Урачысты старт рэспубліканскай акцыі “За Беларусь адзіную!” адбыўся 25 лістапада ў Талачыне.
На мерапрыемстве прысутнічалі генеральны дырэктар Цэнтра культуры “Віцебск”, член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Глеб Лапіцкі, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Уладзімір Бабічаў, ганаровы грамадзянін Талачынскага раёна Аляксандр Марэйка. Спікеры звярнуліся з прывітальнымі словамі да ўдзельнікаў акцыі і адказалі на пытанні залы.
Пасля дыялогавай пляцоўкі гледачоў чакала насычаная канцэртная праграма. Зорнай госцяй стала Наталля Тамела — заслужаная артыстка Рэспублікі Беларусь, салістка Нацыянальнага акадэмічнага канцэртнага аркестра імя М. Фінберга. Свае нумары таксама прадставілі мясцовыя таленты: узор ны харэаграфічны калектыў “Каханачка”, народны вакальны ансамбль “Явар”, народны вакальны ансамбль песні і музыкі “Александрына”.
— Акцыя “За Беларусь адзіную!” пацвярджае адзінства народа. У рамках праекта мы не толькі захапляемся выступленнямі таленавітых артыстаў, але і абмяркоўваем палітычныя, сацыяльныя працэсы, якія павінны згуртаваць беларусаў, каб наша грамадства ішло па шляху развіцця і стварэння, — падкрэсліў дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Уладзімір Бабічаў.
Назаўтра мерапрыемствы ахапілі ўстановы культуры Століна, Нава грудка і Смаргоні, 28 лістапада адбыліся ў Лагойску. Усяго ў рамках праекта айчынныя дзеячы культуры і мастацтва наведаюць 30 рэгіёнаў па ўсёй рэспубліцы.
Сярод галоўных мэт акцыі — умацаванне адзінства беларускага народа і падтрымка яго культурнай ідэнтычнасці. Арганізатарам выступае Маладзёжны тэатр эстрады пры садзейнічанні Міністэрства культуры і абласных выканаўчых камітэтаў.