Першая / Навігатар – Народная творчасць

Выстава "Сіла традыцый — сіла творчасці"

Справаздачная выстава майстроў народнай творчасці і мастакоў Гродзенскага раёна "Сіла традыцый — сіла творчасці" адкрыецца 29 ліпеня ў дэманстрацыйнай зале Гродзенскага абласнога метадычнага цэнтра народнай творчасці. Далей..

Уражальныя навінкі

XXIV Нацыянальны фестываль беларускай песні і паэзіі “Маладзечна-2025” адкрыў для шматлікіх удзельнікаў і гасцей свята багата цікавых праектаў, якія рэалізуюць установы культуры Міншчыны. Аб некаторых — у нашым аглядзе. Далей..

Тра­ды­цыя жы­ве

Асаблівасцю і гонарам культурнай сталіцы Беларусі — 2025 з’яўляецца адзіная ў краіне школа бондарства. Яе афіцыйная назва — Іванаўская дзіцячая школа мастацтваў народнай дэкаратыўна-прыкладной творчасці. Восенню ўстанове споўніцца 25 гадоў. Далей..

Вяртанне да вытокаў: тыдзень традыцыйнай культуры

У рамках Тыдня традыцыйнай культуры "Спадчыну Слонімшчыны зберагаем разам" майстры аддзела рамёстваў правялі інтэрактыўную праграму "Ад мінулага да сучаснага" для дзяцей выхаваўча-аздараўленчага лагера "Цветик-семицветик" Сярэдняй школы №9 імя І.М.Сухамліна г.Слоніма. Далей..

Калі спявае душа…

“Вясновыя напевы” адшумелі ў Брэсце. Чым здзівіла гледачоў абласная выстава майстроў народнай творчасці? Далей..

Ка­ра­ле­ва сня­жы­нак

Такая існуе насамрэч! І нават увесну і ўлетку стварае ажурныя ўзоры. Бабруйчанка Любоў Гарбар амаль 60 гадоў выразае з паперы сняжынкі. Тонкія карункавыя вырабы майстрыхі ўпрыгожылі сотні тысяч паштовак, падарункаў і дзясяткі зал, прычым не толькі ў Беларусі. Любоў Аляксандраўна смяецца: яе сняжынак хіба што ў Арктыцы і Антарктыдзе няма — і тое таму, што там сваіх хапае. Далей..

Дзіва дзіўнае

Каля паўтары тысячы гадоў гісторыі налічваюць гліняныя народныя свістулькі Магілёўскага Падняпроўя. Іх традыцыйным вобразам і тэхналогіі вырабу ў 2023-м нададзены статус нематэрыяльнай каштоўнасці Рэспублікі Беларусь. А адрадзіў гэтыя цацкі майстар Вячаслаў Якавенка. Далей..

“Я не хачу лёс іншы”. Майстар народных мастацкіх рамёстваў Людміла Кавалёва

Майстар народных мастацкіх рамёстваў філіяла “Неглюбскі сельскі цэнтр ткацтва” Веткаўскага цэнтра культуры і народнай творчасці Людміла Кавалёва ўдастоена нагруднага знака Міністэрства культуры “За ўклад у развіццё культуры Беларусі”. Далей..

Чашніцкія святыні. У пошуках страчанага

Так называецца праект загадчыцы Чашніцкага Дома рамёстваў Галіны Шынкевіч, якая адраджае старажытную беларускую традыцыю — упрыгожванне ікон лыкам. Далей..

Шчырая майстрыха

Магіляўчанка Ала Смалякова — народны майстар Рэспублікі Беларусь. Яна займаецца саломапляценнем з дзяцінства. Ала Аляксандраўна — педагог дадатковай адукацыі, працуе з дзецьмі ў гарадскім цэнтры карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі і ўзначальвае грамадскае аб’яднанне магілёўскіх рамеснікаў “Шчырая майстэрня”. А ўвесь вольны час аддае любімаму хобі — саломапляценню. Далей..

Травяное чараўніцтва

Апублiкавана: 30 сакавiка 2025 Стужка Народная творчасць Гродна і вобласць

Майстар Мастоўскага цэнтра рамёстваў Вольга Вайтовіч займаецца адраджэннем тэхналогіі спіральнага пляцення з травы. Яе работы разам з іншымі здабыткамі ўмельцаў Гродзеншчыны выклікалі вялікую цікавасць наведвальнікаў выставы дэкаратыўнапрыкладнога мастацтва “Дыханне часу. Саюз рамёстваў” у Маскве. Экспазіцыя разгарнулася ў Дзелавым і культурным комплексе Пасольства Рэспублікі Беларусь у Расіі напрыканцы лютага. Далей..

