
Сярод лаўрэатаў прэміі Прэзідэнта “За духоўнае адраджэнне” — Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры і мастацтваў. Калектыў узнагароджаны за актыўную дзейнасць у патрыятычным выхаванні моладзі і рэалізацыю праекта “Лінія памяці. Код вайны”. Аб плённай працы распавяла рэктар установы Наталля Карчэўская. Далей..

Адной з адметнасцей нематэрыяльнай культурнай спадчыны Талачыншчыны з’яўляецца танцавальны фальклор, які захоўваюць амаль у кожным кутку раёна. Парныя, сольныя, гуртавыя танцы былі звязаныя са святамі народнага календара, вясельнымі і хрэсьбіннымі абрадамі, карысталіся папулярнасцю на вячорках і фэстах. Далей..

Беларусь, Кітай, Расія — XXXV Міжнародны фестываль сучаснай харэаграфіі падвёў вынікі. Найлепшых танцораў назвалі ў Віцебску 24 лістапада. Далей..

Біяграфіі некаторых творцаў даводзяць сапраўдную сілу сямейных сувязей. Цудоўны прыклад пераемнасці пакаленняў дэманструюць пружанскія харэографы Валянціна Іскаліева і Аксана Ільюшонак. Маці і дачка стаяць на чале вядомых танцавальных калектываў-спадарожнікаў і шмат гадоў застаюцца адна для адной самымі надзейнымі дарадцамі і памочніцамі. Далей..

Больш за 20 гадоў Ірына Казімірская кіруе ўзорным харэаграфічным ансамблем “Сузор’е” Бялыніцкага раённага цэнтра культуры. За гэты час балетмайстар вынайшла адметны творчы стыль і педагагічную стратэгію. Як вынік — заззялі дзясяткі зорачак, апантаных танцавальным мастацтвам. Далей..

Уступная кампанія ў вышэйшыя навучальныя ўстановы Беларусі скончылася. Таленавітая моладзь з усёй краіны штурмавала Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры і мастацтваў. Каб трапіць на большасць спецыяльнасцей у гэтую ўстанову, акрамя цэнтралізаванага экзамену неабходна здаць унутраныя творчыя іспыты. На выпрабаваннях пабывалі і карэспандэнты “К”. Далей..

Кіраўніца народнага ансамбля песні і танца “Дняпро” Рэчыцкага гарадскога Палаца культуры Марыя Хвастова сёлета атрымала грант Прэзідэнта. Цяпер рэалізуе тэатральна-харэаграфічны праект “Сын зямлі”. Пра тое, як мары ператвараюцца ў рэальнасць, Марыя Валер'еўна распавяла “Культуры”. Далей..

Танцавальнае мастацтва заўсёды ўражвае яскравасцю. У Касцюковічах гэтым вылучаецца ўзорны калектыў “Мазаіка”. Таленавітая моладзь скарае сэрцы гледачоў уменнем перадаваць эмоцыі праз рухі. Пра творчы шлях зладжанай каманды распавялі яе кіраўнікі. Далей..
Заслужаны аматарскі калектыў Рэспублікі Беларусь народны ансамбль танца “Пінская шляхта” радуе гледачоў унікальным палескім каларытам. Кожнае выступленне маладых артыстаў з Пінскага дзяржаўнага каледжа мастацтваў напоўнена шчырай любоўю да роднага краю і творчасці. Пра шлях аўтэнтычнага гурта і зберажэнне фальклорнай спадчыны расказвае кіраўнік ансамбля Наталля Бархерыт. Далей..

Урачыстае адкрыццё Дзён культуры Новасібірскай вобласці адбылося ў Нацыянальным акадэмічным Вялікім тэатры оперы і балета Рэспублікі Беларусь. Далей..

Кожны малады талент — неагранены алмаз, які належыць разглядзець і вылучыць з непрыкметнай руды. Задаткі можа заўважыць толькі сапраўдны майстар з вялікім вопытам ды інтуіцыяй. Бывае, каб раскрыць здольнасці, патрабуецца час. Здараецца, іх бачна здалёк. Далей..

