Свята Купалле на “Банэдыкавай гары”

Апублiкавана: 08 лiпеня 2024 Нам пішуць Традыцыі Гродна і вобласць

Аўтар: Аўтары

Зачаравала, захапіла ў свае ліпеньскія абдымкі і закруціла ў магічным купальскім віхры купальскае свята на «Банэдыкавай гары»  у вёсцы Літараўшчына Карэліцкага раёна.

« – Так яна называецца, бо тут жыў Банэдык Шыкальскі. На гары ладзілі вогнішча. Закопвалі столб, на яго вешалі кола і ўсе жыхары чакалі сігнала. Калі кола падпальвалі ўсе ішлі на свята. Гара вельмі высокая, сігнал гэты бачылі ўсе. Ішлі з дзяружкамі , з сумкамі, з пачастункамі. Расцілалі дзярушкі на зямлі, сядалі вакол вогнішча. Запальваў вогнішча самы старэйшы жыхар вескі або яго родныя. Заўсёды на свяце была жывая музыка.У весцы жыве таленавіты гарманіст Табала Мікалай Вікенцявіч і барабаншчык  – Мяць Уладзімір Яфімавіч. Спявалі песні, прыпеўкі, вадзілі карагоды. Шукалі ў лесе папараць-кветку. Ладзілі адзін вялікі стол. Кожны прыносіў з сабой і гарэлку, і закуску, бо на Купалле нельга ісці з пустымі рукамі, а абавязкова прынесці ахвяру Зямлі і Сонцу. Зараз Купалле праводзіцца на балоце, бо гара зарасла. Па традыцыі будзем запальваць тры вогнішчы: адно для ўшанавання продкаў, другое спальваць усё старое, непатрэбнае (адзенне з хворага чалавека), а трэці вогнішча – перескакваць. Гаданне на вянках, на бярозе. Гульні, карагоды – усё гэта плануецца правесці на час свята. Абавязкова, па традыцыі, будзе накрыты  купальскі стол»  з разказа жыхаркі в. Літараўшчына   Скіпар Антаніны Сяргееўны, якая памятае гэта з дзяцінства.

На праграме можна было ўбачыць амаль усё, аб чым расказала нам Антаніна Сяргееўна. Спявалі, танчылі, варажылі на вянках і на бярозе, запальвалі купальскія вогнішчы (іх было тры), гулялі ў розныя гульні і ўдзельнікі і прысутныя. Харошы настрой і мора пазітыва атрымалі ўсе, хто прыйшоў  святкаваць на «Банэдыкаву гару».