Знайсці новы паварот у ваеннай тэме, што стала для Беларусі папраўдзе знакавай, складана. Але ж магчыма! Сярод спектакляў рэгіянальных тэатраў, якія дэманстраваліся апошнім часам у сталіцы, вылучым тры — цалкам розныя і з разыначкай навізны. Далей..
Да 17 чэрвеня ў Нацыянальным акадэмічным тэатры імя Янкі Купалы праходзілі двухтыднёвыя гастролі Казанскага акадэмічнага рускага Вялікага драматычнага тэатра імя Васіля Качалава. Калектыў прывёз восем спектакляў па творах Шэкспіра, Пушкіна, Астроўскага, Твэна… Далей..
Прэм'ера харэаграфічнага спектакля "Крохкасць" адбылася ў Беларускім дзяржаўным маладзёжным тэатры 12 чэрвеня. А крыху раней рэпертуар папоўніўся “Прыпынкам”. Праўда, назву можна было б пісаць іначай — “Прыпынак/Перапынак”. Чаму? Далей..
Беларускі дзяржаўны акадэмічны тэатр юнага гледача, выпусціўшы шэраг спектакляў для дарослых, звярнуўся да “Пітэра Пэна”. І паставіў, як пазначана ў праграмцы, “чароўную казку для ўсёй сям’і”. Далей..
Рэпертуар Тэатра-студыі кінаакцёра папоўніўся новым спектаклем — “Дурань вашага мужа” паводле п’есы Франсіса Вебера. Сваё нечаканае прачытанне знакамітай французскай камедыі прадставіў мастацкі кіраўнік калектыву — народны артыст Беларусі Аляксандр Яфрэмаў. Далей..
Нацыянальны акадэмічны Вялікі тэатр Беларусі выпусціў балетную прэм’еру — “Танцы”, што складаюцца з трох аднааактовак. А праз два дні Міжнародную прафесійную прэмію BraVo атрымалі ў Маскве “Ілюзіі кахання”, спектакль таго ж харэографа — галоўнага балетмайстра калектыву Ігара Колба. Між гэтымі двума спектаклямі сапраўды назіраецца… Далей..
Прэм’ера балета “Купалле” ў Беларускім дзяржаўным акадэмічным музычным тэатры прыпала на 12 красавіка. Далей..
Наведвальніцы ТЮГа атрымалі з нагоды 8 сакавіка “Букет”. Нават не адзін, а адразу некалькі — і запар, і нават разам. Як паказалі першыя прагляды, спектакль мае карыстацца неверагодным попытам. Далей..
Беларускі дзяржаўны тэатр лялек выпусціў дзве прэм’еры: “Мроіва” для дарослых і казку Андэрсена “За Снежнай каралевай” з паметкай 6+. Абодва спектаклі паставіў галоўны рэжысёр творчага калектыву Яўген Карняг. Далей..
У кагосьці — зімовыя святы з ранішнікамі і балямі. А ў РТБД — яшчэ і “Заручыны”. Пад такой назвай афіша папоўнілася дзвюма аднаактовымі камедыямі, з’яднанымі тэмай магчымай жаніцьбы. Далей..
Традыцыйныя абменныя гастролі Беларускага дзяржаўнага акадэмічнага музычнага тэатра і Тульскага акадэмічнага тэатра драмы адбыліся 15—19 студзеня. Даты невыпадковыя: праект, што ладзіцца з 2012-га, прымеркаваны да старога Новага года. Далей..
Вялікі тэатр Беларусі заўжды ў цэнтры ўвагі — дзякуючы багаццю імпрэз. А ў пачатку зімы калектыў увогуле “заснежыць” буйнымі падзеямі, сярод якіх — ХІV Мінскі міжнародны Калядны оперны форум. Далей..
У Бабруйску падвялі вынікі ІХ Рэспубліканскага фестывалю нацыянальнай драматургіі. Найлепшым спектаклем былі названы “Пісаравы імяніны” Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Я. Купалы. А публіка абрала “Пана Твардоўскага” Палескага драмтэатра з Пінска — работа заваявала прыз глядацкіх сімпатый. Далей..
“Дзядзечкаў сон” з’явіўся ў Нацыянальным акадэмічным тэатры імя Янкі Купалы — вядома, на беларускай мове, але ў пастаноўцы расійскага рэжысёра Дзмітрыя Акімава. Далей..
У канцы кастрычніка Вялікі тэатр Беларусі перажыў дзве значныя падзеі. У рамках Дзён Мінска ў Санкт-Пецярбургу на сцэне Марыінскага тэатра было паказана “Дзікае паляванне караля Стаха”. А ў беларускай сталіцы гастраляваў Маскоўскі дзяржаўны акадэмічны дзіцячы музычны тэатр імя Наталіі Сац. Дарэчы, мастацкі кіраўнік калектыву народны артыст Расіі Георгій Ісаакян неўзабаве будзе ставіць у нас “Арлеанскую дзеву” Чайкоўскага. Далей..
