Выбітны беларускі кампазітар ХІХ стагоддзя, піяніст, педагог, дырыжор Фларыян Міладоўскі займае пачэснае месца ў гісторыі нацыянальнай музычнай культуры. Цікавасць да гэтай асобы расце год ад году, вяртаюцца з нябыту творы. Але і сёння ў біяграфіі славутасці шмат белых плям. За іх запаўненне новымі архіўнымі звесткамі мы і возьмемся. Далей..
Такім радком пачаў у 1909-м сваю знакамітую паэму “Год беларуса” Уладзіслаў Сівы-Сівіцкі, больш вядомы пад псеўданімам Стары Улас. Сёлета споўнілася 180 гадоў з яго дня нараджэння, што і запачаткавала чарговы ўздым цікавасці да творцы. Былі зроблены важныя знаходкі. Спрычынілася да гэтага і “Культура”. Далей..
Крок за крокам, нібы ледакол, што прабівае шлях праз замерзлыя глыбы, ідзём мы скрозь радаводныя таямніцы Чарноўскіх. Сёння размова пра Казіміра, які быў стрыечным братам фалькларысткі Марыі і мастака Міхала. Далей..
Першая беларуская фалькларыстка і этнограф Марыя Чарноўская, графік і мастацтвазнаўца Міхал Чарноўскі… Хто яшчэ з Чарноўскіх пакінуў след у гісторыі? Працягваем знаёміцца з прадстаўнікамі слыннага роду. Далей..
Працягваем знаёміцца з гісторыяй роду, які пакінуў важкі след у гісторыі нашай краіны. Сёння вяртаем з забыцця імя графіка Міхала Чарноўскага, знаўцу Віленскай мастацкай школы. Далей..
Працягваем адкрываць таямніцы сям’і першай беларускай фалькларысткі Марыі Чарноўскай. І ў пошуках архіўных цікавостак ізноў выпраўляемся ў культпаход у мінулае. Далей..
Хоць імя Марыі Чарноўскай і яе знакамітая публікацыя былі вядомыя ў ХІХ—ХХ стагоддзях далёка за межамі краіны, сёння гэту літаратарку і фалькларыстку мала хто прыгадвае нават на радзіме. Выпраўляючы недахоп, працягваем наш “серыял”. Далей..
Без згадкі яе імя не абыходзіцца аніводная энцыклапедыя ці публікацыя, прысвечаныя айчынным этнаграфіі, фалькларыстыцы, гісторыі народнага тэатра. Чым Марыя Чарноўская заслужыла такі гонар? Распавядзём у нашым газетным “серыяле”. Далей..
Тэкля Урублеўская займае пачэснае месца ў ліку пачынальніц жаночай беларускай літаратуры. Народжаная яшчэ ў Вялікім Княстве Літоўскім пісьменніца пакінула немалую спадчыну: трагедыі, вершы. Рыхтавала да друку і пераклады замежных твораў. Але біяграфія аўтаркі і сёння амаль невядомая. Далей..
На пачатку новага года мы складаем планы, акідваем позіркам дасягненні. Падсумоўваючы плён рубрыкі “Гістарыёграф”, канстатуем: 2024-ы быў багаты на нечаканыя знаходкі і нават адкрыцці. Далей..
Лёс Тэклі Урублеўскай, адной з першых беларускіх жанчын-літаратараў, падзелены на роўныя часткі XVIII і XIX стагоддзямі. У мінулым нумары мы разблытвалі таямніцы радаводу аўтаркі. Сёння паглыбімся ў жыццяпіс, у якім таксама досыць загадак. Далей..
Тэкля Урублеўская. Так завуць гераіню нашага новага серыяла — беларускую паэтку, драматурга і перакладчыцу, што прыйшла на свет у другой палове XVIII стагоддзя. Жыццяпіс творцы — вялікая загадка. Часам нават падаецца: Урублеўскай не існавала, а мы маем справу з фантомам або містыфікацыяй. Далей..
Сёння мы распачынаем другую частку серыяла, прысвечанага беларускім жанчынам-творцам з далёкай мінуўшчыны. Новая галоўная гераіня — Тэкля Урублеўская — марыла стаць прафесійнай літаратаркай, аднак лёс заламаў яе музе крылы. Далей..
Кароткае жыццё Тэафілі Глінскай прыйшлося на другую палову XVIII стагоддзя — вельмі складаны перыяд нашай гісторыі. Як маштабныя падзеі паўплывалі на творчасць паэткі? Працягнем аповед пра лёс таленавітай асобы. Далей..
Тэафілі Глінскай доўга ўдавалася пазбягаць пільнай увагі даследчыкаў, але гэты перыяд скончыўся. Раскрываем таямніцы біяграфіі беларускай паэткі XVIII стагоддзя далей. Далей..
Адкрываем новыя старонкі біяграфіі адной з беларускіх паэтак — Тэафілі Глінскай, чыё жыццё прыйшлося на другую палову бурлівага XVIII стагоддзя. Спадчына творцы ўключае паэму, вершы, пераклады. Але па дзіўным збегу абставін у нас гэты набытак зусім невядомы. Далей..
