Салодкаму святу быць!

У аграгарадку Сурынка прайшло смачнае і салодкае свята лета "Араматнае варэнне – проста аб'ядзенне".

Гасцей пазнаёмілі з карыснымі ўласцівасцямі варэння, павесялілі пацешнымі гісторыямі, правялі розныя конкурсы, запрасілі павандраваць па салодкіх падворках і паласавацца не толькі варэннем, але і смачнай выпечкай з фруктовым начыннем!

Для дзяцей была падрыхтаваная забаўляльная праграма "Фруктовае асарці", а разынкай свята стала гатаванне "Варэння сяброўства", якое ўсім прыйшлося даспадобы.