Да велікодных свят хрысціяне рыхтуюцца заўзята: старанна прыбіраюць жыллё, гатуюць тварожныя пасхі, пякуць здобныя кулічы, фарбуюць яйкі — хто да чаго здатны. Адны робяць гэта традыцыйным спосабам, іншыя — з прымяненнем сучасных тэхналогій. Хтосьці аддае перавагу прастаце, хтосьці — вытанчанаму дызайну. У руках народнага майстра Таццяны Петух з Пастаў Віцебскай вобласці звычайныя рэчы становяцца творамі мастацтва. І сакрэт гэтага цуду гераіня не хавае ад людзей, а шчодра дорыць усім, хто зацікавіцца. Далей..
Аб некаторых аспектах стану законнасці ў сферы супрацьдзеяння карупцыі. Далей..
Да свайго 65-годдзя Дзяржаўны акадэмічны ансамбль танца Беларусі прадставіў святочную праграму. Яна выклікала такі ажыятаж, што дэманстравалася ў філармоніі двойчы пры аншлагах, была запісана тэлебачаннем. Плануюцца і гастролі па ўсёй краіне. Далей..
Народны духавы аркестр Цэнтра культуры “Перамога” ў Оршы — жывы голас горада, які дзесяцігоддзямі напаўняе яго гукамі музыкі. Калектыў захоўвае традыцыі, здзіўляе слухачоў новай манерай выканання, натхняе энергіяй і майстэрствам. Як гэта ўдаецца, расказаў мастацкі кіраўнік Андрэй Сіверын. Далей..
Рэспубліканская акцыя пад такой назвай крочыць па краіне. Паказы кінадылогіі “Спаленыя вёскі” і “Лагеры смерці” рэжысёраў Аляксандра Анісімава і Уладзіміра Луцкага стартавалі 17 красавіка. Далей..
Традыцыйна ў музеях і выставачных залах нельга кратаць экспанаты, а часам — нават занадта блізка падыходзіць да іх. Але з кожнага правіла ёсць выключэнні. Далей..
Так-так, менавіта яна — асноўная і любімая ежа ў аграгарадку Спорава Бярозаўскага раёна на працягу многіх стагоддзяў. Далей..
Ансамбль народных інструментаў “Свая ігра” Наваполацкага дзяржаўнага музычнага каледжа — унікальны сінтэз традыцыйнай музычнай культуры і сучасных творчых ідэй. Калектыў вядомы як у родным рэгіёне, так і далёка за яго межамі. Пра самабытны шлях распавёў кіраўнік гурта — кампазітар і дырыжор Леанід Маліноўскі. Далей..
Больш за 60 прадстаўнікоў розных сфер удастоены дзяржаўных узнагарод і Падзякі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Сярод ушанаваных — і рупліўцы на культурнай ніве. Далей..
Музей гісторыі сусветных рэлігій маюць стварыць у Мінску. Аб гэтым Аляксандр Лукашэнка расказаў 20 красавіка падчас наведвання храма ў Талачыне. Прэзідэнт агучыў і іншыя планы. Далей..
Семінар па ахове працы ва ўстановах сферы культуры адбыўся 24 красавіка ў Нацыянальным гісторыкакультурным музеі-запаведніку “Нясвіж”. Далей..
Чым парадуе і здзівіць XXXIV Міжнародны фестываль мастацтваў “Славянскі базар у Віцебску”, асказаў генеральны дырэктар Цэнтра культуры “Віцебск” Глеб Лапіцкі. Далей..
У сценах Прэзідэнцкай бібліятэкі Рэспублікі Беларусь па ініцыятыве дэпутата Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Аляксандра Шыпула працягваецца экспанаванне інтэрактыўнай выставы "За дзень наступны ўсяе зямлі", арганізаванай РВУ "Культура і мастацтва". Далей..
“Адзіны франтавы прывал”,“Не праспі! 20:25. Беларусь містычная”, “Кніжны фуршэт”… У праграме “Бібліяночы-2025”— безліч карыснага, цікавага, займальнага. Далей..
Тыдзень рускай класікі завяршыўся ў Мінску 7 красавіка. На сцэне Беларускага дзяржаўнага акад-эмічнага музычнага тэатра выступілі драмкалектывы са Смаленска, Бранска, Пензы, Тулы, Калугі, Мічурынска. Далей..
