Там, дзе цеплыня сэрцаў перадаецца праз танец, а віхры спадніц нагадваюць кветкавы вянок, на сцэне з’яўляецца народны фолкшоу балет “Альянс”. Вось ужо амаль тры дзесяцігоддзі творчы калектыў нясе беларускую харэаграфічную традыцыю. Далей..
Народны ансамбль танца “Янаўцы” пры Іванаўскай дзіцячай харэаграфічнай школе мастацтваў раскрывае гледачам глыбіню беларускай душы. Сёлета, калі Іванава стала культурнай сталіцай, іх сцэнічныя пастаноўкі набываюць асаблівы сэнс. Як удаецца захоўваць спадчыну і адначасова ствараць новае — расказвае дырэктар школы Алена Старавойтава. Далей..
Прайшло залічэнне абітурыентаў, якія паступаюць па мэтавым накіраванні. Хоць для мэтавікоў было выдзелена 52 месцы, на некаторыя спецыяльнасці не ўдалося набраць дастатковай колькасці жадаючых, і гэтыя месцы перайшлі ў агульны конкурс. Далей..
Музыка, энергічныя рытмы і натхненне напаўняюць рэпетыцыйную залу Магілёўскага каледжа мастацтваў. Менавіта тут нараджаюцца яркія харэаграфічныя пастаноўкі “Алесі” — заслужанага аматарскага калектыву Рэспублікі Беларусь з амаль 30-гадовай гісторыяй. Аб традыцыях і новых ідэях ансамбля распавёў яго мастацкі кіраўнік Ігар Шувалаў. Далей..
Да 80-годдзя Вялікай Перамогі і 30-годдзя Ансамбля кафедры харэаграфіі БДУКМ у канцэртнай зале “Мінск” была зладжана праграма “Сны, дзе няма вайны”, складзеная з дыпломных балетмайстарскіх работ студэнтаў выпускнога курса. Далей..
Сімвалічным стаў паказ канцэрта-спектакля “Лінія памяці. Код вайны” на ІV Рэспубліканскім конкурсе харэаграфічнага мастацтва “Дэнс кангрэс”: танцавальны форум праходзіў у Мінску напярэдадні 80-годдзя Вялікай Перамогі. Далей..
Да свайго 65-годдзя Дзяржаўны акадэмічны ансамбль танца Беларусі прадставіў святочную праграму. Яна выклікала такі ажыятаж, што дэманстравалася ў філармоніі двойчы пры аншлагах, была запісана тэлебачаннем. Плануюцца і гастролі па ўсёй краіне. Далей..
Фінал IV Адкрытага рэспубліканскага конкурсу харэаграфічнага мастацтва “Час танцаваць” пройдзе 5 красавіка ў канцэртнай зале “Мінск”. На сцэну выйдуць каля 900 удзельнікаў з Беларусі, Расіі і Кітая. Далей..
Ансамбль танца “Равеснік” — адзін з найстарэйшых дзіцячых калектываў краіны. Амаль за 70 гадоў ён зацікавіў харэаграфічным мастацтвам больш за 12 тысяч юных талентаў і стаў буйным цэнтрам эстэтычнага і духоўнага выхавання беларускай моладзі. Далей..
IV Рэспубліканскі конкурс харэаграфічнага мастацтва “Дэнс кангрэс” стартуе ў Мінску 25 красавіка. Далей..
Па бацькоўскай лініі ці па матчынай беларусам перадаецца гэты ген, але ў нас у крыві нянавісць да вайны. І думка аб яе недапушчальнасці пераходзіць з пакалення ў пакаленне: канцэрт-спектакль “Лінія памяці. Код вайны” аб’яднаў пачаткоўцаў і дасведчаных творцаў у памкненні захаваць мір. Далей..
Вытанчанасць і прыгажосць, мужнасць і высакароднасць: раённы ваенна-патрыятычны баль “Пад зорным небам лютага” прайшоў у Барысаве. Далей..
Вось ужо 80 гадоў у Беларускай дзяржаўнай харэаграфічнай гімназіі-каледжы, адзінай у нашай краіне навучальнай установе па падрыхтоўцы артыстаў балета, нараджаецца дзівоснае мастацтва танца. БДХГК — светлы дом, дзе пачынаецца цуд: мара аб сцэне ператвараецца ў рэальнасць, а рухі дасягаюць дасканаласці і віртуознасці. Далей..
Адборачны тур IV Адкрытага рэспубліканскага конкурсу харэаграфічнага мастацтва “Час танцаваць” завершыцца 13 сакавіка. Фінальны этап зладзяць 5 красавіка ў канцэртнай зале “Мінск”. Далей..
У ціхім куточку Беларусі, дзе гарадскі шум змяняецца гукамі прыроды, больш за 30 гадоў таму ўзнік калектыў, які сёння вядомы далёка за межамі свайго краю. “Мілавіца” не проста ансамбль, а захавальнік культурнай спадчыны, які перадае любоў да народнага мастацтва з пакалення ў пакаленне. Далей..
Пад такой назвай ужо ў чацвёрты раз стартуе Адкрыты рэспубліканскі конкурс харэаграфічнага мастацтва. Арганізатарам маштабнага сацыяльна-значнага праекта выступае Рэспубліканскі культурна-асветніцкі цэнтр Кіраўніцтва справамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Далей..
