Першая / Праекты – Заслужаны калектыў

З місіяй захоўваць і перадаваць

Нацыянальны каларыт, яркае самабытнае выкананне, шчырасць і душэўнасць — усё гэта амаль 40 гадоў дорыць слухачам ансамбль песні і танца “Медуніца” Магілёўскай абласной філармоніі. Далей..

У святле чароўнага ліхтара

Тэатральная студыя “Чароўны ліхтар” Брэсцкага цэнтра культуры даказвае: святло, запаленае аднойчы, можа стаць арыенцірам для цэлых пакаленняў. Далей..

Новы альбом ад “Песняроў”!

Апублiкавана: 24 снежня 2025 Стужка Музыка Мінск Заслужаны калектыў

Заслужаны калектыў Рэспублікі Беларусь "Беларускі дзяржаўны ансамбль" «Песняры» выпусціў новы альбом "Краiна шчырых людзей". Далей..

У майстэрні прыгажосці

Апублiкавана: 03 снежня 2025 Стужка Афіцыйна Мінск Заслужаны калектыў

Сольны канцэрт “Майстар-клас. ХХІ стагоддзе” Дзяржаўнага акадэмічнага ансамбля танца Беларусі прайшоў ў рамках фестывалю “Беларуская музычная восень”. Далей..

У сузор'і натхнення

Заслужаны аматарскі калектыў Рэспублікі Беларусь узорны харэаграфічны ансамбль “Сузор’е” Салігорскага Палаца культуры ўдастоены спецыяльнай прэміі Прэзідэнта па падтрымцы таленавітай моладзі. Далей..

Каму пакараецца сцэна

"Мы можам гадзінамі абмяркоўваць той ці іншы элемент пастаноўкі альбо касцюмаў. У выніку доўгіх дыскусій нараджаецца тое самае — сваё, адметнае" Далей..

Жывы. Блізкі. Відовішчны

Там, дзе цеплыня сэрцаў перадаецца праз танец, а віхры спадніц нагадваюць кветкавы вянок, на сцэне з’яўляецца народны фолкшоу балет “Альянс”. Вось ужо амаль тры дзесяцігоддзі творчы калектыў нясе беларускую харэаграфічную традыцыю. Далей..

Сцэна даўжынёй у век

З радкоў старых дзённікаў, шамацення архіўных аркушаў і святла рампы нараджаецца спектакль — жывы водгук часу і чалавечых лёсаў. Полацкі тэатр “Пілігрым” ужо цэлае стагоддзе працягвае здзіўляць, хваляваць і кранаць сэрцы гледачоў. Нядаўняя прэм’ера — “Тэатр, народжаны ў СССР” — стала чарговым доказам: на гэтай сцэне жыве не толькі мастацтва, але і памяць пакаленняў. Далей..

Танец з душой і ад душы

Музыка, энергічныя рытмы і натхненне напаўняюць рэпетыцыйную залу Магілёўскага каледжа мастацтваў. Менавіта тут нараджаюцца яркія харэаграфічныя пастаноўкі “Алесі” — заслужанага аматарскага калектыву Рэспублікі Беларусь з амаль 30-гадовай гісторыяй. Аб традыцыях і новых ідэях ансамбля распавёў яго мастацкі кіраўнік Ігар Шувалаў. Далей..

Чароўнае сугучча галасоў

Апублiкавана: 03 чэрвеня 2025 Стужка Музыка Мінск Заслужаны калектыў

На працягу амаль 70 гадоў народная харавая капэла Рэспубліканскага Палаца культуры прафсаюзаў вядзе актыўную мастацка-асветніцкую дзейнасць, услаўляе найлепшыя ўзоры сусветнай музыкі, нязменна радуе спеўным хараством гасцей маштабных фестываляў ды святочных канцэртаў. Пра творчыя дасягненні і планы заслужанага аматарскага калектыву распавядае яго кіраўнік Людміла Куцэлай. Далей..

