
Таленавітая рэжысура і сцэнаграфія, пошукі новых падыходаў да ўвасаблення твораў — музычна-драматычны тэатр “Гарадзенскі званочак” няспынна ўдасканальвае майстэрства і крочыць наперад. Далей..

“Падкажыце, як знайсці?” — пытаюся ў міначкі і называю адрас. “Вы да нашага Кулібіна?” — у голасе незнаёмкі непрыхаваны гонар. Яна ўпэўнена паказвае кірунак: Андрэй Мартынюк у Дзяржынску чалавек вядомы. З-пад яго ўмелых рук выйшлі сотні неверагодных па канструкцыі і прыгажосці гадзіннікаў. Работы майстра разляцеліся па ўсім свеце: ёсць і на Блізкім Усходзе, і ў Еўропе, і ў Сярэдняй Азіі, і ў Лацінскай Амерыцы... Далей..

Паўвекавы юбілей адзначыў 19 снежня Палац культуры “Фестывальны” ў Гомелі. Далей..

Пытанні работы тэатральна-відовішчных арганізацый ва ўмовах пераходу на новы механізм фінансавання абмеркавалі на пасяджэнні калегіі Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь. Мерапрыемства праходзіла 28 лістапада на базе Мінскага абласнога драматычнага тэатра ў Маладзечне. Далей..

Сотні тысяч турыстаў штогод прыязджаюць у Нясвіж. Любуюцца архітэктурай замка і атрымліваюць асалоду ад прагулкі па дзівосным парку. Асцярожна шамацяць бахіламі па бліскучым паркеце палацавых залаў, зачаравана разглядаюць гіпсавую зорку на столі ды кафлі на камінах, дзівяцца на сервіроўку стала. Узіраюцца ў партрэты былых уладальнікаў, слухаюць легенду пра Чорную панну і шчыра абураюцца каварствам каралевы Боны. І, перапоўненыя ўражаннямі, наўрад ці задумваюцца, што аднаго з найпрыгажэйшых гісторыка-культурных комплексаў Беларусі магло б і не быць у тым шыкоўным выглядзе, у якім ён паўстае перад намі сёння. Далей..

Ужо цягам 55 гадоў жыхароў аграгарадка і вакольных вёсак збірае ва ўтульнай атмасферы Маісееўшчынскі сельскі клуб у Барысаўскім раёне. Сюды з задавальненнем прыходзяць і дзеці, і дарослыя: загадчыца ўстановы Наталля Вевер імкнецца для ўсіх арганізаваць цікавы і карысны вольны час. Далей..

Беларускі дзяржаўны ансамбль народнай музыкі “Свята” спраўляе 40-ы дзень нараджэння. За гады працы артысты далі больш за 20 тысяч канцэртаў. Далей..

Народны баянны аркестр Пінскага дзяржаўнага каледжа мастацтваў адзначае 30-годдзе. Далей..
Пасяджэнне калегіі Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь Беларусь праходзіць сёння на базе Мінскага абласнога драматычнага тэатра ў Маладзечне. Далей..

Народны жаночы вакальны ансамбль “Задорніцы” адзначыў 75-годдзе. Артысткі аддаюць перавагу беларускім фальклорным творам, у тым ліку ў апрацоўцы вядомых і мясцовых кампазітараў. Часам выканаўцы самі робяць аранжыроўкі, і песні пачынаюць гучаць асабліва цёпла, па-дамашняму. Далей..

Дата заснавання скарбніцы — 24 студзеня 1939 года. А 5 лістапада 1957 года адбылося ўрачыстае адкрыццё гістарычнага будынка музея па вуліцы Леніна, 20. У гонар свята на тыдні тут прайшла ўрачыстая цырымонія. Сярод гасцей — прадстаўнікі дзяржорганаў, Беларускай праваслаўнай царквы, работнікі і ветэраны музея, калегі з розных арганізацый культуры, славутыя мастакі, іншыя ганаровыя асобы. Далей..

Упершыню за гісторыю двухбаковых адносін у нашай краіне з 24 па 27 кастрычніка прайшлі Дні культуры Кыргызскай Рэспублікі. Замежную дэлегацыю ўзначальвала намеснік міністра культуры, інфармацыі, спорту і маладзёжнай палітыкі Гульбара Абдыкалыкава. Далей..

Тонкія, паветраныя, з багатымі сюжэтамі — ад выцінанак, што вырабляе народны майстар Беларусі з вёскі Дубітава Івацэвіцкага раёна Наталля Кулецкая, немагчыма вачэй адвесці. Далей..

“Марафон адзінства” працягвае шэсце па краіне. Старт грамадска-культурнай акцыі 17 верасня даў Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка. Маштабны праект распачаўся з горада Маладзечна. Наступным у маршруце быў Гомель. Цяпер эстафету падхапіла сталіца беларускай металургіі Жлобін. Далей..

Відэа з песняй “Мама Беларусь, мова…” у TikTok толькі за месяц паглядзелі больш за два мільёны разоў. Тысячы чалавек выкарыстоўвалі кампазіцыю, ствараючы ўласныя ролікі. Трэк актыўна спампоўваюць, перапяваюць, кожны дзень пакідаючы аўтарувыканаўцу Раману Круковічу і вакалістцы Анастасіі Кісель новыя водгукі-падзякі. Далей..

