны спектакль Аляксандры Буяльскай. Пастаноўка праходзіць на малой зале тэатра, выканаўцы галоўных роляў — артысты балета. Тэатр таксама пазначае іх як пастаноўшчыкаў, бо тэма і ідэя гэтага сцэнічнага твора патрабуюць унутранага далучэння да дзеяння, а таксама ўласных пачуццяў і поглядаў, каб стварыць сапраўдную гісторыю пра жыццё, яго зыбкасць і ўразлівасць. Далей..
Знайсці новы паварот у ваеннай тэме, што стала для Беларусі папраўдзе знакавай, складана. Але ж магчыма! Сярод спектакляў рэгіянальных тэатраў, якія дэманстраваліся апошнім часам у сталіцы, вылучым тры — цалкам розныя і з разыначкай навізны. Далей..
Да 17 чэрвеня ў Нацыянальным акадэмічным тэатры імя Янкі Купалы праходзілі двухтыднёвыя гастролі Казанскага акадэмічнага рускага Вялікага драматычнага тэатра імя Васіля Качалава. Калектыў прывёз восем спектакляў па творах Шэкспіра, Пушкіна, Астроўскага, Твэна… Далей..
На прадстаўленні народнага тэатра лялек “КапялюШ” патрапіць няпроста: ахвотных убачыць батлейку заўсёды шмат. Дзеці зачаравана глядзяць на лялек, дарослыя з цікавасцю — на канструкцыю, разам — натхняюцца спевамі і ад душы смяюцца з герояў інтэрмедый. Далей..
Прэм'ера харэаграфічнага спектакля "Крохкасць" адбылася ў Беларускім дзяржаўным маладзёжным тэатры 12 чэрвеня. А крыху раней рэпертуар папоўніўся “Прыпынкам”. Праўда, назву можна было б пісаць іначай — “Прыпынак/Перапынак”. Чаму? Далей..
ІІІ Рэспубліканскі тэатральны фестываль “Перамога” завяршыўся ў Нацыянальным акадэмічным тэатры імя Я. Купалы 29 мая. Падарункам для ўсіх пасля ўрачыстага падвядзення вынікаў і ўзнагароджання найлепшых стала пазаконкурсная прэм’ера гаспадароў — “Брама неўміручасці” Далей..
Летнія сюрпрызы ў Вялікім тэатры Беларусі традыцыйна пачынаюцца ў канцы вясны, а менавіта ў дзень нараджэння ўстановы 25 мая, — і працягваюцца да завяршэння сезона ў сярэдзіне ліпеня. Далей..
Беларускі дзяржаўны акадэмічны тэатр юнага гледача, выпусціўшы шэраг спектакляў для дарослых, звярнуўся да “Пітэра Пэна”. І паставіў, як пазначана ў праграмцы, “чароўную казку для ўсёй сям’і”. Далей..
Прэм'ера неануар-спектакля “Дзікае паляванне караля Стаха” паводле аповесці класіка беларускай літаратуры Уладзіміра Караткевіча адбылася ў Гомельскім гарадскім маладзёжным тэатры. Далей..
Рэпертуар Тэатра-студыі кінаакцёра папоўніўся новым спектаклем — “Дурань вашага мужа” паводле п’есы Франсіса Вебера. Сваё нечаканае прачытанне знакамітай французскай камедыі прадставіў мастацкі кіраўнік калектыву — народны артыст Беларусі Аляксандр Яфрэмаў. Далей..
Магілёўскаму абласному драматычнаму тэатру 15 мая споўнілася 137 гадоў. А 1 красавіка новым дырэктарам установы прызначылі Вольгу Кузняцову. Чым не падвойная нагода для размовы пра будучыню славутага калектыву з багатай гісторыяй? Далей..
Ёсць на карце Беларусі пункты, далёкія ад буйных цэнтраў, — адтуль людзі нячаста выбіраюцца па гаспадарчых справах, не кажучы ўжо пра культурныя мерапрыемствы. Аднак і тамтэйшыя насельнікі жадаюць прыгожага, хочуць, каб побач было жывое мастацтва — з гледачом у зале, з акцёрам на сцэне. Праект “Культурная карта”, створаны па ініцыятыве Міністэрства культуры, робіць гэта магчымым. Далей..
Напярэдадні 9 мая ў сталіцы і рэгіёнах ладзілася шмат музычных і тэатральных праектаў да 80-годдзя Вялікай Перамогі, дзе галоўнай дзейнай асобай выступала моладзь. Далей..
