
Рэпертуар Тэатра-студыі кінаакцёра папоўніўся новым спектаклем — “Дурань вашага мужа” паводле п’есы Франсіса Вебера. Сваё нечаканае прачытанне знакамітай французскай камедыі прадставіў мастацкі кіраўнік калектыву — народны артыст Беларусі Аляксандр Яфрэмаў. Далей..

Магілёўскаму абласному драматычнаму тэатру 15 мая споўнілася 137 гадоў. А 1 красавіка новым дырэктарам установы прызначылі Вольгу Кузняцову. Чым не падвойная нагода для размовы пра будучыню славутага калектыву з багатай гісторыяй? Далей..

Ёсць на карце Беларусі пункты, далёкія ад буйных цэнтраў, — адтуль людзі нячаста выбіраюцца па гаспадарчых справах, не кажучы ўжо пра культурныя мерапрыемствы. Аднак і тамтэйшыя насельнікі жадаюць прыгожага, хочуць, каб побач было жывое мастацтва — з гледачом у зале, з акцёрам на сцэне. Праект “Культурная карта”, створаны па ініцыятыве Міністэрства культуры, робіць гэта магчымым. Далей..

Напярэдадні 9 мая ў сталіцы і рэгіёнах ладзілася шмат музычных і тэатральных праектаў да 80-годдзя Вялікай Перамогі, дзе галоўнай дзейнай асобай выступала моладзь. Далей..

Дзеці і вайна — паняцці несумяшчальныя. Як распавядаць ім сёння пра Вялікую Айчынную? Пагатоў у тэатры лялек. Але ў Брэсце з’явіўся “Дзівак з Ганчарнай вуліцы”, а ў Магілёве рыхтуецца прэм’ера “Бах-бах-бах”. Далей..

Багата праектаў, прысвечаных Вялікай Перамозе, прадставіла Беларуская дзяржаўная акадэмія мастацтваў. Гэта дзве незвычайныя прэм’еры — пастаноўка “Ціха тут на досвітках…” на кітайскай мове і імерсіўны спектакль “Маладая гвардыя. Партал”, а таксама выстава “Святло Перамогі нязгаснае”. Далей..

У Вялікім тэатры Беларусі склалася добрая традыцыя: нацыянальныя спектаклі суправаджаюцца разнастайнымі выставамі, міні-лекцыямі, майстар-класамі. Праграма штораз змяняецца! Далей..

ІІІ Рэспубліканскі тэатральны фестываль “Перамога” распачнецца 12 мая ў Мінску. Далей..

Нацыянальны акадэмічны Вялікі тэатр Беларусі выпусціў балетную прэм’еру — “Танцы”, што складаюцца з трох аднааактовак. А праз два дні Міжнародную прафесійную прэмію BraVo атрымалі ў Маскве “Ілюзіі кахання”, спектакль таго ж харэографа — галоўнага балетмайстра калектыву Ігара Колба. Між гэтымі двума спектаклямі сапраўды назіраецца… Далей..

Прэм’ера балета “Купалле” ў Беларускім дзяржаўным акадэмічным музычным тэатры прыпала на 12 красавіка. Далей..

Тыдзень рускай класікі завяршыўся ў Мінску 7 красавіка. На сцэне Беларускага дзяржаўнага акад-эмічнага музычнага тэатра выступілі драмкалектывы са Смаленска, Бранска, Пензы, Тулы, Калугі, Мічурынска. Далей..

РТБД разам з Цэнтрам беларускай драматургіі зладзілі “Рэтраспектыву”, прысвяціўшы гэты тыдзень айчынным п’есам: іх чыткам, паўнавартасным сцэнічным увасабленням у выглядзе завершаных спектакляў, а таксама лекцыям, абмеркаванням, майстаркласам, наўпрост звязаным з сучаснай драматургіяй. Далей..

Фестываль — заўжды свята для ўдзельнікаў і гледачоў. Форум тэатральны — пагатоў. А Міжнародны “М.@rt.кантакт”, што з 2006-га ладзіцца ў Магілёве, даўно стаў культурным брэндам не толькі гэтага рэгіёна, але і ўсёй нашай краіны. Далей..

Нацыянальны акадэмічны драматычны тэатр імя М. Горкага падрыхтаваў да Міжнароднага дня тэатра шыкоўны падарунак: 26 і 27 сакавіка нашумелая рок-опера “Граф Монтэ-Крыста”, уганараваная летась Нацыянальнай тэатральнай прэміяй, атрымала другое нараджэнне — перамясцілася на сцэну Палаца Рэспублікі і прайшла ў суправаджэнні Прэзідэнцкага аркестра Беларусі пад кіраўніцтвам Віталя Кульбакова. У цэнтральнай ролі выступіў міністр культуры, заслужаны артыст нашай краіны Руслан Чарнецкі. Пра гэтую і іншыя падзеі паразмаўляем з мастацкім кіраўніком тэатра, заслужаным дзеячам мастацтваў Беларусі Сяргеем Кавальчыкам. Далей..

