Ярка, крэатыўна, масава, весела, таленавіта

Апублiкавана: 19 чэрвеня 2024 Нам пішуць Музыка Гродна і вобласць

Аўтар: Аўтары

І, вядома ж, маладзёжна! Менавіта так прайшоў фестываль маладзёжных субкультур “Маладзёжная хваля”, які штогод адбываецца ў Лідзе напярэдадні тыдня моладзі і студэнцтва!

Фестываль, які стаў ужо традыцыйным, не толькі аб'яднаў творчую, крэатыўную і таленавітую моладзь, але і стаў выдатнай пляцоўкай для самарэалізацыі тых, хто знайшоў сваё пакліканне ў розных відах творчай дзейнасці. Кіраўнікі калектываў-удзельнікаў «Маладзёжная хваля – 2024» з'яўляюцца прадстаўнікамі працуючай моладдзю і, вядома, ім хацелася прадэманстраваць на фестывалі дасягненні ў іх творчай працы і ім гэта, несумненна, удалося!

Бальныя спартыўныя танцы, сучасная харэаграфія, брэйк-данс, эстэтычная гімнастыка, fashion-паказ, усходнія танцы, эстрадныя выканаўцы, тэатр танца, запальная ЗУМБА… Публіка была ў захапленні і заслужана дарыла артыстам бурныя апладысменты!

Хочацца адзначыць, што ўсім кіраўнікам калектываў былі ўручаны дыпломы ўдзельнікаў фестывалю маладзёжных субкультур "Маладзёжная хваля".

Сапраўдны калейдаскоп забаў разгарнуўся і на пляцоўцы каля галоўнай сцэны – тэатралізавана-гульнявыя праграмы, конкурсы і розыгрышы, дзіцячыя атракцыёны, фотазоны, фудкорт, аквагрым, майстар-класы творчых калектываў і майстроў-рамеснікаў. Цікава было ўсім!

І, вядома ж, не абышлося без падарункаў - былі падведзены вынікі чэленджа «#Маладзёжнаяхваля2024». Тыдзень, які папярэднічаў фестывалю, быў напоўнены азартам пошуку купонаў, якія арганізатары фестывалю хавалі па нашым цудоўным горадзе! Усе яны былі знойдзены і пад бурныя апладысменты гледачоў былі ўручаны заслужаныя прызы пераможцам ад спонсараў фестывалю.

Сапраўдным упрыгожаннем святочнага вечара стаў эфектны і зачаравальны паказ – феерыя агню і святла ад удзельнікаў фаер-брыгады “Bazinga Fire Show” (г.Гродна).

Святочную эстафету падхапіла дыскатэка dance open-air, якая энергіяй і драйвам узарвала танцпол, падарыўшы ўдзельнікам і гасцям фестывалю масу яркіх эмоцый і ўражанняў, і стала яркім фіналам "Маладзёжнай хвалі - 2024".