
Беларускі дзяржаўны музей гісторыі Вялікай Айчыннай вайны сёлета адзначыў юбілей. Больш за 80 гадоў установа паспяхова выконвае высокую місію — захоўвае славу пра вялікі подзвіг савецкага народа. Якім быў шлях скарбніцы ад стварэння першых калекцый да сучасных праектаў? Далей..

Апоўдні 22 кастрычніка 1944 года ў Доме прафсаюзаў на сталічнай плошчы Свабоды адкрыліся дзве экспазіцыі — “Узбраенне беларускіх партызан” і “Бальшавіцкі друк Беларусі ў дні Вялікай Айчыннай вайны”. Гэты момант лічыцца пачаткам гісторыі галоўнай нацыянальнай скарбніцы, што зберагае памяць пра ліхалецце. Далей..

Галоўнаму музычнаму брэнду Беларусі – 55. Юбілей адзначае ансамбль “Песняры”. Яго сучасны склад спалучае адданасць традыцыям з пошукам новых разыначак. Пра пераемнасць пакаленняў і творчую кухню ўдзельнікі славутага гурта расказалі падчас святочнай сустрэчы ў прэс-клубе “Культура і Мастацтва”. Далей..

У снежні наш кінематограф адзначыць векавы юбілей. Да гадавіны “Беларусьфільм” рыхтуе цыкл дакументальных стужак пра знакавыя старонкі айчыннага экраннага летапісу: ад першых кінатэатраў да дыяментаў “Залатой калекцыі”. Далей..

Кінарэжысёру і сцэнарысту, заслужанаму дзеячу мастацтваў БССР Валерыю Рыбараву — 85! Успомнім найбольш значныя старонкі біяграфіі і этапныя работы творцы. Далей..

Сёлета Дзяржаўны літаратурны музей Янкі Купалы святкуе 80-годдзе. Да юбілею прымеркавана тэматычная выстава “Купалаў дом — 80!”. Далей..

Адна з найстарэйшых публічных бібліятэк Беларусі — Цэнтральная бібліятэка імя А. С. Пушкіна ў Оршы — адзначае адразу два юбілеі: 125-годдзе свайго заснавання і 225-годдзе з дня нараджэння вялікага рускага паэта. Далей..

Ансамбль танца, музыкі і песні “Талака” Віцебскай абласной філармоніі адзначае 30-годдзе — вядома, канцэртам. Юбілейнае выступленне адбудзецца 29 мая. Каб даведацца падрабязнасці, мы пагутарылі з мастацкім кіраўніком калектыву Аляксандрам Верам’ёвым. Далей..

Сёлета Дзяржаўны літаратурны музей Янкі Купалы святкуе 80-гадовы юбілей. Гісторыя ўстановы, равесніцы вызвалення, пачалася яшчэ падчас Вялікай Айчыннай. Сёння музей беражліва захоўвае спадчыну вялікага беларускага паэта, які да апошніх дзён услаўляў у творах свой народ і стаяў на чале духоўнага супраціўлення фашысцкай агрэсіі. Далей..

Калі вам сёлета споўнілася 65, Дзяржаўны літаратурнамемарыяльны музей Якуба Коласа мае эксклюзіўную прапанову. Варта паказаць на ўваходзе пашпарт — і наведванне будзе бясплатным. З чым звязана такая шчодрасць? Усё вельмі проста: установа і сама адзначае 65-годдзе. Да святочнай даты (4 снежня) яшчэ далёка, аднак юбілейны год ужо ў самым разгары. Дзякуючы разнастайным прыдумкам музейшчыкаў, у камяніцы, якая знаходзіцца ў адным з самых зацішных куткоў цэнтра Мінска, пастаянна віруе жыццё. Далей..

Міжнародны дзень помнікаў і гістарычных мясцін, які прыпадае на 18 красавіка, сёлета адзначаўся ўжо саракавы раз. Ідэя заснавання свята, таксама вядомага як Дзень сусветнай спадчыны, зыходзіла ад Асамблеі Міжнароднай рады па пытаннях аховы помнікаў і славутых мясцін. Гэта дата зацверджана для прыцягнення ўвагі грамадскасці да пытанняў аховы і захавання сусветнай культурнай спадчыны, а дэвізам зрабіліся словы: “Захаваем нашу гістарычную радзіму”. Далей..

Цэнтральная дзіцячая бібліятэка імя М. Астроўскага адзначае векавы юбілей. Аб мінулым і сучаснасці адной з найстарэйшых кніжных скарбніц сталіцы мы пагаварылі з намеснікам дырэктара Цэнтралізаванай сістэмы дзіцячых бібліятэк Мінска Аленай Чарняўскай. Далей..

Неўзабаве, 2 красавіка, будзе адзначацца Дзень яднання народаў Беларусі і Расіі. Гэтая дата сімвалізуе агульнасць гістарычных лёсаў, шматвяковае сяброўства і духоўнае братэрства беларусаў і расіян. У аснове трывалай сувязі, безумоўна, ляжыць блізкасць на культурным узроўні. Далей..

Хатынь — сімвал страшнай трагедыі, якую перажыў беларускі народ у часы Вялікай Айчыннай вайны: 22 сакавіка 1943 года фашысцкія карнікі жыўцом спалілі і расстралялі амаль усіх жыхароў. Загінула 149 чалавек, у тым ліку 75 дзяцей. У памяць аб ахвярах фашызму ў 1969-м створаны мемарыяльны комплекс “Хатынь”. Гэта месца стала сімвалам усіх вёсак Беларусі, якія былі знішчаны разам з жыхарамі падчас ліхалецця. Сёння тысячы наведвальнікаў прыехалі сюды, каб ушанаваць памяць нявінных ахвяр той жудаснай пары. Традыцыйна ў памятных мерапрыемствах бяруць удзел вышэйшыя службовыя асобы краіны, прадстаўнікі міністэрстваў і ведамстваў. Сярод іх — і дэлегацыя Міністэрства культуры, дзеячы культуры і мастацтва. Далей..
У лютым народнаму майстру Беларусі Веры Ігнатаўне Белакоз споўнілася 90 гадоў. З гэтай нагоды ў Гудзевіцкім дзяржаўным літаратурна-краязнаўчым музеі зладзілі святочную імпрэзу. Далей..

Сёлета 70-гадовы юбілей адзначае найстарэйшы кінатэатр Мінска. Пра шлях, які прайшоў “Цэнтральны”, і яго будучыню — у размове з дырэктарам Святланай Віткоўскай. Далей..