
Творы Грыбаедава, Глінкі і Чайкоўскага можна будзе пачуць на летнім музычным вечары ў Гомелі. Далей..

Галіна Куліцкая - намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце Рэчыцкай дзіцячай школы мастацтваў Гомельскай вобласці. Сюды прыйшла працаваць маладым спецыялістам пасля заканчэння эстраднага аддзялення БДУКМ у 2005 годзе. Якраз тады і была створана рэчыцкая ўстанова -- шляхам рэарганізацыі і аб’яднання мясцовых музычнай і мастацкай школ. ДШМ атрымала ў падарунак ад горада новы цудоўны дом на цэнтральнай плошчы. Так пачаўся працоўны шлях Галіны Уладзіміраўны: разам са старэйшымі калегамі яна адмывала памяшканні пасля будоўлі. Рыхтавала школу да ўрачыстага адкрыцця… Далей..

У вёсцы Вялікі Бор Хойніцкага раёна прайшоў абрад "Провады русалкі". На Гомельшчыне русалку праводзяць у першую нядзелю пасля Тройцы, да заходу сонца. Далей..

У Гомельскім палацава-паркавым ансамблі стартуюць летнія музычныя вечары. 15 чэрвеня, 13 ліпеня і 23 жніўня ў Белай гасцёўні палаца пройдуць тэматычныя канцэртныя праграмы. Арганізатары абяцаюць неверагодную атмасферу, чароўныя мелодыі і прыемную кампанію. Далей..

Нягледзячы на багацце забаў, якія даюць нам сучасныя тэхналогіі, людзі ўсё яшчэ сутыкаюцца з няздольнасцю сябе заняць, з бяссіллем і адсутнасцю цікавасці да жыцця — з нудой. У Гомельскім гарадскім маладзёжным тэатры гэтае пачуццё паспрабавалі прэпараваць, раскласці на складнікі. Ці атрымалася? Далей..

За кошт спецыяльных грантаў Прэзідэнта сёлета рэалізуюцца 10 творчых праектаў у галіне культуры. Выплат удастоіліся адмыслоўцы, якія ўжо зрабілі вялікі ўнёсак у развіццё сферы. Дадатковая падтрымка дзяржавы дапаможа пайсці далей у даследаванні і папулярызацыі нацыянальнай спадчыны, ва ўмацаванні гістарычнай памяці. Далей..

Юбілейны ХV Міжнародны фестываль “Славянскія тэатральныя сустрэчы”, што сабраў 10 творчых калектываў з Беларусі і Расіі, завяршыўся ў Гомелі 21 мая. Гран-пры застаўся ў гаспадароў: найлепшым спектаклем прызнаны “Маленькія трагедыі. Пушкін” Гомельскага абласнога драматычнага тэатра. Далей..

Марафон дыялогавых пляцовак “Разам з мастацтвам”, які Маладзёжны тэатр эстрады ладзіць пры падтрымцы Міністэрства культуры, 22 мая завітаў у Рэчыцкую дзіцячую школу мастацтваў Гомельскай вобласці. На гэты раз да артыстаў далучыўся карэспандэнт “К”, каб з месца падзеі перадаць непаўторную атмасферу новага фармату работы беларускіх майстроў сцэны. Далей..

Гомельскі гарадскі цэнтр інклюзіўнай культуры да Дня Перамогі прэзентаваў фільм “Дзеці вайны”. Карціна адлюстроўвае лёсы трох жанчын, чые дзяцінства і юнацтва прыпалі на Вялікую Айчынную. Народная стужка зроблена творцамі-самавукамі без буйнога бюджэту, але выніку пазайздросцяць нават профі тэлеэфіру. Далей..

16 мая завяршыўся Рэспубліканскі тэатральны фестываль “Перамога”. Дыпломы ўдзельнікаў атрымалі ўсе восем тэатраў, што паказалі свае спектаклі. Пераможцаў не вылучалі, і ў гэтым быў свой разлік. Бо для кожнага творчага калектыву зварот да ваеннай тэмы быў афарбаваны шчырымі пачуццямі, балючымі ранамі: цяжка знайсці сям’ю, якая б не пацярпела ў тыя часы. Далей..

16—21 мая Гомель зноў стане месцам “Славянскіх тэатральных сустрэч”: пад такой сімвалічнай назвай тут пройдзе юбілейны, ХV Міжнародны фестываль тэатральнага мастацтва. Далей..

“Ваенны музей у чамадане” Казлоўскай сельскай бібліятэкі Светлагорскага раёна прызнаны пераможцам рэспубліканскага конкурсу культурных праектаў патрыятычнай тэматыкі. Але гэтая ініцыятыва — толькі дробка таго, што робіць гаспадыня ўстановы Валянціна Пятрова для захавання памяці пра мінулае свайго краю. Далей..

У Гомельскай абласной бібліятэцы адбудзецца прэзентацыя кнігі "Генацыд беларускага народа. Лагеры смерці". Госці прэзентацыі пазнаёмяцца з выставачным праектам "Вяртанне", створаным па выніках раскопак у Чэнкаўскім лясніцтве. Далей..

У Гомелі адкрылася выстава "Пышнасць гомельскай сядзібы другой паловы XIX стагоддзя". Далей..