Наведвальніцы ТЮГа атрымалі з нагоды 8 сакавіка “Букет”. Нават не адзін, а адразу некалькі — і запар, і нават разам. Як паказалі першыя прагляды, спектакль мае карыстацца неверагодным попытам. Далей..

Доля ўласных сродкаў у агульным аб'ёме фінансавання Брэсцкага акадэмічнага тэатра драмы летась склала амаль 50%. Як калектыву ўдалося дасягнуць такога паказчыка? Станоўчы вопыт быў разгледжаны на выніковай калегіі Міністэрства культуры. Далей..

Беларускі дзяржаўны маладзёжны тэатр пачаў новы праект – выключна музычны. І вылучыў для гэтага фае другога паверха, што стала канцэртнай залай. А на сцэне ўсё часцей здараюцца гастрольныя паказы, у тым ліку расійскія. Далей..

Генеральны дырэктар Нацыянальнага акадэмічнага Вялікага тэатра оперы і балета Беларусі, доктар мастацтвазнаўства Кацярына Дулава ўзнагароджана медалём Францыска Скарыны. Пра здабыткі, клопаты і бліжэйшыя планы — у расповедзе кіраўніка праслаўленага калектыву. Далей..

Кінаканцэрт “Рэквіем. Каб памяталі...” заслужанага калектыву Рэспублікі Беларусь “Тэатр-студыя кінаакцёра” Нацыянальнай кінастудыі “Беларусьфільм” прэзентавалі 21 сакавіка на сцэне Старадарожскага раённага цэнтра культуры і адпачынку. Мерапрыемства прайшло у рамках рэспубліканскай акцыі “Культурная карта”, ініцыяванай Міністэрствам культуры. Далей..

ХVIII Міжнародны маладзёжны тэатральны форум “М.@rt.кантакт” разгорнецца ў Магілёве з 20 па 27 сакавіка. Што ў праграме? Якія цікавосткі чакаюцца? Далей..

Нацыянальны акадэмічны тэатр імя Янкі Купалы апошнім часам літаральна закідвае СМІ інфармацыйнымі нагодамі — тымі ж юбілеямі артыстаў, рэжысёраў розных пакаленняў: за 105 гадоў іх назбіралася багата. У адным толькі лютым у калектыве — некалькі значных дат. Пра гэта і многае іншае гутарым з мастацкім кіраўніком тэатра, заслужанай артысткай Беларусі Вольгай Няфёдавай. Далей..

Стартаваў новы этап агульнарэспубліканскай акцыі “Разам з мастацтвам” — “Слава Пераможцам!”. Праект рэалізуецца Маладзёжным тэатрам эстрады пры падтрымцы Міністэрства культуры. Далей..

Прысвечаная юбілею Генадзя Аўсяннікава ўрачыстасць праходзіла 19 лютага ў Нацыянальным акадэмічным тэатры імя Я. Купалы, якому знакаміты артыст прысвяціў амаль 70 гадоў свайго жыцця. Далей..

Беларускі дзяржаўны тэатр лялек выпусціў дзве прэм’еры: “Мроіва” для дарослых і казку Андэрсена “За Снежнай каралевай” з паметкай 6+. Абодва спектаклі паставіў галоўны рэжысёр творчага калектыву Яўген Карняг. Далей..

Маладзёжны тэатр эстрады — лаўрэат спецыяльнай прэміі Прэзідэнта дзеячам культуры і мастацтва. Аб знакавых праектах і выхаванні маладых талентаў распавёў дырэктар установы, дэпутат Мінскага гарадскога Савета дэпутатаў Сяргей Мядзведзеў. Далей..

У кагосьці — зімовыя святы з ранішнікамі і балямі. А ў РТБД — яшчэ і “Заручыны”. Пад такой назвай афіша папоўнілася дзвюма аднаактовымі камедыямі, з’яднанымі тэмай магчымай жаніцьбы. Далей..

Шчырыя пажаданні і творчыя падарункі: народная артыстка Беларусі Тамара Міронава адзначыла 75-гадовы юбілей. З днём нараджэння легендарную купалаўку павіншаваў Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка. Далей..

Традыцыйныя абменныя гастролі Беларускага дзяржаўнага акадэмічнага музычнага тэатра і Тульскага акадэмічнага тэатра драмы адбыліся 15—19 студзеня. Даты невыпадковыя: праект, што ладзіцца з 2012-га, прымеркаваны да старога Новага года. Далей..

Вялікі тэатр Беларусі 16-ы раз правёў Баль на стары Новы год. Традыцыйна было шмат цікаўнасцей і крыху змяніўся фармат. Далей..

Шанц драматурга-пачаткоўца ўбачыць свой твор на сцэне абмежаваны праз шэраг мастацкіх і немастацкіх прычын. Аднак у Цэнтры беларускай драматургіі дапамагаюць аўтарам зарыентавацца ў тэатральнай прасторы. Тут можна прадставіць свае п’есы публіцы і атрымаць каштоўныя водгукі ад экспертаў і гледачоў. Далей..