
У Беларускім дзяржаўным музеі гісторыі Вялікай Айчыннай вайны прайшла выстава “Нюрнберг. Пачатак міру. Міжнародны ваенны трыбунал у малюнках Мікалая Жукава”. Далей..

Пад абстрэламі і бамбёжкамі, часам рызыкуючы жыццём, ваенкары здымалі на фотастужку ўсё, што трапляла ў аб'ектыў іх фотаапарата, каб мы змаглі ўбачыць гэтыя моманты іх вачыма. Далей..

Выстава, створаная па ініцыятыве Мясцовага дабрачыннага фонду імя Аляксея Талая, дзейнічае ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі. Далей..

Супрацоўнікі Віцебскага абласнога музея Героя Савецкага Саюза М. Шмырова вяртаюць з нябыту імёны, каб родныя і блізкія змаглі прыехаць на месцы пахавання, пакланіцца і сказаць: “Дарагі наш чалавек, мы цябе не забылі...” Далей..

Самы велічны помнік ратнаму подзвігу народа-вызваліцеля ў Беларусі — Курган Славы. Сімвалічна, што ў яго закладцы 30 верасня 1966 года ўдзельнічалі прадстаўнікі гарадоўгерояў Масквы, Ленінграда, Валгаграда, Севастопаля, Адэсы, Кіева, Брэсцкай крэпасці-героя, воінскіх часцей, працоўных калектываў і ўстаноў адукацыі Мінска і Мінскай вобласці. З моманту стварэння гэты мемарыял — месца сілы для кожнага патрыёта. Далей..

Хрыпаты голас маладога радыста раз за разам паўтарае ў мікрафон станцыі: “Я — крэпасць. Я — крэпасць. Вяду бой. Чакаю дапамогу…” Вусны засмяглі, бо каторы дзень няма вады. Тую, што ўдаецца здабыць, адносяць параненым і да кулямётаў. Вакол грукоча. Яго ніхто не чуе… І ці чуе ён сам сябе? Толькі паўтарае, як малітву: “Я — крэпасць. Чакаю дапамогу”. Брэсцкі гарнізон самааддана абараняе цытадэль, у падвалах якой яшчэ хаваюцца жанчыны, дзеці, параненыя салдаты… Далей..

Дальва – апошняя спаленая на тэрыторыі Беларусі вёска. Яна знікла з твару зямлі 19 чэрвеня 1944 года, не дажыўшы да вызвалення ўсяго 10 дзён. І ўсе гэтыя 10 дзён над абгарэлымі целамі бацькоў, сваякоў, аднавяскоўцаў сядзеў адзіны ацалелы дальвінец — 13-гадовы Коля Гірыловіч, які застаўся сам-насам з непапраўнай бядой. Далей..

Маштабныя міжнародныя праекты і спадчына творцаў-франтавікоў: працягваем агляд мастацкіх выстаў, прымеркаваных да 80-годдзя Перамогі. Далей..

“Гэты год прысвечаны сакральнай даце юбілею Вялікай Перамогі, і многія нашы мерапрыемствы натхнёныя гэтым вялікім святам”, — адзначыла генеральны дырэктар Нацыянальнага мастацкага музея Беларусі Ганна Конанава, распачынаючы чарговы нешараговы выставачны праект. Які? І што сёння экспануецца ў галоўнай скарбніцы краіны? Далей..

Тэма генацыду беларускага народа гучыць на ўвесь свет. Дакументальная кінадылогія “Спаленыя вёскі” і “Лагеры смерці” кранула сэрцы гледачоў як у краіне, так і далёка за яе межамі: стужкі ўжо ўбачылі ў Бельгіі, Індыі, Кітаі, Кыргызстане, і гэтае сведчанне нашай гісторыі працягвае падарожжа. Далей..

Напярэдадні 9 мая ў сталіцы і рэгіёнах ладзілася шмат музычных і тэатральных праектаў да 80-годдзя Вялікай Перамогі, дзе галоўнай дзейнай асобай выступала моладзь. Далей..

