Падведзены вынікі IX Рэспубліканскага фестывалю беларускіх фільмаў.

Як адзначыў падчас цырымоніі закрыцця фестывалю Міністр культуры, заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь Руслан Чарнецкі, IX Рэспубліканскі фестываль беларускіх фільмаў стаў сапраўдным святам для ўсіх кінематаграфістаў краіны.
— Усцешна, што другое стагоддзе беларускага кіно пачалося з найярчэйшых прэм'ер. Нашыя кінематаграфісты сёлета радуюць па ўсіх напрамках: і ў анімацыі, і ў дакументальным кіно, і ў ігравым, — сказаў Руслан Чарнецкі.

Узнагароды ў пяці конкурсах размяркоўвалі асобныя экспертныя групы, у склад якіх увайшлі аўтарытэтныя майстры Беларусі і замежжа.
У катэгорыі ігравых фільмаў найлепшым прызналі "Ліст чакання" Аляксандра Яфрэмава, а сярод неігравых — "Надзя, наперад" Анастасіі Муляравай.

У спаборніцтве анімацыйных стужак Гран-пры заваявала кінадылогія "Мемарыяльныя комплексы Беларусі", "Мемарыяльныя комплексы Беларусі — 2" (рэжысёры-пастаноўшчыкі — Канстанцін Андрушачкін, Аляксандр Ленкін, Таццяна Кубліцкая, Наталля Касцючэнка, Ірына Тарасава, Юлія Пінцак).
Прыз за лепшы тэлевізійны фільм (тэлесерыял) атрымала карціна "Рэспубліка з зорачкай: Час перамагаць" Вікторыі Альшэўскай, за лепшую студэнцкую працу — "Aranarium. Паукарыум" Васіля Піменава.



Віялета ГРЫНКЕВІЧ. Фота: #1регионКультура