Зберагчы песню — зберагчы праўду

Саракавы дзень нараджэння адзначае хор ветэранаў Полацкага гарадскога Палаца культуры. Заснаваны ў 1985-м на базе клуба “Ветэран”, ён з першых дзён стаў месцам яднання франтавікоў, для якіх песня была жывым напамінам пра гераічнае мінулае. Сёння традыцыю працягваюць дзеці вайны, пенсіянеры, людзі з гарачым сэрцам і шчырай душой. Далей..

Зіхоткія ноткі

Пачалі з дзіцячых металафонаў, а сталі заслужаным аматарскім калектывам Рэспублікі Беларусь! Амаль паўстагоддзя “Вясёлыя ноткі” радуюць слухачоў, а нязменны кіраўнік ансамбля Павел Пабягаеў беражліва захоўвае лісты ад першых выхаванцаў. Далей..

Пакуль гучаць фанфары

Народны духавы аркестр Цэнтра культуры “Перамога” ў Оршы — жывы голас горада, які дзесяцігоддзямі напаўняе яго гукамі музыкі. Калектыў захоўвае традыцыі, здзіўляе слухачоў новай манерай выканання, натхняе энергіяй і майстэрствам. Як гэта ўдаецца, расказаў мастацкі кіраўнік Андрэй Сіверын. Далей..

Ды­хаць, ад­чу­ваць, на­тхняць

Ансамбль народных інструментаў “Свая ігра” Наваполацкага дзяржаўнага музычнага каледжа — унікальны сінтэз традыцыйнай музычнай культуры і сучасных творчых ідэй. Калектыў вядомы як у родным рэгіёне, так і далёка за яго межамі. Пра самабытны шлях распавёў кіраўнік гурта — кампазітар і дырыжор Леанід Маліноўскі. Далей..

Музычная рада

Заслужаны аматарскі калектыў “Радзейка” — адзін з яркіх прадстаўнікоў харавой культуры Гомельшчыны — сёлета адзначае 40-гадовы юбілей. Артысты беражліва захоўваюць народнае мастацтва і адкрываюць новыя музычныя гарызонты. Пра гэта і не толькі распавяла кіраўнік хору Аксана Баруценка. Далей..

Россып талентаў

Бабруйская эстрадная студыя “Росы” сёлета адзначае 25-годдзе. Галоўны крытэрый паспяховасці і нагода для гонару — выхаванцы, якія ярка праяўляюць сябе на шматлікіх міжнародных конкурсах і фестывалях, тэатральных і здымачных пляцоўках Беларусі і замежжа. Пра творчыя будні, дасягненні і планы заслужанага калектыву распавяла яго кіраўнік Святлана Аўрамчык. Далей..

Нязгасны агеньчык

Апублiкавана: 13 красавiка 2025 Стужка Харэаграфія Мінск Заслужаны калектыў

Ансамбль танца “Равеснік” — адзін з найстарэйшых дзіцячых калектываў краіны. Амаль за 70 гадоў ён зацікавіў харэаграфічным мастацтвам больш за 12 тысяч юных талентаў і стаў буйным цэнтрам эстэтычнага і духоўнага выхавання беларускай моладзі. Далей..

З душы народа

Фальклорны ансамбль “Журавінка”, вядомы сваім непаўторным стылем і разнастайным рэпертуарам, сапраўдны сімвал жывой культурнай традыцыі і гонар Іванавай Слабады. Пра самабытны калектыў з Палесся распавядае яго кіраўніца Наталля Забаўка. Далей..

“Каралеўскае” багацце

Ансамбль народных інструментаў “Каралі” — адзін з вядучых калектываў Барысаўскага раёна. Велізарная працаздольнасць, высокі прафесіяналізм і нязменная любоў да мастацтва — такую славу здабыло творчае аб'яднанне за свой дваццацігадовы шлях. Далей..

Гукі мінулага, што чаруюць і сёння

У культурнай палітры Гомельшчыны заслужаны аматарскі калектыў народных інструментаў “Быліна” займае асаблівае месца. Чым ён адметны? Пра творчы шлях і перспектывы ансамбля распавёў яго кіраўнік Аляксандр Склема. Далей..