Надзея Вікенцьеўна Зюба (Цярэшка) з’явілася на свет у 1922 годзе ў вёсцы Войкава Уздзенскага раёна — той яго частцы, што належала БССР паводле Рыжскага мірнага дагавора. Перад вайной далучылася да камсамола, скончыла сярэднюю школу і паступіла ў Мінскі дзяржаўны педагагічны інстытут імя А.М. Горкага. Далей..

Рэспубліканская акцыя пад такой назвай крочыць па краіне. Паказы кінадылогіі “Спаленыя вёскі” і “Лагеры смерці” рэжысёраў Аляксандра Анісімава і Уладзіміра Луцкага стартавалі 17 красавіка. Далей..

Міністэрства культуры запланавала больш за 150 мерапрыемстваў, прысвечаных 80-годдзю Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. Далей..

Паказы канцэрта-рэквіема “Кожны трэці” з аншлагам праходзяць у Палацы Рэспублікі: з 6 па 12 красавіка іх наведваюць дэлегацыі працоўных калектываў з усіх рэгіёнаў краіны. Далей..

Рэканструкцыя мемарыяльнага комплексу вязням Азарыцкага лагера смерці — прыклад захавання гістарычнай памяці. Тым, хто стаіць за гэтай высакароднай справай, прысуджана спецыяльная прэмія Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Далей..

Жанравыя карціны, партрэты, пейзажы, нацюрморты. На выставе “Сцяг Перамогі” ўсе творы сцвярджаюць: вайна — велізарная чалавечая трагедыя, памяць пра якую жыве ў кожнай нашай сям’і. Далей..

Выстава “Дарога да міру”, даступная ў Дзяржаўным музеі гісторыі беларускай літаратуры, падрыхтавана ў межах міжнароднага супрацоўніцтва з Дзяржаўным музеем гісторыі расійскай літаратуры імя У. І. Даля. Праект, прымеркаваны да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нацысцкіх захопнікаў і 80-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне, увосень ужо распачаў сімвалічнае падарожжа па мясцінах памяці: перадусім ён быў прадстаўлены ў мемарыяльным комплексе “Брэсцкая крэпасць-герой”. Далей..

Беларускія жывапісцы выказалі свае адносіны да вар’яцтва, імя якому — вайна. Выстава “Жывыя, пакуль памятаем” створана па выніках пленэру, прымеркаванага да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Арганізатарамі выступілі Міністэрства культуры Беларусі і Нацыянальны цэнтр сучасных мастацтваў. У пленэры ўдзельнічалі члены Беларускага саюза мастакоў, студэнты Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў — усяго 12 аўтараў. Жывапісцы наведвалі мемарыяльныя комплексы на месцах канцэнтрацыйных лагераў і спаленых вёсак, вывучалі гістарычныя факты аб Вялікай Айчыннай вайне. Уражанні ўвасобіліся ў партрэтах і сюжэтна-тэматычных палотнах, прысвечаных падзеям вогненных гадоў. Далей..

На Смаргоншчыне сёлета праходзяць мерапрыемствы, прысвечаныя 110-й гадавіне пачатку Першай сусветнай вайны. “К” даведалася, як супрацоўнікі мясцовага гісторыка-краязнаўчага музея захоўваюць памяць аб пякельнай пары. Далей..

Выстава “Памяць пакаленняў”, прымеркаваная да 80-годдзя вызвалення нашай краіны ад нямецкафашысцкіх захопнікаў, дзейнічае ў Музеі гісторыі горада Мінска. Праект падрыхтаваны сумесна з Беларускім саюзам мастакоў і Дзяржаўным музеем гісторыі Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь. Далей..

