
Галоўнаму дырыжору Нацыянальнага Прэзідэнцкага аркестра ўладальніку медаля Францыска Скарыны Віталю Кульбакову прысуджана прэмія Саюзнай дзяржавы ў галіне літаратуры і мастацтва — за стварэнне канцэртных праграм, якія садзейнічаюць умацаванню сяброўства і ўсебаковага супрацоўніцтва Беларусі і Расіі. Далей..

Аксана Баруценка, выкладчыца Гомельскага дзяржаўнага каледжа мастацтваў імя Н. Сакалоўскага, уганараваная нагрудным знакам Міністэрства культуры “За ўклад у развіццё культуры Беларусі”. Далей..

За вялікі ўклад у рэалізацыю сацыяльнай палітыкі Рэспублікі Беларусь і шматгадовую добрасумленную працу ў галіне культуры Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу ўзнагароджаны начальнік упраўлення культуры Брэсцкага аблвыканкама Сяргей Панасюк. Далей..

Заслужаны дзеяч культуры Рэспублікі Беларусь Георгій Юрэвіч адзначыў 75-гадовы юбілей. Далей..

Сярод сёлетніх уладальнікаў спецыяльнай прэміі Прэзідэнта Беларусі — Брэсцкі тэатр лялек. Далей..

Спецыяльнай прэміі Прэзідэнта за асабісты ўклад у развіццё і папулярызацыю нацыянальнага музычнага мастацтва, падрыхтоўку лаўрэатаў міжнародных і рэспубліканскіх конкурсаў удастоена выкладчыца Рэспубліканскай гімназіі-каледжа пры Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі Тамара Жарава. Далей..

За выдатныя дасягненні ў прафесійнай дзейнасці, значны асабісты ўклад у развіццё і прымнажэнне духоўнага і інтэлектуальнага патэнцыялу, культурнай спадчыны беларускага народа медалём Францыска Скарыны ўганаравана дырэктар Брэсцкай абласной бібліятэкі імя М. Горкага Алена Стрыжэвіч. Далей..

Народны артыст Беларусі Ігар Алоўнікаў стаў юбілейным, 250-м кавалерам ордэна Францыска Скарыны. Далей..

Перашкода не ўтрымала — яна натхніла. Вакальны ансамбль “Карагод” з Бабруйска ператварыў бар’ер у трамплін і дабіўся высокага выніку — спецыяльнай прэміі Прэзідэнта за ўклад у развіццё талентаў. Далей..

“Ты таленавіты хлопец, але барытоны мне не патрэбныя. Будзеш тэнарам”. Пра творчы шлях кампазітара Алега Хадоска. Далей..

Народны аматарскі калектыў Рэспублікі Беларусь Духавы аркестр Маладзечанскага музычнага каледжа імя М. Агінскага пабываў на ХІІІ Міжнародным фестывалі духавых аркестраў імя І. Шатрова і В. Агапкіна ў расійскім Тамбове. З чым ездзілі, што прывезлі — распавёў кіраўнік аркестра, выкладчык Аляксей Андрэеў. Далей..

Ранішні Мінск яшчэ ў тумане, а за кулісамі канцэртнай залы ўжо гучаць першыя ўдары барабана — “музычная мафія” пачынае дзень. Cosa Nostra (since 2010) рыхтуецца да чарговага выступлення — аднаго з тых, што прывялі артыстаў да перамогі на “Песні года Беларусі — 2024”. Далей..

Міждзяржаўнай прэміяй “Зоркі Садружнасці” 14 мая ў Душанбэ ўзнагароджана старшыня Беларускага саюза кампазітараў, стваральніца і нязменны кіраўнік цыклавой камісіі “Мастацтва эстрады (спевы)” Мінскага дзяржаўнага каледжа мастацтваў Алена Атрашкевіч. Наша размова з гераіняй — пра яе ўражанні ад паездкі і новыя далягляды. Далей..

Магілёўскаму абласному драматычнаму тэатру 15 мая споўнілася 137 гадоў. А 1 красавіка новым дырэктарам установы прызначылі Вольгу Кузняцову. Чым не падвойная нагода для размовы пра будучыню славутага калектыву з багатай гісторыяй? Далей..

У рамках агульнарэспубліканскай акцыі “Разам з мастацтвам” артысты Маладзёжнага тэатра эстрады працягваюць дзяліцца ўспамінамі аб сваіх родных, якія зрабілі пасільны ўнёсак у набліжэнне Вялікай Перамогі. Далей..

Напярэдадні 1 Мая — размова са старшынёй Мінскай гарадской арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў культуры, інфармацыі, спорту і турызму Сяргеем Крысенкам. Як ФПБ дапамагае ўмацоўваць карпаратыўную салідарнасць, вырашаць надзённыя бытавыя, вытворчыя і сацыяльныя пытанні? Адказы — у актуальным інтэрв’ю. Далей..

Генеральны дырэктар Нацыянальнага акадэмічнага Вялікага тэатра оперы і балета Беларусі, доктар мастацтвазнаўства Кацярына Дулава ўзнагароджана медалём Францыска Скарыны. Пра здабыткі, клопаты і бліжэйшыя планы — у расповедзе кіраўніка праслаўленага калектыву. Далей..