Бязмежнасць ідэй

Дыяна Касцюк, студэнтка чацвёртага курса Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў, уганараваная стыпендыяй спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы таленавітай моладзі. Сярод прафесійных інтарэсаў дзяўчыны прыкметна вылучаюцца fashion-дызайн і разьба па дрэве. Унікальны тандэм — сакрэт поспеху юнага творцы? Далей..

Фактар эвалюцыі

Апублiкавана: 18 сакавiка 2025 Стужка Народная творчасць Мінск Вернісаж

Выстава “Спадчыннасць” працуе ў галерэі “Універсітэт культуры” да 15 сакавіка. Экспазіцыя раскрывае 30-гадовы шлях кафедры дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў. Далей..

Захавальнік старадаўніх сакрэтаў

Юрый Боўда — ганаровы грамадзянін Бабруйскага раёна. Народны майстар Рэспублікі Беларусь, майстар народных мастацкіх рамёстваў Цэнтра рамёстваў п. Глуша атрымаў гэтае пачэснае званне 4 лютага за высокія дасягненні ў грамадска-культурнай дзейнасці. Далей..

Ніць народнага мастацтва

На нядаўняй выставе дасягненняў “Мая Беларусь” у Мінску мала хто не затрымліваўся ля стэнда Капыльскага раёна: наведвальнікаў прываблівалі незвычайныя ручнікі. Здзіўляла не толькі выразнасць арнаментаў, але і двухбаковасць вырабаў — рэдкасць! Далей..

Ад­ва­рот­ны пе­ра­клад з мо­вы шкла

Апублiкавана: 13 лютага 2025 Стужка Народная творчасць Мінск Вернісаж

Творы са шкла часта адносяць да дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва. Аднак ёсць аўтары, якія імкнуцца тую “завядзёнку” парушыць. Яны кажуць: гэты матэрыял здатны на большае, ніж проста ўпрыгожваць нашу рэчаіснасць, напаўняючы яе каляровымі водблескамі. Далей..

Дзе віруе творчасць

Сёлета культурная сталіца Беларусі — горад Іванава Брэсцкай вобласці. І хаця рэспубліканская акцыя афіцыйна стартуе ў лютым, першы месяц года для мясцовых жыхароў выдаўся насычаным на падзеі. Далей..

Залатаныя каштоўнасці

Актыўная работа па адраджэнні старажытных рамёстваў на тэрыторыі Беларусі пачалася ў 1980-х. Майстры наваствораных дамоў і цэнтраў рамёстваў выязджалі ў экспедыцыі па вёсках, шукалі артэфакты, звязаныя з культурай продкаў, вывучалі іх і аднаўлялі аўтэнтычныя тэхналогіі. Аднымі з найбольш цікавых знаходак у Віцебскім Паазер’і сталі берасцянікі — гліняны посуд, аплецены бяростай. Далей..

Любімая праца – шчаслівы чалавек

Апублiкавана: 29 студзеня 2025 Стужка Народная творчасць Гродна і вобласць

Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка 8 студзеня ўручыў спецыяльныя прэміі дзеячам культуры і мастацтва. Сярод узнагароджаных — майстар народных мастацкіх рамёстваў Гродзенскага раённага культурна-інфармацыйнага цэнтра, народны майстар Беларусі Ірына Шавельская. Далей..

Спрадвеку беларускае

З розных куткоў свету ў Гарадоцкі Дом рамёстваў і фальклору Цэнтра традыцыйнай культуры і народнай творчасці Гарадоцкага раёна прыязджаюць госці — палюбавацца ўнікальнай кісяёй і вышыўкай, багатай калекцыяй вырабаў з саломы, гліны, дрэва, іншых матэрыялаў. Далей..

Бездзежскі цуд

Апублiкавана: 05 студзеня 2025 Стужка Народная творчасць Брэст і вобласць

Чвэрць стагоддзя здзіўляе наведвальнікаў унікальны музей народнай творчасці “Бездзежскі фартушок”. Пішам “унікальны” не дзеля прыгожага слоўца: установа культуры ў Драгічынскім раёне мае такія каштоўнасці, якіх нідзе не адшукаць. Далей..

