Анімаёўка-2024

Апублiкавана: 25 верасня 2024 Стужка Кіно Магілёў і вобласць

Аўтар: ЧЭ­КА­ЛА­ВА Свят­ла­на

25–27 верасня ў горадзе Магілёве і Магілёўскай вобласці праходзіць XXVII Міжнародны фестываль анімацыйных фільмаў "Анімаёўка-2024".

Арганізатары — Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь і Магілёўскі абласны выканаўчы камітэт.

У рамках фестывалю праводзяцца тры конкурсы: анімацыйных фільмаў, дзіцячай анімацыйнай творчасці і конкурс дзіцячага выяўленчага мастацтва і дэкаратыўна-прыкладной творчасці.

Запланаваны паказы конкурсных і фестывальных праграм анімацыйных фільмаў, фільмаў — пераможцаў фестывалю, творчыя сустрэчы, майстар-класы і выставы.

Упершыню ў гісторыі фестывалю пройдзе серыя майстар-класаў па анімацыі з выкарыстаннем штучнага інтэлекту.

Статус фестывалю расце: з 2024 года пераможцы Міжнароднага фестывалю анімацыйных фільмаў «Анімаёўка» атрымліваюць дадатковыя балы пры паступленні ў Маскоўскі дзяржаўны інстытут культуры.