Рэспубліканская грамадска-культурная акцыя “Марафон адзінства” сёння пануе ў Баранавічах. Гэта другі горад Брэстчыны, дзе разгортваецца маштабны патрыятычны праект. Першым яго сустракаў Пінск — у лістападзе. Далей..
Народны баянны аркестр Пінскага дзяржаўнага каледжа мастацтваў адзначае 30-годдзе. Далей..
Перасоўныя выставы Бярозаўскага гісторыка-краязнаўчага музея — важная частка экспазіцыйнай работы ўстановы. Асаблівую цікавасць выклікаюць тэматычныя праекты, у прыватнасці — ваенна-гістарычныя. Далей..
Рэспубліканская грамадска-культурная акцыя “Марафон адзінства” крочыць па краіне. Наступны прыпынак — Магілёўшчына. Далей..
Прэм'ера спектакля "Дастаеўскі. Гулец" адбудзецца 28 і 30 лістапада ў Брэсцкім акадэмічным тэатры драмы. Далей..
Тонкія, паветраныя, з багатымі сюжэтамі — ад выцінанак, што вырабляе народны майстар Беларусі з вёскі Дубітава Івацэвіцкага раёна Наталля Кулецкая, немагчыма вачэй адвесці. Далей..
Косаўскі палацава-паркавы ансамбль — сапраўдны архітэктурны цуд. Сёння гэтую адноўленую гісторыкакультурную каштоўнасць можна ўбачыць ва ўсёй красе. Далей..
Міжнародны тэатральны фестываль “Белая Вежа” традыцыйна адкрыў новы сезон: 28-ы па ліку брэсцкі форум паставіў у цэнтр увагі рускую класіку. Далей..
Вынікі ХХVIII Міжнароднага тэатральнага фестывалю “Белая Вежа” падвялі 15 верасня. Найлепшым з 22-х спектакляў з сямі краін крытыкі назвалі музычную камедыю “Ляўшун” Нацыянальнага музычнадраматычнага тэатра Рэспублікі Комі. А чым вылучыліся гаспадары? Далей..
Перасоўная выстава "Дарога да міру" прадстаўлена ў Мемарыяльным комплексе "Брэсцкая крэпасць-герой" да 22 лістапада. Далей..
Адна з найбуйнейшых парадных рэзідэнцый XVII—XVIII стагоддзяў — Ружанскі палацавы комплекс роду Сапегаў — карпатліва аднаўляецца з 2008-га. І зроблена ўжо шмат. З любоўю і клопатам, грунтоўна. Далей..
Сёлета Музей Беларускага Палесся — адзін з найстарэйшых у краіне — святкуе векавы юбілей. Размешчаныя на двух паверхах былога езуіцкага калегіума пастаянныя і часовыя выставы ўзнаўляюць жыццёвы ўклад пінчукоў ад старажытнасці да нашых дзён. З нагоды значнай даты прапануем здзейсніць падарожжа ў мінулае ўстановы, разгледзець найбольш каштоўныя і цікавыя экспанаты і згадаць, за што мы так любім культурную спадчыну Палесся. Далей..
Біяграфіі некаторых творцаў даводзяць сапраўдную сілу сямейных сувязей. Цудоўны прыклад пераемнасці пакаленняў дэманструюць пружанскія харэографы Валянціна Іскаліева і Аксана Ільюшонак. Маці і дачка стаяць на чале вядомых танцавальных калектываў-спадарожнікаў і шмат гадоў застаюцца адна для адной самымі надзейнымі дарадцамі і памочніцамі. Далей..
Сёлета XXXI Дзень беларускага пісьменства ў Івацэвічах адбыўся пад знакам найважнейшых юбілейных дат: 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, 30-годдзя інстытута прэзідэнцтва і 30-годдзя Канстытуцыі. Далей..
Як цікава і з карысцю правесці дзецям лета? Гэтае пытанне стаіць перад дзецьмі і дарослымі. Далей..
Больш за 70 разнастайных мерапрыемства — праграма Дня беларускага пісьменства абяцае быць яскравай і насычанай. Урачыстасці разгорнуцца ў Івацэвічах з 31 жніўня па 1 верасня. Далей..
Летась Міністэрства культуры Беларусі аднавіла традыцыю правядзення летніх канцэртаў у гарадскім садзе — выступленняў выхаднога дня калектываў і выканаўцаў мастацкай творчасці на адкрытых пляцоўках у абласных і буйных раённых гарадах. У сталіцы месцам прыцягнення стаў Аляксандраўскі сквер. А ў Брэсце традыцыйна лідзіруе па колькасці выступленняў вуліца Савецкая, дзе ўжо не адзін сезон радуе публіку абласны канцэртны аркестр духавой і эстраднай музыкі. Далей..