28 ліпеня 1944-га войскі 1-га Беларускага фронту штурмам узялі Брэст і выбілі часці СС з мястэчка Высокае. Так 80 гадоў таму завяршылася вызваленне цяперашняй тэрыторыі Беларусі. Гэтая падзея вызначыла лёс і далейшае жыццё нашай нацыі. І ці ж выпадае здзіўляцца, што на доўгія гады вайна стала адной з галоўных тэм для беларускага мастацтва? На гэтую тэму сказана ўжо шмат — і гаворыцца сёння. Ды выстава “Зямля крывавіць гісторыяй”, падрыхтаваная Нацыянальным цэнтрам сучасных мастацтваў Рэспублікі Беларусь, вылучаецца сярод многіх іншых, прымеркаваных да памятнай даты. Далей..

Слонімскі раённы цэнтр культуры, народнай творчасці і рамёстваў прэзентаваў зборнік “Вайну не сцерці з памяці”. Выданне змяшчае гісторыі сямі апошніх сведак Вялікай Айчыннай — тых, у каго ліхалецце скрала дзяцінства. Далей..

У Дзяржаўным музеі гісторыі беларускай літаратуры працуе выстава “Дарагая мая Надзя…”. Часовая экспазіцыя створана сумесна з Белгарадскім дзяржаўным літаратурным музеем і прысвечана 80-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецкафашысцкіх захопнікаў і 80-годдзю перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне. Далей..

Яшчэ да вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў народныя мсціўцы выгналі ворага з некаторых раёнаў рэспублікі. Адной з першых увосень 1941 года ўзнікла Акцябрска-Любанская партызанская зона на поўдні Мінскай і на поўначы Палескай абласцей. Пазней яна разраслася да магутнага партызанскага краю, дзе захоўвалася савецкая ўлада. Далей..

Рэспубліканская прэм’ера анімацыйна-дакументальнага альманаха “Мемарыяльныя комплексы Беларусі” адбылася 27 чэрвеня. Зборнік прэзентавалі ў айчынных кінатэатрах, а таксама ў дзіцячых лагерах. Далей..

Для Мастоўскага дзяржаўнага музея “Лес і чалавек” вядучы кірунак — экалагічны, аднак установа надае шмат увагі і Вялікай Айчыннай вайне. Гэта нядзіўна: славутая Ліпічанская пушча, што раскінулася ў тых краях, лічыцца не толькі прыроднай славутасцю, але і памяткай пра мужнасць падчас ліхалецця. Далей..

Абарона Брэсцкай крэпасці ў чэрвені 1941 года — адна з самых гераічных падзей Вялікай Айчыннай вайны і гісторыі нашай краіны наогул. Як захоўваецца памяць пра мінулае і чым сёння жыве легендарная цытадэль — у пяці фактах. Далей..

Тэма Вялікай Айчыннай вайны вось ужо каторае дзесяцігоддзе з’яўляецца для беларускага выяўленчага мастацтва асабліва важнай — што парадзіла мноства шэдэўраў, якія назаўсёды ўрэзаліся ў памяць гледачу. Аднак на выставе “Голас ваеннага пакалення”, якая працуе ў сталічным Палацы мастацтва, культавыя работы Волкава, Савіцкага, Грамыкі ў чарговы раз не пабачыш. Тут прадстаўленыя пераважна тыя аўтары, чые імёны “не на слыху”, а карціны не пазнаюцца з першага позірку. Але ж ліхалецце пакінула адчувальны след не толькі ў іх творчых біяграфіях… Далей..

Геаграфічная аддаленасць для музейшчыкаў не праблема. Навесці масты між рэгіёнамі дапамагло сеціва. Вынікі даследаванняў прэзентуюць анлайн — на сайце “Музеі Беларусі” і на старонках у сацыяльных сетках. Але ж спецыялісты не адмаўляюцца ад жывога дыялогу: завітваюць адно да аднаго на краязнаўчыя чытанні, наведваюць памятныя месцы. Акрамя таго, спадзяюцца на працяг віртуальнага супрацоўніцтва ў афлайн-фармаце праз абменныя і сумесныя выставы. Пакуль жа з каштоўнымі музейнымі прадметамі жыхары раёнаў могуць пазнаёміцца ў інтэрнэце. Далей..