Чароўныя “Сунічкі”

Узорны фальклорны калектыў “Сунічкі” дзейнічае пры Лепельскай дзіцячай школе мастацтваў з 1996 года, а ў ганаровым статусе “Заслужаны” — з 2013-га. У яго скарбонцы — мноства дыпломаў рэспубліканскіх і міжнародных конкурсаў, іншыя ўзнагароды. Пра творчы шлях і жыццё калектыву расказвае яго кіраўнік Вераніка Хомбак. Далей..

Ад рэгіянальнай сцэны да "Мінск-Арэны”

У ціхім куточку Беларусі, дзе гарадскі шум змяняецца гукамі прыроды, больш за 30 гадоў таму ўзнік калектыў, які сёння вядомы далёка за межамі свайго краю. “Мілавіца” не проста ансамбль, а захавальнік культурнай спадчыны, які перадае любоў да народнага мастацтва з пакалення ў пакаленне. Далей..

Звон­кія і па­зі­тыў­ныя

Таленавітая рэжысура і сцэнаграфія, пошукі новых падыходаў да ўвасаблення твораў — музычна-драматычны тэатр “Гарадзенскі званочак” няспынна ўдасканальвае майстэрства і крочыць наперад. Далей..

Са святам, “Свята”!

Апублiкавана: 05 снежня 2024 Стужка Музыка Мінск Заслужаны калектыў

Беларускі дзяржаўны ансамбль народнай музыкі “Свята” спраўляе 40-ы дзень нараджэння. За гады працы артысты далі больш за 20 тысяч канцэртаў. Далей..

Нацэленыя на майстэрства

Народны баянны аркестр Пінскага дзяржаўнага каледжа мастацтваў адзначае 30-годдзе. Далей..

Творчасць з агеньчыкам

Народны жаночы вакальны ансамбль “Задорніцы” адзначыў 75-годдзе. Артысткі аддаюць перавагу беларускім фальклорным творам, у тым ліку ў апрацоўцы вядомых і мясцовых кампазітараў. Часам выканаўцы самі робяць аранжыроўкі, і песні пачынаюць гучаць асабліва цёпла, па-дамашняму. Далей..

Чатыры акардэоны і безліч ідэй

Гродзенскі аркестр “Nota-Band” нязменна радуе хараством жывой музыкі гасцей гарадскіх фестываляў ды святочных канцэртаў. Заснавала калектыў у 2010 годзе Юлія Амельчанка — дырэктар Дзіцячай музычнай школы мастацтваў №2. Пад яе кіраўніцтвам артысты дамагліся звання “Народны” ў 2014-м і “Заслужаны” ў 2021-м, атрымалі рэспубліканскую прафсаюзную прэмію ў намінацыі “Эстраднае мастацтва” ў 2018-м, займелі дыпломы міжнародных конкурсаў. Далей..

“Баявая” канцэртная адзінка

Заслужаны аматарскі калектыў Рэспублікі Беларусь народная студыя эстрадных спеваў “Крэатыў” — візітоўка гарадскога Палаца культуры “Орша”. І студыяй, і ўстановай кіруе Алена Дземух. Такіх, як яна, называюць сапраўднымі прафесіяналамі. Вынікі яе работы ўражваюць гледачоў і выклікаюць павагу калег. Алена падзялілася з намі сакрэтамі поспеху. Далей..

Пе­ра­лі­вы кры­ніч­ныя пе­сень

Гісторыя народнага вакальнага ансамбля “Крынічанька” з Глускага раёна налічвае ўжо паўстагоддзя. У рэпертуары калектыву — старажытныя беларускія песні, кампазіцыі ў апрацоўках сучасных музыкантаў. Чым сёння жыве гурт, расказала кіраўніца Алена Матусевіч. Далей..

Ад гар­мо­ні­ка да сак­са­фо­на

Народны ансамбль народнай музыкі “Верхнядзвінскія музыкі” створаны ў 2009 годзе пры раённым Доме культуры. Калектыў пад кіраўніцтвам Маі Рубель аб’яднаў шэсць самадзейных артыстаў, што зберагаюць мясцовыя традыцыі выканальніцтва. Далей..

12