Лета — час адпачынку. Кожны імкнецца як мага эфектыўней выкарыстаць гэты падарунак лёсу. Вось і мы накіраваліся ў вёску Дарава, што ў Ляхавіцкім раёне. Але не адпачыць, а навесці парадак ля магілы вядомага беларускага філосафа ХІХ стагоддзя Фларыяна Бохвіца. Далей..
Канцэртная праграма "Іспанскія матывы – Каталонія, Францыя, Бразілія, Беларусь" прагучыць 27 ліпеня ў брэсцкім касцёле Узвышэння Святога Крыжа. Пачатак у 19.30. Далей..
Абарона Брэсцкай крэпасці ў чэрвені 1941 года — адна з самых гераічных падзей Вялікай Айчыннай вайны і гісторыі нашай краіны наогул. Як захоўваецца памяць пра мінулае і чым сёння жыве легендарная цытадэль — у пяці фактах. Далей..
ХХVIII Міжнародны тэатральны фестываль "Белая Вежа" адбудзецца ў Брэсце з 10 па 15 верасня. Далей..
Праект Уладзіміра Фалітарыка атрымаў грант Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ў галіне культуры на 2024 год. Чым адметная гэтая задума і як рэалізуецца? Далей..
Заслужаны аматарскі калектыў Рэспублікі Беларусь народны ансамбль танца “Пінская шляхта” радуе гледачоў унікальным палескім каларытам. Кожнае выступленне маладых артыстаў з Пінскага дзяржаўнага каледжа мастацтваў напоўнена шчырай любоўю да роднага краю і творчасці. Пра шлях аўтэнтычнага гурта і зберажэнне фальклорнай спадчыны расказвае кіраўнік ансамбля Наталля Бархерыт. Далей..
Ужо 35 гадоў “Сівінка” годна нясе званне “Народны аматарскі калектыў”. Чым адметны юбіляр і як ён крочыць да мары? Адказы на пытанні — у размове з кіраўніком хору Аленай Самонавай. У 1982-м пры Палацы культуры “Тэкстыльшчык” (сучасная назва — Палац культуры Баранавічаў. — Заўв. рэд.) быў заснаваны клуб ветэранаў вайны і працы, які аб’яднаў удзельнікаў добрай музыкай. Выкананне кампазіцый часоў Вялікай Айчыннай і беларускіх народных песень стала асноўным відам творчасці клуба. А праз год калектыў атрымаў сучасную назву — “Сівінка”. Далей..
У заслужаным аматарскім калектыве тэатры эстрады “Кропелька” займаюцца 80 хлопчыкаў і дзяўчынак. Такой колькасцю ўдзельнікаў можа пахваліцца не кожны сталічны ансамбль. А “Кропелька” знаходзіцца ў сельскай мясцовасці, дзе складана ладзіць кастынгі ды шукаць новых артыстаў. Што на працягу 30 гадоў робіць калектыў папулярным сярод моладзі — і не толькі аграгарадка Мір на Баранавіччыне, але нават раённага цэнтра? Пра гэта распавяла кіраўнік “Кропелькі” Ларыса Довят. Далей..
У філіяле Брэсцкага абласнога краязнаўчага музея "Мастацкі музей" з 24 мая па 14 чэрвеня будзе працаваць выстава "Мастакі пра Вялікую Айчынную вайну". Далей..
“Працаваць на свае мары і ўдасканальвацца кожны дзень!” З такім дэвізам ідзе па творчым шляху 15-гадовая Сафія Рустамава. Летась юная артыстка прадставіла Беларусь на “Славянскім базары”, здабыўшы гэты шчаслівы білет з трэцяй спробы. Дзякуючы яскравым здольнасцям і ўпартасці ўраджэнка Брэста двойчы стала стыпендыятам спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы таленавітай моладзі. Сафія распавяла аб сольнай кар’еры, выступленнях на самых маштабных пляцоўках краіны і жыццёвых планах. Далей..
Брэсцкі акадэмічны тэатр драмы імя Ленінскага камсамола Беларусі знакаміты не толькі разнастайным, часта эксперыментальным рэпертуарам, але і таленавітымі артыстамі. Аб сваіх актуальных праектах і стаўленні да прафесіі распавёў вядучы майстар сцэны Яўген Тарасаў. Далей..
Такое рашэнне прынята на пасяджэнні калегіі Міністэрства культуры. За права звацца Культурнай сталіцай краіны змагаліся таксама Паставы, Рагачоў, Масты і Салігорск. Далей..
Сімфанічны аркестр Брэсцкага акадэмічнага тэатра драмы 7 мая а 19-й гадзіне запрашае на канцэрт "Дзякуй за яшчэ адну вясну", прысвечаны Дню Перамогі і 80-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Далей..