Каго сёння здзівіць навіна аб адкрыцці выставы мастачкі, прэзентацыі рамана літаратаркі або навуковай працы даследчыцы? А 200 гадоў таму лік жанчынтворцаў вёўся на адзінкі. Пра гэтых асоб і распавядзём у нашым новым “серыяле”. А першай у пачэсным шэрагу будзе паэтка Тэафіля Глінская, што з’явілася на свет блізу возера Свіцязь на Навагрудчыне. Далей..
Працягваем раскрываць таямніцы жыццяпісу Вінцэнта Дмахоўскага — піянера айчыннага гістарычнага пейзажа. Геаграфія твораў аўтара ахоплівае Піншчыну, Навагрудчыну, Ашмяншчыну, Лідчыну ды іншыя мясціны. Апошняя ж, няскончаная праца прысвечана Слоніму. На жаль, гэтыя жывапісныя адбіткі беларускай мінуўшчыны зніклі без следу або аселі ў замежных музеях. Далей..
Працягваем раскрываць таямніцы жыццяпісу Вінцэнта Дмахоўскага — пачынальніка беларускага гістарычнага пейзажа. Гэтым разам гаворка пойдзе пра перыяд, дзякуючы якому мастака празвалі “Клодам Ларэнам віленскіх ваколіц”. Далей..
Працягваем знаёміць чытачоў “К” з таямніцамі жыццяпісу Вінцэнта Дмахоўскага, пачынальніка беларускага гістарычнага пейзажа. Гэтым разам гаворка пойдзе аб тым, якое дачыненне мае сям’я Дмахоўскіх да Дзятлава і Слоніма. Далей..
Жывапісец Вінцэнт Дмахоўскі лічыцца заснавальнікам айчыннага архітэктурнага пейзажа. Часам аўтара ўвогуле называюць першым беларускім пейзажыстам. Нягледзячы на значнасць гэтага творцы ў нашай гісторыі мастацтва, біяграфія Дмахоўскага ўсё яшчэ маладаследаваная. Мы паставілі задачу ўзнавіць яго жыццяпіс, далучыўшы як мага больш новых архіўных звестак. Далей..
Мы працягваем знаёміць чытачоў з гісторыяй адной з самых таямнічых опер, якая яшчэ вельмі доўгі час будзе цікавіць даследчыкаў. Далей..
Мы працягваем знаёміць чытачоў з гісторыяй адной з самых таямнічых опер, якая яшчэ вельмі доўгі час будзе цікавіць даследчыкаў. Далей..
Працягваем раскрываць сакрэты, бадай, самай таямнічай гісторыі беларускага музыказнаўства. Ці пашанцуе нам рашыць задачу з усімі невядомымі? Далей..
Янак, Кася і Чужапанак. Навошта мы прыгадалі герояў старадаўняй оперы, якую можна аднесці да адной з самых загадкавых у гісторыі беларускага музыказнаўства? Знайшліся новыя факты. Але пра ўсё па парадку. Далей..
Гісторыі сядзібы ў Кавалёўшчыне могуць пазайздросціць дзясяткі іншых: імёны некаторых уладальнікаў маёнтка ведае кожны беларускі школьнік. Але сёння мы ізноў вернемся на Стаўбцоўшчыну, бо ёсць нагода. Далей..
Здараюцца знаходкі, якія, нібы прамень святла, паказваюць у цемры мінулага вельмі цікавыя падзеі.Так нядаўна паўстала нязведаная старонка летапісу Навагрудчыны, звязаная са Станіславам Манюшкам. Гэтае адкрыццё — быццам падарунак да 205-годдзя маэстра, што адзначалася 17 мая. Далей..
Гэты чалавек стаіць у адным шэрагу з Міцкевічам, Чачотам, Адынцом і Занам. Усё часцей творцу згадваюць у СМІ і падчас культурных мерапрыемстваў. Ушаноўваюць памяць паэта і ў родных яму мясцінах. Але ў жыццяпісе Юліяна Корсака застаецца яшчэ шмат недакладнасцей. Галоўныя з іх нам удалося нарэшце выправіць. Далей..
29 чэрвеня 1808 года ў маленькім мястэчку Шэметава ў сялян Міхала і Кацярыны Шастаковічаў нарадзіўся сын, якому пры хросце далі імя Пётр. Ці маглі тады бацькі падумаць, што праўнук Пятра Дзмітрый, які з’явіцца на свет праз сто гадоў у Санкт-Пецярбургу, стане адным з самых вядомых кампазітараў? А што яшчэ праз сто гадоў у гонар іх сям’і будзе ладзіцца міжнародны музычны фестываль “У Шэметаве ў Шастаковічаў”? Пытанні рытарычныя. Але так сталася. Далей..
Імя гэтага віртуоза акварэльнай партрэтнай мініяцюры, ураджэнца Беларусі, калі і вядома сёння на радзіме, то адзінкам. Няма пэўнасці, што ў нашых музеях або ў прыватных зборах знойдзецца хоць адна праца мастака. Вельмі мала мы ведаем і пра самога Жукоўскага (1813? — 1841?). Прыйшоў час прыўзняць завесу таямнічасці. Далей..