Сярод лаўрэатаў прэміі Прэзідэнта “За духоўнае адраджэнне” — Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры і мастацтваў. Калектыў узнагароджаны за актыўную дзейнасць у патрыятычным выхаванні моладзі і рэалізацыю праекта “Лінія памяці. Код вайны”. Аб плённай працы распавяла рэктар установы Наталля Карчэўская. Далей..
Адной з адметнасцей нематэрыяльнай культурнай спадчыны Талачыншчыны з’яўляецца танцавальны фальклор, які захоўваюць амаль у кожным кутку раёна. Парныя, сольныя, гуртавыя танцы былі звязаныя са святамі народнага календара, вясельнымі і хрэсьбіннымі абрадамі, карысталіся папулярнасцю на вячорках і фэстах. Далей..
Беларусь, Кітай, Расія — XXXV Міжнародны фестываль сучаснай харэаграфіі падвёў вынікі. Найлепшых танцораў назвалі ў Віцебску 24 лістапада. Далей..
Біяграфіі некаторых творцаў даводзяць сапраўдную сілу сямейных сувязей. Цудоўны прыклад пераемнасці пакаленняў дэманструюць пружанскія харэографы Валянціна Іскаліева і Аксана Ільюшонак. Маці і дачка стаяць на чале вядомых танцавальных калектываў-спадарожнікаў і шмат гадоў застаюцца адна для адной самымі надзейнымі дарадцамі і памочніцамі. Далей..
Больш за 20 гадоў Ірына Казімірская кіруе ўзорным харэаграфічным ансамблем “Сузор’е” Бялыніцкага раённага цэнтра культуры. За гэты час балетмайстар вынайшла адметны творчы стыль і педагагічную стратэгію. Як вынік — заззялі дзясяткі зорачак, апантаных танцавальным мастацтвам. Далей..
Уступная кампанія ў вышэйшыя навучальныя ўстановы Беларусі скончылася. Таленавітая моладзь з усёй краіны штурмавала Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры і мастацтваў. Каб трапіць на большасць спецыяльнасцей у гэтую ўстанову, акрамя цэнтралізаванага экзамену неабходна здаць унутраныя творчыя іспыты. На выпрабаваннях пабывалі і карэспандэнты “К”. Далей..
Кіраўніца народнага ансамбля песні і танца “Дняпро” Рэчыцкага гарадскога Палаца культуры Марыя Хвастова сёлета атрымала грант Прэзідэнта. Цяпер рэалізуе тэатральна-харэаграфічны праект “Сын зямлі”. Пра тое, як мары ператвараюцца ў рэальнасць, Марыя Валер'еўна распавяла “Культуры”. Далей..
Танцавальнае мастацтва заўсёды ўражвае яскравасцю. У Касцюковічах гэтым вылучаецца ўзорны калектыў “Мазаіка”. Таленавітая моладзь скарае сэрцы гледачоў уменнем перадаваць эмоцыі праз рухі. Пра творчы шлях зладжанай каманды распавялі яе кіраўнікі. Далей..
Заслужаны аматарскі калектыў Рэспублікі Беларусь народны ансамбль танца “Пінская шляхта” радуе гледачоў унікальным палескім каларытам. Кожнае выступленне маладых артыстаў з Пінскага дзяржаўнага каледжа мастацтваў напоўнена шчырай любоўю да роднага краю і творчасці. Пра шлях аўтэнтычнага гурта і зберажэнне фальклорнай спадчыны расказвае кіраўнік ансамбля Наталля Бархерыт. Далей..
Урачыстае адкрыццё Дзён культуры Новасібірскай вобласці адбылося ў Нацыянальным акадэмічным Вялікім тэатры оперы і балета Рэспублікі Беларусь. Далей..
Кожны малады талент — неагранены алмаз, які належыць разглядзець і вылучыць з непрыкметнай руды. Задаткі можа заўважыць толькі сапраўдны майстар з вялікім вопытам ды інтуіцыяй. Бывае, каб раскрыць здольнасці, патрабуецца час. Здараецца, іх бачна здалёк. Далей..
Захапляльная танцавальная падзея, якая аб'яднала некалькі соцен прафесійных пар і сольных выканаўцаў з Беларусі і Расіі, прайшло ў Гродзенскай вобласці. У Лідзе сабраліся ўдзельнікі Адкрытага фестывалю па бальных спартыўных танцах “LIDA OPEN-2024” на Кубак старшыні Лідскага райвыканкама. 11 мая на паркеце да позняга вечара спаборнічалі ў прыгажосці і грацыі ўдзельнікі ў розных узроставых і кваліфікацыйных катэгорыях. Далей..
III Рэспубліканскі конкурс харэаграфічнага мастацтва “Час танцаваць” сабраў у Канцэртнай зале “Мінск” 778 удзельнікаў (з іх 28 калектываў) ва ўзросце ад 7 да 74 гадоў. Яны прадставілі сваю творчасць у некалькіх намінацыях: класічная, сучасная і эстрадная харэаграфія, бальныя, народныя або народна-стылізаваныя танцы, а таксама вольны кірунак. Хто атрымаў гран-пры і чаму з кожным годам праект становіцца больш папулярным? Далей..
Узорны ансамбль танца “Натхненне” — стыпендыят спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы таленавітай моладзі. Стваральнікам і нязменным кіраўніком калектыву з’яўляецца Галіна Крапіўніцкая. Харэограф-пастаноўшчык нарадзілася далёка ад Беларусі, але дзякуючы мудрасці, таленту і адданасці справе выхоўвае вучняў у духу любові і павагі да працы і да нашай краіны. Далей..