Беларускі дзяржаўны маладзёжны тэатр выпусціў новы спектакль “Ідыёты”, перамог на фестывалі ў Пермі, рыхтуецца да навагодняй прэм’еры “Спячай прыгажуні”, а ў лістападзе пачынае канцэртны праект і прымае знаных расійскіх гастралёраў. Далей..
Беларускія калектывы не ўпершыню ўдзельнічаюць у Міжнародным тэатральным фестывалі “Смаленскі каўчэг”. Але сёлета яны зрабілі сапраўдны фурор, атрымаўшы найбольшую колькасць узнагарод, уключаючы гран-пры. І гэта далёка не адзіная айчынная перамога ў Расіі апошнім часам. Далей..
На экран вярнуліся “Белыя росы”. Не ў выглядзе рымейка ці паўтору знакамітай карціны, а як кадры ў спектаклі Новага драматычнага тэатра. Далей..
Свярдлоўскі дзяржаўны акадэмічны тэатр музычнай камедыі з Екацярынбурга завяршыў двухтыднёвыя гастролі ў Мінску. Між іншым, чацвёртыя за гісторыю існавання калектыву. І ўсе — на сцэне Беларускага дзяржаўнага музычнага тэатра. Далей..
Нацыянальны акадэмічны Вялікі тэатр оперы і балета выпусціў прэм’еру ў гонар 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецкафашысцкіх захопнікаў — “Патэтычны дзённік памяці”. Далей..
Вынікі ХХVIII Міжнароднага тэатральнага фестывалю “Белая Вежа” падвялі 15 верасня. Найлепшым з 22-х спектакляў з сямі краін крытыкі назвалі музычную камедыю “Ляўшун” Нацыянальнага музычнадраматычнага тэатра Рэспублікі Комі. А чым вылучыліся гаспадары? Далей..
У Рэспубліканскім тэатры беларускай драматургіі спектакляў патрыятычнай тэматыкі больш, чым у якім іншым. А нядаўна рэпертуар папоўніўся яшчэ адным — пастаноўкай “Хатыня” пра трагедыю гэтага і іншых паселішчаў, спаленых у вайну. Далей..
У канцы 47-га сезона Магілёўскі абласны тэатр лялек выпусціў прэм’еру, прысвечаную 80-годдзю вызвалення Беларусі. Гэта спектакль “Чалавек, заставайся чалавекам!” маладога рэжысёра Марыі Гуцавай паводле апавядання Васіля Быкава “Адна ноч”. Далей..
Харэаграфічныя спектаклі апошнім часам трывала прапісаліся ў малой зале Беларускага дзяржаўнага маладзёжнага тэатра. У ліпені шэраг папоўніўся “Шынялём” Кірыла Балтрукова паводле аднайменнай аповесці Гогаля. Далей..
Вялікі тэатр Беларусі закрыў сезон доўгачаканай прэм’ерай балета “Папялушка” на музыку Сяргея Пракоф’ева. Далей..
Гогалеўская “Жаніцьба”— п’еса запатрабаваная. Да спектакляў у Купалаўскім тэатры, у Брэсце, а таксама ў Магілёве (тамтэйшая версія перамагла на ХVII Міжнародным форуме М.@rt.кантакт) далучылася прэм’ера ў ТЮГу — у прачытанні маладога расійскага рэжысёра, уладальніка прэміі“Залатая маска”Цімура Кулава. Далей..
Народны маладзёжны тэатр “Кола” Цэнтра культуры “Віцебск” штогод прадстаўляе прэм’еры. Чарговая была прымеркавана да “Славянскага базару” і ўпрыгожыла Х фэст вулічнага мастацтва “На сямі вятрах”. Спектакль называўся “Каханне з першага пагляду, ці Куды паставіць чамадан”. Далей..
Гомельскі гарадскі маладзёжны тэатр адзначыў 225-годдзе з дня нараджэння Пушкіна прэм’ерай “Русалкі”. Гэтым спектаклем трупа завяршыла 32-і сезон. Рэжысёр-пастаноўшчык — Таццяна Самбук — была запрошана з ТЮГа. Далей..
Гомельскі абласны драматычны тэатр па традыцыі завяршыў сезон — юбілейны, 85-ы — прэм’ерай. П’есу Чэхава “Іванаў” увасобіў заслужаны дзеяч мастацтваў Паўднёвай Асеціі Раман Габрыя. Далей..
П’еса сучаснага ізраільскага драматурга Міхаіла Хейфеца “Рок-н-рол на захадзе сонца”, дзе маецца на ўвазе не столькі захад свяціла, колькі зыход жыцця, ідзе цяпер адразу ў трох беларускіх тэатрах. Да спектакля коласаўцаў у Віцебску далучыліся яшчэ дзве сталічныя прэм’еры: у Маладзёжным тэатры і ў Купалаўскім. Усе, вядома, розныя. Нават з рознымі назвамі. Далей..