
Дар’я Парфёнава — стыпендыят спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы таленавітай моладзі. У скарбонцы дасягненняў маладога музыканта шмат узнагарод. Да прыкладу, летась дзяўчына ўразіла журы Х Рэспубліканскага адкрытага конкурсу выканаўцаў на народных інструментах імя І.І. Жыновіча і заваявала дыплом І ступені. Далей..

У ціхім куточку Беларусі, дзе гарадскі шум змяняецца гукамі прыроды, больш за 30 гадоў таму ўзнік калектыў, які сёння вядомы далёка за межамі свайго краю. “Мілавіца” не проста ансамбль, а захавальнік культурнай спадчыны, які перадае любоў да народнага мастацтва з пакалення ў пакаленне. Далей..

Рэканструкцыя мемарыяльнага комплексу вязням Азарыцкага лагера смерці — прыклад захавання гістарычнай памяці. Тым, хто стаіць за гэтай высакароднай справай, прысуджана спецыяльная прэмія Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Далей..

Рэспубліканскі цэнтр нацыянальных культур з 9 па 14 лютага правёў стажыроўку для беларусаў Карэліі. Далей..

У Цэнтралізаванай бібліятэчнай сетцы Шклоўскага раёна паспяхова рэалізуецца праграма падрыхтоўкі кадраў. Прыкладаў крэатыўных бібліятэкараў становіцца ўсё больш і больш. І таму чарговае пацвярджэнне — малады спецыяліст Шклоўскай цэнтральнай раённай бібліятэкі Дзмітрый Шведаў. Хлопец абраў для сябе не зусім тыповую для мужчыны прафесію — бібліятэкар. Далей..

Тэкля Урублеўская займае пачэснае месца ў ліку пачынальніц жаночай беларускай літаратуры. Народжаная яшчэ ў Вялікім Княстве Літоўскім пісьменніца пакінула немалую спадчыну: трагедыі, вершы. Рыхтавала да друку і пераклады замежных твораў. Але біяграфія аўтаркі і сёння амаль невядомая. Далей..

У снежні Гомельскі абласны драматычны тэатр адсвяткаваў 85-годдзе. Напярэдадні юбілею мы звярнуліся да мастацкага кіраўніка калектыву Сяргея Лагуценкі. Далей..

Паўвекавы юбілей адзначыў 19 снежня Палац культуры “Фестывальны” ў Гомелі. Далей..

Сёлета Гомельскі палацава-паркавы ансамбль святкуе 105-годдзе. Гэта адзін з самых старых, буйных і аўтарытэтных музеяў Рэспублікі Беларусь. Далей..

Рэспубліканская акцыя “За Беларусь адзіную!” працягваецца. У снежні ўдзельнікі праекта ўжо наведалі пяць гарадоў у розных рэгіёнах краіны. Далей..
Праграма "Вянок беларускіх песень" прагучыць 21 лістапада на сцэне каледжа мастацтваў імя Н.Сакалоўскага (Гомель). Далей..

“Марафон адзінства” працягвае шэсце па краіне. Старт грамадска-культурнай акцыі 17 верасня даў Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка. Маштабны праект распачаўся з горада Маладзечна. Наступным у маршруце быў Гомель. Цяпер эстафету падхапіла сталіца беларускай металургіі Жлобін. Далей..
Грамадска-культурная акцыя “Марафон адзінства” ў Жлобіне ладзілася 25 і 26 кастрычніка. Яркія спікеры, займальныя сустрэчы і экскурсіі, самабытная канцэртная праграма ды многае іншае — усё ў найлепшых традыцыях праекта. Далей..

Дзейнасць устаноў культуры Гомельскай вобласці была ў цэнтры ўвагі на выязным пасяджэнні калегіі Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь. У парадку дня — эканамічнае развіццё, работа культурнаасветных, тэатральна-відовішчных і кінапракатных арганізацый, ахова гісторыка-культурнай спадчыны… Далей..
Прэм'ера спектакля "Кадрыль" адбудзецца ў Гомельскім абласным драматычным тэатры 25 і 26 кастрычніка. Далей..

Наша гераіня з дзяцінства захаплялася лепкай з гліны, танцамі, спевамі. Але любоў да алоўка і фарбаў засланіла ўсё… Далей..