У Гомельскім палацава-паркавым ансамблі пазнаёмяць з леташнімі паступленнямі ў фонды музея. На выставе "Музейны прадмет" можна будзе ўбачыць археалагічныя і палеанталагічныя знаходкі, прадметы побыту і дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, ткацтва і вышыўкі, а таксама дакументы і фатаграфіі, падораныя гамяльчанамі і гасцямі горада. Далей..

Праект "Легенды джаза" гомельскіх гарадскіх аркестраў завершаць канцэртам 31 студзеня. Далей..

Калектыў Дзяржаўнай гісторыка-культурнай установы "Гомельскі палацава-паркавы ансамбль" стаў лаўрэатам спецыяльнай прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь дзеячам культуры і мастацтва 2022 года за вялікі ўклад у развіццё музейнай справы, рэалізацыю выставачных праектаў па захаванні гістарычнай памяці беларускага народа. Далей..

У Гомелі адкрыецца выстава "Залаты век. Шэдэўры заходнееўрапейскай гравюры XVIII-XIX стагоддзяў". Экспазіцыя складаецца з 147 афортаў, ксілаграфій і гравюр 1711-1860 гадоў с работ Рафаэля, Рэмбранта, Рубенса і іншых класікаў жывапісу. Далей..

Дзяўчына лунае ў паветры, гуляе з ім, скарае яго. Не,гэта не фея і не чараўніца, а гімнастка Ганна Кузняцова. Нядаўна яна ўразіла журы Міжнароднага фестывалю цыркавога мастацтва, які праходзіў у В’етнаме. Артыстка прадстаўляла не толькі свой калектыў — мазырскі цэнтр “Арэна”, але і краіну: Ганну абралі адзінай удзельніцай з Беларусі. Надзеі дзяўчына апраўдала — вярнулася дадому з бронзавым медалём. Далей..

Выстава "Жывапісныя назіранні Таццяны Касцюшка" адкрылася ў Гомелі. Экспазіцыя прадстаўлена ў музеі аўтографа Цэнтральнай гарадской бібліятэкі імя А. І. Герцэна. Далей..

Pas (па, з французскай — крок, танцавальная форма) — тэрмін, якому розныя слоўнікі даюць розныя азначэнні, але найбольш шырока яго трактуе энцыклапедыя “Балет”: “ 1. Асобны выразны рух. 2. Танец у балеце. 3. Шматчасткавая форма класічнага балета…” У народнай творчасці па — крок як аснова руху, выразны пластычны элемент народнай харэаграфіі, форма харэаграфічнай аўтэнтыкі (арнаментальныя, іправізацыйныя, ілюстрацыйна-выяўленчыя танцы); разнажанравыя танцы з захаваннем мясцовых стыляў — “імённыя”, полькі, кадрылі і іншыя. Далей..

Дзяржаўны акадэмічны ансамбль танца Беларусі і выхаванцы дзіцячай харэаграфічнай школы мастацтваў Гомеля рыхтуюць да Новага года праект - Спектакль "Шчаўкунок" у сучаснай апрацоўцы. Далей..

У Гомельскім абласным драматычным тэатры прадставяць новы спектакль. Прэм'ера камедыі "Рабі дабро — збівай з тропу!" па п'есе маскоўскага драматурга Ігара Глінкова адбудзецца 20-22 снежня. Далей..

Гомельскі драмтэатр падрыхтаваў для юных гледачоў навагоднія прэм'еры. Вясёлую і павучальную гісторыю раскажуць героі паказу "Каляда, Каляда, адчыняй вароты!", пастаўленага рэжысёрам Гомельскага аблдрамтэатра Дзмітрыем Байковым сумесна з мастаком Аляксандрам Кручковічам. Далей..

Выстава "Анатоль Каплан: самародак з Рагачова" размяшчаецца ў палацы Румянцавых–Паскевічаў. Яна прымеркавана да 120-годдзя з дня нараджэння творцы. Далей..

Днямі з Гомеля прыляцела добрая вестка. Актрыса абласнога драмтэатра Марыя Хадзякова атрымала спецыяльны прыз “За арыгінальнае ўвасабленне класічнага вобраза” на пазачарговым Міжнародным фестывалі “Смаленскі каўчэг. Пераможцы і лаўрэаты мінулых гадоў”. Узнагароду далі за ролю… Моцарта. Далей..

Супярэчлівасці ў гэтым пытанні не бачыць Анастасія Некрашэвіч: навучэнка Гомельскага дзяржаўнага каледжа мастацтваў імя Н. Ф. Сакалоўскага — адна з ініцыятараў Рэспубліканскага моладзевага культурна-спартыўнага свята, якое прайшло 20—21 кастрычніка ў Гомелі. Далей..

Персанальная выстава Анастасіі Жыхаравай адкрыецца 7 кастрычніка ў Музеі гісторыі друку і фатаграфіі Гомельшчыны, прымеркаваная да Дня маці. Далей..

Выстава акварэльных работ і дэкаратыўна-прыкладной творчасці «Птушкі нашага краю» адкрыецца сёння ў Гомелі ў музеі аўтографа цэнтральнай гарадской бібліятэкі імя А. І. Герцэна. Далей..