Слаўгарадскі раённы гісторыка-краязнаўчы музей — адзін з самых маладых у Беларусі: адкрыты ў жніўні 2015 года. Але за час свайго існавання калектыў здолеў правесці плённую працу па камплектаванні больш за 20 музейных калекцый, зборы і навуковай апрацоўцы амаль 2,4 тысячы прадметаў асноўнага фонду. Штогод установа абслугоўвае больш за 7000 наведвальнікаў. Толькі летась тут пабывала 65 экскурсійных груп з розных куткоў краіны. Далей..

Юрый Боўда — ганаровы грамадзянін Бабруйскага раёна. Народны майстар Рэспублікі Беларусь, майстар народных мастацкіх рамёстваў Цэнтра рамёстваў п. Глуша атрымаў гэтае пачэснае званне 4 лютага за высокія дасягненні ў грамадска-культурнай дзейнасці. Далей..

Нацыянальны акадэмічны тэатр імя Янкі Купалы апошнім часам літаральна закідвае СМІ інфармацыйнымі нагодамі — тымі ж юбілеямі артыстаў, рэжысёраў розных пакаленняў: за 105 гадоў іх назбіралася багата. У адным толькі лютым у калектыве — некалькі значных дат. Пра гэта і многае іншае гутарым з мастацкім кіраўніком тэатра, заслужанай артысткай Беларусі Вольгай Няфёдавай. Далей..

Беларускім дзяржаўным музеем гісторыі Вялікай Айчыннай вайны ўжо пяць гадоў паспяхова кіруе самы сапраўдны палкоўнік. Уладзімір Варапаеў, заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь, больш за 36 гадоў прысвяціў службе ва Узброеных Сілах Рэспублікі Беларусь. Напярэдадні 23 лютага мы пагаварылі з ім аб патрыятызме, вернасці Радзіме і справе, асаблівасцях творчага шляху чалавека ў пагонах. Далей..

Маладзёжны тэатр эстрады — лаўрэат спецыяльнай прэміі Прэзідэнта дзеячам культуры і мастацтва. Аб знакавых праектах і выхаванні маладых талентаў распавёў дырэктар установы, дэпутат Мінскага гарадскога Савета дэпутатаў Сяргей Мядзведзеў. Далей..

Актыўная работа па адраджэнні старажытных рамёстваў на тэрыторыі Беларусі пачалася ў 1980-х. Майстры наваствораных дамоў і цэнтраў рамёстваў выязджалі ў экспедыцыі па вёсках, шукалі артэфакты, звязаныя з культурай продкаў, вывучалі іх і аднаўлялі аўтэнтычныя тэхналогіі. Аднымі з найбольш цікавых знаходак у Віцебскім Паазер’і сталі берасцянікі — гліняны посуд, аплецены бяростай. Далей..

Сярод лаўрэатаў прэміі Прэзідэнта “За духоўнае адраджэнне” — Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры і мастацтваў. Калектыў узнагароджаны за актыўную дзейнасць у патрыятычным выхаванні моладзі і рэалізацыю праекта “Лінія памяці. Код вайны”. Аб плённай працы распавяла рэктар установы Наталля Карчэўская. Далей..

З розных куткоў свету ў Гарадоцкі Дом рамёстваў і фальклору Цэнтра традыцыйнай культуры і народнай творчасці Гарадоцкага раёна прыязджаюць госці — палюбавацца ўнікальнай кісяёй і вышыўкай, багатай калекцыяй вырабаў з саломы, гліны, дрэва, іншых матэрыялаў. Далей..

Дзяржаўны літаратурна-мемарыяльны музей Якуба Коласа адзначае юбілейную дату — 65 гадоў з дня афіцыйнага адкрыцця. Аб творчых праектах, абнаўленні фонду і міжнародным супрацоўніцтве мы пагаварылі з дырэктарам музея Ірынай Мацяс. Далей..

Мінскі дзяржаўны музычны каледж імя М. Глінкі 29 лістапада ўрачыста святкуе векавы юбілей. Адмысловы гранд-канцэрт пройдзе ў рамках 50-га фестывалю “Беларуская музычная восень” і будзе настолькі аб’ёмным, што пачатак прызначаны на дзве гадзіны раней, чым звычайна. Далей..

Музычных форумаў пабольшала: 21 лістапада ў Мінску адкрыліся І Міжнародны фестываль-конкурс “На струнах арфы”. Ён сабраў звыш паўсотні выканаўцаў з Беларусі і Расіі, а таксама з Казахстана і Узбекістана. Далей..

З нагоды Дня настаўніка мы зазірнулі ў Гродзенскі дзяржаўны музычны каледж, што сёлета адзначае 55-годдзе. Да юбілею ўстанова наблізілася з цэлым багажом дасягненняў, пра якія і расказала дырэктар Ганна Сарасек. Далей..

Шлях фальклорнага ансамбля “Травень” пры Магілёўскім дзяржаўным каледжы мастацтваў багаты на перамогі ў міжнародных фестывалях і конкурсах. Летась калектыў стаў лаўрэатам творчага спаборніцтва “Маладыя таленты Беларусі” і быў удастоены стыпендыі спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы таленавітай моладзі. Як выхоўваць у вучнях любоў да мастацтва, традыцыйнай культуры і Радзімы, расказала нязменны кіраўнік ансамбля Юлія Шабанова. Далей..