Маладым спецыялістам — пашана

Апублiкавана: 11 лютага 2025 Нам пішуць Бібліятэкі Гомель і вобласць

Аўтар: Аўтары

У Цэнтралізаванай бібліятэчнай сетцы Шклоўскага раёна паспяхова рэалізуецца праграма падрыхтоўкі кадраў. Прыкладаў крэатыўных бібліятэкараў становіцца ўсё больш і больш. І таму чарговае пацвярджэнне — малады спецыяліст Шклоўскай цэнтральнай раённай бібліятэкі Дзмітрый Шведаў. Хлопец абраў для сябе не зусім тыповую для мужчыны прафесію — бібліятэкар.

Пасля атрымання дыплома Магілёўскага дзяржаўнага каледжа мастацтваў у 2023 годзе Дзмітрый Дзмітрыевіч прыбыў на сваё першае працоўнае месца ў Шклоў. І адразу зарэкамендаваў сябе дасведчаным бібліятэчным спецыялістам. Амаль за два гады працы малады чалавек правёў мноства мерапрыемстваў, якія запомніліся чытачам: бібліятэчныя ўрокі, прэзентацыі, экскурсіі. Таксама ў Год 80-годдзя вызвалення Рэспублікі Беларусь, Магілёўскай вобласці, Шклоўскага раёна ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў не без удзелу маладога спецыяліста ў абласным конкурсе відэаролікаў сярод публічных бібліятэк "У летапіс Перамогі" спецыялісты цэнтральнай раённай бібліятэкі падрыхтавалі ролік аб рэгіянальнай гісторыі ў гады ВАВ пад назвай. Вынік — дыплом III ступені.

Падчас узнагароджання Дзмітрыя Шведава па выніках конкурсу на лепшы эскіз лагатыпа "Шклоўскі раён — здаровы раён!"

Па словах самога Дзмітрыя, галоўнае — бачыць вынік сваёй працы. Хлопец задаволены абранай прафесіяй і ўдзячны за дапамогу, якую яму аказваюць калегі. Выраз "Кніга — лепшы падарунак", на думку маладога чалавека, не страціў сваёй актуальнасці і сёння, бо на старонках кніжных выданняў скарбніца ведаў і цікавых адкрыццяў.

 Хочацца пажадаць, каб у нашых спецыялістах ніколі не згасалі энергія, творчасць і любоў да прафесіі.

Валянціна СУТКАЛЕНКА,

загадчык аддзела маркетынгу і сацыякультурнай дзейнасці ДУК “Цэнтралізаваная бібліятэчная сетка Шклоўскага раёна”