Захапляльная танцавальная падзея, якая аб'яднала некалькі соцен прафесійных пар і сольных выканаўцаў з Беларусі і Расіі, прайшло ў Гродзенскай вобласці. У Лідзе сабраліся ўдзельнікі Адкрытага фестывалю па бальных спартыўных танцах “LIDA OPEN-2024” на Кубак старшыні Лідскага райвыканкама. 11 мая на паркеце да позняга вечара спаборнічалі ў прыгажосці і грацыі ўдзельнікі ў розных узроставых і кваліфікацыйных катэгорыях. Далей..

III Рэспубліканскі конкурс харэаграфічнага мастацтва “Час танцаваць” сабраў у Канцэртнай зале “Мінск” 778 удзельнікаў (з іх 28 калектываў) ва ўзросце ад 7 да 74 гадоў. Яны прадставілі сваю творчасць у некалькіх намінацыях: класічная, сучасная і эстрадная харэаграфія, бальныя, народныя або народна-стылізаваныя танцы, а таксама вольны кірунак. Хто атрымаў гран-пры і чаму з кожным годам праект становіцца больш папулярным? Далей..

Узорны ансамбль танца “Натхненне” — стыпендыят спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы таленавітай моладзі. Стваральнікам і нязменным кіраўніком калектыву з’яўляецца Галіна Крапіўніцкая. Харэограф-пастаноўшчык нарадзілася далёка ад Беларусі, але дзякуючы мудрасці, таленту і адданасці справе выхоўвае вучняў у духу любові і павагі да працы і да нашай краіны. Далей..

Вольга Зайтулаева — стыпендыятка спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы таленавітай моладзі, пераможца рэспубліканскага конкурсу харэаграфічнага мастацтва “Дэнс кангрэс — 2023” — даказала, што здольная спраўляцца з цяжкасцямі ў адзіночку. Пра важнасць дысцыпліны і прафесійнай адукацыі расказвае кіраўнік ансамбля Міханавіцкага цэнтра культуры. Далей..

28–31 сакавіка на базе Магілёўскага абласнога метадычнага цэнтра народнай творчасці і культурна-асветнай працы адбудзецца V Міжнародны фестываль-конкурс мастацтваў "Залатая мара". Далей..

Сярод пераможцаў рэспубліканскага конкурсу маладых работнікаў прадпрыемстваў, арганізацый і ўстаноў “ЅuperПРОФІ-2023” — Таццяна Осіпава. Настаўніца дзіцячай школы мастацтваў Гарадка імя Івана Серыкава стала найлепшай у намінацыі “ЅuperПРОФІ ўстановы культуры”. Далей..

Фінальны этап рэспубліканскага фестывалю "Беларусь – мая песня" пройдзе ў Палацы Рэспублікі з 2 лютага па 19 чэрвеня. Першы гала-канцэрт "Віцебская батлейка" адбыўся 2 лютага і быў прысвечаны Віцебскай вобласці. Далей..

У мінулую пятніцу ў Канцэртнай зале “Мінск” знакамітыя “Харошкі” адсвяткавалі паўвекавы юбілей разам з гледачамі. Дата ўрачыстасці абраная не выпадкова: менавіта 26 студзеня 1974 года ў Белдзяржфілармоніі пачалася праца над стварэннем калектыву народнага танца, які будзе праслаўляць традыцыі роднай зямлі. Мы наведалі рэпетыцыю Беларускага дзяржаўнага акадэмічнага заслужанага харэаграфічнага ансамбля “Харошкі” і даведаліся, якія сюрпрызы падрыхтавалі артысты для сваіх прыхільнікаў. Далей..