Майстар народных мастацкіх рамёстваў філіяла “Неглюбскі сельскі цэнтр ткацтва” Веткаўскага цэнтра культуры і народнай творчасці Людміла Кавалёва ўдастоена нагруднага знака Міністэрства культуры “За ўклад у развіццё культуры Беларусі”. Далей..
Крок за крокам, нібы ледакол, што прабівае шлях праз замерзлыя глыбы, ідзём мы скрозь радаводныя таямніцы Чарноўскіх. Сёння размова пра Казіміра, які быў стрыечным братам фалькларысткі Марыі і мастака Міхала. Далей..
Так называецца праект загадчыцы Чашніцкага Дома рамёстваў Галіны Шынкевіч, якая адраджае старажытную беларускую традыцыю — упрыгожванне ікон лыкам. Далей..
Заслужаны аматарскі калектыў “Радзейка” — адзін з яркіх прадстаўнікоў харавой культуры Гомельшчыны — сёлета адзначае 40-гадовы юбілей. Артысты беражліва захоўваюць народнае мастацтва і адкрываюць новыя музычныя гарызонты. Пра гэта і не толькі распавяла кіраўнік хору Аксана Баруценка. Далей..
Інклюзіўны арт-праект Васіля Зянько “Архітэктурная спадчына... кропкі...” прадстаўлены ў Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь. Далей..
Тэму “Саюзная дзяржава, Еўразійскі эканамічны саюз і іншыя формы міждзяржаўнай інтэграцыі Рэспублікі Беларусь як магчымасць убудавання беларускай нацыянальнай культуры ў сусветную” разгледзелі ў прэс-клубе медыяхолдынга “Культура і мастацтва”. Далей..
РТБД разам з Цэнтрам беларускай драматургіі зладзілі “Рэтраспектыву”, прысвяціўшы гэты тыдзень айчынным п’есам: іх чыткам, паўнавартасным сцэнічным увасабленням у выглядзе завершаных спектакляў, а таксама лекцыям, абмеркаванням, майстаркласам, наўпрост звязаным з сучаснай драматургіяй. Далей..
Фінал IV Адкрытага рэспубліканскага конкурсу харэаграфічнага мастацтва “Час танцаваць” пройдзе 5 красавіка ў канцэртнай зале “Мінск”. На сцэну выйдуць каля 900 удзельнікаў з Беларусі, Расіі і Кітая. Далей..
Фестываль — заўжды свята для ўдзельнікаў і гледачоў. Форум тэатральны — пагатоў. А Міжнародны “М.@rt.кантакт”, што з 2006-га ладзіцца ў Магілёве, даўно стаў культурным брэндам не толькі гэтага рэгіёна, але і ўсёй нашай краіны. Далей..
Нацыянальны гістарычны музей стане сапраўднай скарбніцай бязмежнага багацця нашай зямлі. Аб гэтым гаворыцца ў пасланні Прэзідэнта Беларусібудучым пакаленням. Капсулу са зваротам да нашчадкаў Аляксандр Лукашэнка заклаў у камень на месцы ўзвядзення знакавага аб’екта падчас рэспубліканскага суботніка. Далей..
Міністэрства культуры запланавала больш за 150 мерапрыемстваў, прысвечаных 80-годдзю Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. Далей..
Каля 16,5 мільёна рублёў паклалі беларусы ў агульную працоўную скарбонку. Грошы, заробленыя падчас рэспубліканскага суботніка, пойдуць на ўзвядзенне новага будынка Нацыянальнага гістарычнага музея. Далей..
Максімальна рэалістычнаі гістарычна дакладна — менавіта так павінен паказаць падзеі Вялікай Айчыннай вайны маштабны праект, які мае адкрыцца ў Мінскім міжнародным выставачным цэнтры да 80-годдзя Перамогі. Далей..
Нацыянальную кінастудыю “Беларусьфільм” узначаліў Дзмітрый Сямёнаў. Далей..
Культурнай сталіцай Беларусі ў 2026 годзе стане горад Паставы. Пытанне аб наданні гэтага статусу было разгледжана на калегіі Міністэрства культуры. Пасяджэнне праходзіла ў Нацыянальным акадэмічным тэатры імя Янкі Купалы 28 сакавіка. Далей..