Дзеці і вайна — паняцці несумяшчальныя. Як распавядаць ім сёння пра Вялікую Айчынную? Пагатоў у тэатры лялек. Але ў Брэсце з’явіўся “Дзівак з Ганчарнай вуліцы”, а ў Магілёве рыхтуецца прэм’ера “Бах-бах-бах”. Далей..
Багата праектаў, прысвечаных Вялікай Перамозе, прадставіла Беларуская дзяржаўная акадэмія мастацтваў. Гэта дзве незвычайныя прэм’еры — пастаноўка “Ціха тут на досвітках…” на кітайскай мове і імерсіўны спектакль “Маладая гвардыя. Партал”, а таксама выстава “Святло Перамогі нязгаснае”. Далей..
У Вялікім тэатры Беларусі склалася добрая традыцыя: нацыянальныя спектаклі суправаджаюцца разнастайнымі выставамі, міні-лекцыямі, майстар-класамі. Праграма штораз змяняецца! Далей..
ІІІ Рэспубліканскі тэатральны фестываль “Перамога” распачнецца 12 мая ў Мінску. Далей..
Нацыянальны акадэмічны Вялікі тэатр Беларусі выпусціў балетную прэм’еру — “Танцы”, што складаюцца з трох аднааактовак. А праз два дні Міжнародную прафесійную прэмію BraVo атрымалі ў Маскве “Ілюзіі кахання”, спектакль таго ж харэографа — галоўнага балетмайстра калектыву Ігара Колба. Між гэтымі двума спектаклямі сапраўды назіраецца… Далей..
Прэм’ера балета “Купалле” ў Беларускім дзяржаўным акадэмічным музычным тэатры прыпала на 12 красавіка. Далей..
Тыдзень рускай класікі завяршыўся ў Мінску 7 красавіка. На сцэне Беларускага дзяржаўнага акад-эмічнага музычнага тэатра выступілі драмкалектывы са Смаленска, Бранска, Пензы, Тулы, Калугі, Мічурынска. Далей..
РТБД разам з Цэнтрам беларускай драматургіі зладзілі “Рэтраспектыву”, прысвяціўшы гэты тыдзень айчынным п’есам: іх чыткам, паўнавартасным сцэнічным увасабленням у выглядзе завершаных спектакляў, а таксама лекцыям, абмеркаванням, майстаркласам, наўпрост звязаным з сучаснай драматургіяй. Далей..
Фестываль — заўжды свята для ўдзельнікаў і гледачоў. Форум тэатральны — пагатоў. А Міжнародны “М.@rt.кантакт”, што з 2006-га ладзіцца ў Магілёве, даўно стаў культурным брэндам не толькі гэтага рэгіёна, але і ўсёй нашай краіны. Далей..
Нацыянальны акадэмічны драматычны тэатр імя М. Горкага падрыхтаваў да Міжнароднага дня тэатра шыкоўны падарунак: 26 і 27 сакавіка нашумелая рок-опера “Граф Монтэ-Крыста”, уганараваная летась Нацыянальнай тэатральнай прэміяй, атрымала другое нараджэнне — перамясцілася на сцэну Палаца Рэспублікі і прайшла ў суправаджэнні Прэзідэнцкага аркестра Беларусі пад кіраўніцтвам Віталя Кульбакова. У цэнтральнай ролі выступіў міністр культуры, заслужаны артыст нашай краіны Руслан Чарнецкі. Пра гэтую і іншыя падзеі паразмаўляем з мастацкім кіраўніком тэатра, заслужаным дзеячам мастацтваў Беларусі Сяргеем Кавальчыкам. Далей..
Наведвальніцы ТЮГа атрымалі з нагоды 8 сакавіка “Букет”. Нават не адзін, а адразу некалькі — і запар, і нават разам. Як паказалі першыя прагляды, спектакль мае карыстацца неверагодным попытам. Далей..
Доля ўласных сродкаў у агульным аб'ёме фінансавання Брэсцкага акадэмічнага тэатра драмы летась склала амаль 50%. Як калектыву ўдалося дасягнуць такога паказчыка? Станоўчы вопыт быў разгледжаны на выніковай калегіі Міністэрства культуры. Далей..
Беларускі дзяржаўны маладзёжны тэатр пачаў новы праект – выключна музычны. І вылучыў для гэтага фае другога паверха, што стала канцэртнай залай. А на сцэне ўсё часцей здараюцца гастрольныя паказы, у тым ліку расійскія. Далей..