Завоссе зноў сустракала гасцей

Апублiкавана: 28 верасня 2025 Стужка Музеі Брэст і вобласць Рэха фестывалю

Аўтар: Аўтары

Літаратурна-музычны фестываль «Восень ў Завоссі» прайшоў 27 верасня ў філіяле Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры «Музей-сядзіба Міцкевічаў “Завоссе”».

 

 

Традыцыйна ў дзеі, якая разгортвалася на некалькіх пляцоўках, бралі ўдзел творцы, даследчыкі і калектывы з Баранавіцкага і Лунінецкага раёнаў і Мінска.

 

 

 

Шматлікім удзельнікам і гасцям арганізатары прапанавалі лекцыі, паэтычныя і гістарычныя чытанні, выступы музыкантаў, выставы, квізы, рыцарскія забаўкі ды іншае.

 

 

 

А цэнтральная алея сядзібы на дзень перетварылася ў горад майстроў.

 

Адметнасцю гэтага года стала пляцоўка Дзяржаўнага мемарыяльнага гісторыка-літаратурнага і прыродна-ландшафтнага музея-запаведніка А.С. Пушкіна «Міхайлаўскае».

Фота Зміцера ЮРКЕВІЧА