Людзей, адданых мастацтву і роднай зямлі, ушаноўвалі з нагоды прафесійнага свята па ўсёй краіне. Галоўныя мерапрыемствы прайшлі ў сталіцы. Далей..
Ад прадметаў, зробленых майстрамі Дома рамёстваў аграгарадка Кароўчына Дрыбінскага раёна на Магілёўшчыне, вачэй не адвесці! Любуешся, марыш... Далей..

Дваццаць сёмы раз Беларусь сустракала адну з самых яркіх культурных падзей — Міжнародны фестываль анімацыйных фільмаў “Анімаёўка”. Далей..

Цікава і карысна прайшлі Дні культуры Беларусі ў Новасібірскай вобласці. Мерапрыемства праводзілася 26—28 верасня пры падтрымцы міністэрстваў культуры Беларусі і Расіі, Урада і Міністэрства культуры Новасібірскай вобласці. Дэлегацыю нашай краіны ўзначальваў першы намеснік міністра культуры Валерый Грамада. Далей..

Гэта ўстанова адукацыі — шматузроўневая, што дае дзецям магчымасць навучання з 4 гадоў. Напрамкі дзейнасці — музычны, харэаграфічны і мастацкі. Функцыянуюць 9 аддзяленняў. Настаўнікаў і канцэртмайстраў — 58. У школе займаецца больш за 630 вучняў. Далей..

Творчыя сустрэчы, майстар-класы, мультсеансы — у Магілёве праходзіць XXVII Міжнародны фестываль анімацыйных фільмаў “Анімаёўка”. Далей..
25–27 верасня ў горадзе Магілёве і Магілёўскай вобласці праходзіць XXVII Міжнародны фестываль анімацыйных фільмаў "Анімаёўка-2024". Далей..

Дэлегацыя Беларусі на чале з міністрам культуры Анатолiем Маркевічам прыняла ўдзел у X Санкт-Пецярбургскім міжнародным форуме аб'яднаных культур, які праходзіў з 11 па 14 верасня ў горадзе на Няве. Асноўная тэма — “Культура XXI стагоддзя: суверэнітэт ці глабалізм?”. Далей..

19 верасня 2023 года прынята пастанова Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь №608 “Аб арганізацыі і правядзенні культурна-відовішчных мерапрыемстваў”. З таго часу прайшоў амаль год, але ў Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь працягваюць паступаць пытанні, звязаныя з практычным прымяненнем заканадаўства. У складанай тэме разбіраемся разам з начальнікам галоўнага ўпраўлення дзяржаўных спецыяльных культурных мерапрыемстваў і прафесійнага мастацтва Кацярынай Усавай. Далей..

Беларускія жывапісцы выказалі свае адносіны да вар’яцтва, імя якому — вайна. Выстава “Жывыя, пакуль памятаем” створана па выніках пленэру, прымеркаванага да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Арганізатарамі выступілі Міністэрства культуры Беларусі і Нацыянальны цэнтр сучасных мастацтваў. У пленэры ўдзельнічалі члены Беларускага саюза мастакоў, студэнты Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў — усяго 12 аўтараў. Жывапісцы наведвалі мемарыяльныя комплексы на месцах канцэнтрацыйных лагераў і спаленых вёсак, вывучалі гістарычныя факты аб Вялікай Айчыннай вайне. Уражанні ўвасобіліся ў партрэтах і сюжэтна-тэматычных палотнах, прысвечаных падзеям вогненных гадоў. Далей..

У Лошніцкім цэнтры культуры і вольнага часу Барысаўскага РЦНТ зладзілі фотапраект “Прыгажосць вачыма беларусачкі”. Кожны ахвотны мог прымераць нацыянальныя ўборы, азнаёміцца з экспазіцыяй “Беларуская хатка”, акунуцца ў культуру і побыт сялян сярэдзіны ХІХ стагоддзя і паспрабаваць сябе ў ролі мадэлі. Далей..

Пад лозунгам “Мір. Гаспадар. Дабрабыт” прайшоў 17 жніўня ў Свіслачы III каравай-фэст “Бацькава булка”. Мерапрыемства, якое ўжо стала на Гродзеншчыне брэндавым, сёлета было прысвечана 30-годдзю інстытута прэзідэнцтва і 80-годдзю вызвалення краіны ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Далей..

Адзін са спосабаў трапіць у ВНУ ці ў каледж мары — мэтавае паступленне. У чым перавагі такога варыянта? Далей..

Пры паездцы ў Маладзечна закладвайце на наведванне Мінскага абласнога краязнаўчага музея паболей часу: тут ёсць на што паглядзець. Асноўны фонд налічвае звыш 50 тысяч адзінак захоўвання. Дарэчы, прадметы з запаснікаў на паліцах не застойваюцца. Іх перыядычна ўключаюць у часовыя экспазіцыі, у тым ліку перасоўныя, якія знаёмяць з каштоўнымі макулінкамі гісторыі і наведвальнікаў музея, і ўдзельнікаў мерапрыемстваў па-за сценамі ўстановы. Далей..

Работа са зваротамі грамадзян — адзін з найважнейшых напрамкаў дзейнасці ўсёй сістэмы дзяржкіравання Рэспублікі Беларусь. Яна забяспечвае абарону правоў і законных інтарэсаў людзей, садзейнічае павышэнню якасці іх жыцця і стварэнню ўмоў для развіцця. Аб тым, як арганізавана гэта праца ў Міністэрстве культуры, “К” гутарыць з начальнікам аддзела арганізацыйнай работы і дакументаабароту Аленай Быкавай. Далей..