Гомельскі абласны музей ваеннай славы малады. Ён пачаў працаваць усяго 20 гадоў таму. Скарбніцу стваралі неабыякавыя людзі, чыя ініцыятыва знайшла падтрымку ў мясцовых улад і Прэзідэнта Беларусі. З тых часоў калектыў не стамляецца апраўдваць аказаны давер. За высокія дасягненні па выніках 2023 года ўстанова была занесена на Рэспубліканскую дошку Гонару. Далей..

Талентаў з усяго Прыпяцкага Палесся чарговы раз сабраў аграгарадок Ляскавічы Петрыкаўскага раёна. У гэтай маляўнічай старонцы адспяваў і адтанчыў VIII Міжнародны фестываль этнакультурных традыцый “Кліч Палесся”. Далей..

Гомельскі гарадскі маладзёжны тэатр адзначыў 225-годдзе з дня нараджэння Пушкіна прэм’ерай “Русалкі”. Гэтым спектаклем трупа завяршыла 32-і сезон. Рэжысёр-пастаноўшчык — Таццяна Самбук — была запрошана з ТЮГа. Далей..

Генеральны дырэктар Гомельскага дзяржаўнага цырка Анастасія Сарасека стала лаўрэатам Міжнароднай прафесійнай цыркавой прэміі “Прызнанне” ў намінацыі “Міжнародны партнёр года”. Далей..

Якім чынам зберагчы традыцыю ў вёсцы і чаму прысутнасць гасцей з горада не заўсёды на карысць унікальнай спадчыне? Аб ахове нематэрыяльных культурных каштоўнасцей на прыкладзе вясновага абраду “Юраўскі карагод” у Жыткавіцкім раёне паразважалі ўдзельнікі адмысловага круглага стала. Далей..

Гомельскі абласны драматычны тэатр па традыцыі завяршыў сезон — юбілейны, 85-ы — прэм’ерай. П’есу Чэхава “Іванаў” увасобіў заслужаны дзеяч мастацтваў Паўднёвай Асеціі Раман Габрыя. Далей..

Рэспубліканскі фестываль фальклорнага мастацтва “Берагіня” адгаманіў у Акцябрскім на Гомельшчыне. Унікальны форум чарговы раз давёў: патрыятызм, сяброўства, маральнасць на грунце традыцыйнай культуры прарастаюць найлепей, чым дзе яшчэ. Далей..

Гомельскія музейшчыкі працягваюць серыю праектаў аб генацыдзе беларускага народа. Сёлета выставу “Скрадзенае дзяцінства”, прысвечаную ахвярам Вялікай Айчыннай вайны, можна ўбачыць у розных гарадах нашай краіны. Далей..
Міжнародны фестываль этнакультурных традыцый "Кліч Палесся" пройдзе 17 жніўня. Далей..

Яшчэ да вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў народныя мсціўцы выгналі ворага з некаторых раёнаў рэспублікі. Адной з першых увосень 1941 года ўзнікла Акцябрска-Любанская партызанская зона на поўдні Мінскай і на поўначы Палескай абласцей. Пазней яна разраслася да магутнага партызанскага краю, дзе захоўвалася савецкая ўлада. Далей..

Кіраўніца народнага ансамбля песні і танца “Дняпро” Рэчыцкага гарадскога Палаца культуры Марыя Хвастова сёлета атрымала грант Прэзідэнта. Цяпер рэалізуе тэатральна-харэаграфічны праект “Сын зямлі”. Пра тое, як мары ператвараюцца ў рэальнасць, Марыя Валер'еўна распавяла “Культуры”. Далей..
Нядаўняя непагадзь на Гомельшчыне прынесла не толькі разбурэнні, але і гістарычныя адкрыцці. Дзіўную знаходку пасля ўрагану зрабілі супрацоўнікі Гомельскага палацава-паркавага ансамблю. Далей..

Філіял Веткаўскага музея стараабрадніцтва і беларускіх традыцый імя Ф.Р. Шклярава запрашае на майстар-клас па вырабе гарлячкі. Далей..

Гранты Прэзідэнта ў сферы культуры дазваляюць ладзіць маштабныя праекты па захаванні і папулярызацыі нашай спадчыны. Адмысловая падтрымка Кіраўніка дзяржавы — прафесіяналам, якія зрабілі значны ўнёсак у развіццё сваёй галіны. Далей..