Цікавыя факты пра музей Гомельскага палацава-паркавага ансамбля

Апублiкавана: 11 лiстапада 2025 Навіны рэгіёнаў Музеі Гомель і вобласць Дата

Аўтар: Аўтары

У далёкім 1919 годзе, 7 лістапада, у вежы былога палаца князёў Паскевічаў была адкрыта першая музейная экспазіцыя.

 

Сёння Гомельскі палацава-паркавы ансамбль — комплексны аб'ект гісторыка-культурнай спадчыны Беларусі. На 45 гектарах размешчаны 5 помнікаў архітэктуры канца XVIII — XIX стст., 2 помнікі археалогіі і парк — батанічны помнік прыроды.

 

Сучасны музей — гэта:

- 24 экспазіцыйныя залы агульнай плошчай больш за 3 тыс. кв. м;

- больш за 30 музейных калекцый агульнай колькасцю звыш 270 тыс. адзінак захоўвання;

- больш за 300 тыс. наведвальнікаў штогод;

- больш за 70 выставачных праектаў штогод;

- больш за 2,5 тысячы экскурсій, 400 мерапрыемстваў (уключаючы віртуальныя) штогод;

- а яшчэ — канферэнцыі, канцэрты і шматлікае іншае.

 

 

Крыніца: @palacegomel
Фота: @nataly_evtehova