Сузор’е маладых майстроў

Апублiкавана: 05 студзеня 2025 Стужка Народная творчасць Мінск

Галерэя “Універсітэт культуры” прэзентавала выставу “Ад прадзедаў...”. На ёй прадставілі работы лаўрэатаў і дыпламантаў фестывалю “Сузор’е”. Далей..

Здзіў­лен­не, па­мно­жа­нае на за­ча­ра­ван­не

“Падкажыце, як знайсці?” — пытаюся ў міначкі і называю адрас. “Вы да нашага Кулібіна?” — у голасе незнаёмкі непрыхаваны гонар. Яна ўпэўнена паказвае кірунак: Андрэй Мартынюк у Дзяржынску чалавек вядомы. З-пад яго ўмелых рук выйшлі сотні неверагодных па канструкцыі і прыгажосці гадзіннікаў. Работы майстра разляцеліся па ўсім свеце: ёсць і на Блізкім Усходзе, і ў Еўропе, і ў Сярэдняй Азіі, і ў Лацінскай Амерыцы... Далей..

Узоры папяровай казкі

Апублiкавана: 17 снежня 2024 Стужка Народная творчасць Мінск Спадчына

У Асунсьёне, сталіцы Парагвая, з 2 па 7 снежня адбываецца 19-я сесія Міжурадавага камітэта ЮНЕСКА па ахове нематэрыяльнай культурнай спадчыны, падчас якой элемент “Выцінанка, беларускае традыцыйнае мастацтва выразання з паперы” быў уключаны ў Рэпрэзентатыўны спіс нематэрыяльнай культурнай спадчыны чалавецтва. Далей..

Сустрэча з традыцыямі

Апублiкавана: 25 лiстапада 2024 Стужка Народная творчасць Мінск Тэма

Рэспубліканскі цэнтр нацыянальных культур з 10 па 16 лістапада праводзіў творчую стажыроўку кіраўнікоў замежных беларускіх непрафесійных (аматарскіх) калектываў мастацкай творчасці і грамадскіх аб'яднанняў беларусаў замежжа. Гэта трэцяе падобнае мерапрыемства сёлета. Далей..

Карагод лялек у Ашмянах

У Ашмянскім раённым цэнтры рамёстваў і традыцыйнай культуры адкрылася выстава “Карагод лялек”, прымеркаваная да Дня беларускай лялькі. Экспанаты былі падрыхтаваны майстрамі цэнтра Марыяй Заянчкоўскай і Вольгай Кавалеўскай. Гульнявыя, абрадавыя, а таксама лялькі-абярэгі здзіўлялі і ўражвалі гасцей. Традыцыйная беларуская лялька звычайна выяўлялася без аблічча. Большасць экспанатаў таксама не мае рысаў твару. Далей..

Абласная выстава-конкурс "У роднай хатцы на Паазер’і"

Апублiкавана: 17 лiстапада 2024 Стужка Народная творчасць Віцебск і воблась

Абласная выстава-конкурс па рэгіянальным інтэр’ерным тэкстылі "У роднай хатцы на Паазер’і" адкрылася ў Віцебскім абласным метадычным цэнтры народнай творчасці. Далей..

Беларусь – цэнтр культурнага прыцягнення і сілы

У Нацыянальным прэс-цэнтры пачалася прэс-канферэнцыя "Беларусь – цэнтр культурнага прыцягнення і сілы. Творчая стажыроўка беларусаў замежжа (Італія, Эстонія, Латвія, Казахстан, Расія)". Далей..

Разам мы зможам больш

Апублiкавана: 13 лiстапада 2024 Стужка Народная творчасць Магілёў і вобласць

Фестываль "Разам мы зможам больш" сабраў у Магілёве творчых асоб з інваліднасцю, што прадстаўляюць розныя рэгіёны Беларусі і Расіі. Далей..

Выстава "Сакрэты ідэальнай пасадкі"

Апублiкавана: 11 лiстапада 2024 Стужка Народная творчасць Мінск

Выстава "Сакрэты ідэальнай пасадкі" з праекта "Традыцыі і сучаснасць" адкрыецца 14 лістапада ў мастацкай галерэі Мінскага абласнога цэнтра народнай творчасці. Далей..

12345