Міжнародны навуковапрактычны семінар “Захаванне нематэрыяльнай культурнай спадчыны краін СНД у кантэксце глабальных выклікаў” завяршыўся ў Мінску 17 лістапада. У мерапрыемстве, акрамя беларускіх спецыялістаў, удзельнічалі прадстаўнікі Арменіі, Казахстана, Кыргызстана, Расіі, Таджыкістана, Туркменістана і Узбекістана. Далей..
Індустрыяльныя пабудовы мінулых стагоддзяў усё часцей пачынаюць успрымацца як частка гісторыка-культурнай спадчыны. Старыя будынкі заводаў, фабрык, электрастанцый з адметным архітэктурным абліччам робяцца турыстычнымі аб’ектамі, прыстасоўваюцца для патрэб грамадства, ператвараюцца ў прасторы для адпачынку або музейныя залы. Гэтая тэндэнцыя актуальная і для нашай краіны. Далей..
ІХ Міжнародны кангрэс "Бібліятэка як феномен культуры" сабраў у Мінску амаль паўтысячы дэлегатаў з Беларусі і краін блізкага замежжа —Азербайджана, Казахстана, Кыргызстана, Расіі, Таджыкістана і Узбекістана. Далей..
У Нацыянальным мастацкім музеі адбылася публічная дыскусія "Мастацтва. Погляд моладзі", прымеркаваная да пачатку навучальнага года. Падчас сустрэчы студэнты абмяркоўвалі пытанні арт-сталення, важнасць культуры для развіцця асобы, ролю творчай супольнасці ў гарадскім асяроддзі, праблемы элітарнасці і масавасці ў дзейнасці музеяў, а таксама дыгіталізацыю культуры. Спікерамі выступілі прадстаўнікі маладога пакалення творцаў: мастак, літаратар і музыка 20-23 гадоў. Далей..