
Праваслаўная царква лічыць нараджэнне Ісуса Хрыста найвялікшай падзеяй у гісторыі чалавецтва. У перыяд падрыхтоўкі да свята, нягледзячы на тое, што пост яшчэ працягваецца, у храмах пачынаюць усё часцей гучаць вясёлыя спевы, ззяюць упрыгожаныя ялінкі. Вернікі напярэдадні Раства імкнуцца прайсці таінствы споведзі і прычасця, каб быць гатовымі да свята не толькі целам, але і духам. У Доме прэсы 3 студзеня адбылася прэс-канферэнцыя, прысвечаная традыцыям святкавання праваслаўнымі дня Хрыстовага нараджэння ў Беларусі, у якой узялі ўдзел прадстаўнікі духавенства і супрацоўнікі Міністэрства культуры. Далей..

Чым 2022-і быў адметны ў плане аховы гісторыкакультурнай спадчыны? Далей..

На 17-й сесіі Міжурадавага камітэта па ахове нематэрыяльнай культурнай спадчыны UNESCO прынятае рашэнне аб уключэнні элемента “Саломапляценне Беларусі: мастацтва, рамяство і ўменні” ў Рэпрэзентатыўны спіс нематэрыяльнай культурнай спадчыны чалавецтва. Намінацыя была падрыхтаваная ў 2020—2021 гадах пры фінансавай і арганізацыйнай падтрымцы Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь. На пасяджэнні міжурадавага камітэта, якое праходзіла 1 снежня ў Марока, выступіла намеснік начальніка ўпраўлення па ахове гісторыка-культурнай спадчыны Міністэрства культуры Марыя Нецвятаева. Далей..

Міжнародны навуковапрактычны семінар “Захаванне нематэрыяльнай культурнай спадчыны краін СНД у кантэксце глабальных выклікаў” завяршыўся ў Мінску 17 лістапада. У мерапрыемстве, акрамя беларускіх спецыялістаў, удзельнічалі прадстаўнікі Арменіі, Казахстана, Кыргызстана, Расіі, Таджыкістана, Туркменістана і Узбекістана. Далей..

Індустрыяльныя пабудовы мінулых стагоддзяў усё часцей пачынаюць успрымацца як частка гісторыка-культурнай спадчыны. Старыя будынкі заводаў, фабрык, электрастанцый з адметным архітэктурным абліччам робяцца турыстычнымі аб’ектамі, прыстасоўваюцца для патрэб грамадства, ператвараюцца ў прасторы для адпачынку або музейныя залы. Гэтая тэндэнцыя актуальная і для нашай краіны. Далей..

ІХ Міжнародны кангрэс "Бібліятэка як феномен культуры" сабраў у Мінску амаль паўтысячы дэлегатаў з Беларусі і краін блізкага замежжа —Азербайджана, Казахстана, Кыргызстана, Расіі, Таджыкістана і Узбекістана. Далей..

У Нацыянальным мастацкім музеі адбылася публічная дыскусія "Мастацтва. Погляд моладзі", прымеркаваная да пачатку навучальнага года. Падчас сустрэчы студэнты абмяркоўвалі пытанні арт-сталення, важнасць культуры для развіцця асобы, ролю творчай супольнасці ў гарадскім асяроддзі, праблемы элітарнасці і масавасці ў дзейнасці музеяў, а таксама дыгіталізацыю культуры. Спікерамі выступілі прадстаўнікі маладога пакалення творцаў: мастак, літаратар і музыка 20-23 гадоў. Далей..