Ансамбль “Лялечкі” ўзнік на Гродзеншчыне ў снежні 1977-га. Выступленням артыстаў апладзіруюць не толькі ў Беларусі, але і далёка за мяжой. Сваім майстэрствам калектыў заваёўвае нават самую дасведчаную аўдыторыю літаральна адразу пасля з’яўлення на сцэне. Далей..

Выйсці на сцэну IFMC — сапраўдная ўдача для танцораў. Атрымаць узнагароду на нацыянальным конкурсе — вялікі гонар. Праект Юліі Суляк з Мінскага дзяржаўнага каледжа мастацтваў удастоены спецыяльнай прэміі “Пастскрыптум” XXXIV Міжнароднага фестывалю сучаснай харэаграфіі ў Віцебску. Якім быў шлях да поспеху? Далей..

ХХІХ Міжнародны фестываль сучаснай харэаграфіі праходзіў з 22 па 26 лістапада ў Віцебску. Далей..

Ансамбль, які вучыць не толькі танцавальнаму майстэрству, але і сяброўству, згуртаванасці, узаемаразуменню, адказнасці. Так пра сваё аб’яднанне гавораць удзельнікі гомельскага калектыву “Апельсін”. За 34 гады яго існавання артысты выходзілі на сцэну больш за 2000 разоў! Кожнае выступленне — сапраўднае свята, феерыя, якую гледачы сустракаюць і праводзяць бурнымі апладысментамі. Аб яркім творчым жыцці танцораў — у нашым матэрыяле. Далей..

XXХIV Міжнародны фестываль сучаснай харэаграфіі пройдзе з 22 па 26 лістапада ў Віцебску і ў Мінску. Далей..

Нядаўна беларуская дэлегацыя вярнулася з XVII Маладзёжных Дэльфійскіх гульняў, якія праходзілі ў Бішкеку. З Кыргызстана нашы суайчыннікі прывезлі не толькі прыемныя ўспаміны, але і сем медалёў. Сярод пераможцаў — ансамбль народнага танца “Крокі”. Як дасягнуць поспеху і заматываваць юных талентаў на высокі вынік, распавяла кіраўнік калектыву Таццяна Шчучко. Далей..

"Халідэй" — першы прафесійны калектыў мажарэтак у Беларусі. У родных для яго Баранавічах, напэўна, не знойдзецца чалавека, які не ведае пра гэтых юных артыстаў. Дзяўчаты актыўна ўдзельнічаюць у гарадскіх мерапрыемствах і святах, тэлевізійных шоу, не раз бралі Гран-пры міжнародных конкурсаў і фестываляў, у тым ліку "Славянскага базару ў Віцебску". У чэрвені гэтага года аматарскі калектыў атрымаў званне заслужанага. Пра сакрэты майстэрства, незвычайны падыход і ролю танца ў жыцці мы распыталі стваральніка, нязменнага кіраўніка "Халідэя" Тамару Колтун і балетмайстра Алесю Вярмінскую. Далей..

Сёння тысячы хлопчыкаў і дзяўчынак селі за школьныя парты. Зазвінелі юнымі галасамі і ўстановы адукацыі сферы культуры. Што там чакае маладыя таленты? Як падрыхтаваліся да сустрэчы з навучэнцамі педагагічныя калектывы? Па адказы на пытанні выправімся ў Беларускую дзяржаўную харэаграфічную гімназію-каледж. Далей..

Што стане справай майго жыцця? Адказ на гэтае пытанне наша гераіня знайшла яшчэ ў дзесяцігадовым узросце. Сёння студэнтка Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў Ірына Капусціна — прызёр Дэльфійскіх гульняў, супастаноўшчык творчага праекта “Лінія памяці. Код вайны”. Пра любоў да танца, творчыя ідэі ды планы таленавітая дзяўчына распавяла “К”. Далей..

У першы дзень лета ў Палацы культуры горада Ліды адбылася яркая падзея – канцэртная праграма “Дэнс парад”, прысвечаная 15-годдзю ўзорнай студыі бальнага спартыўнага танца “Феерыя-Дэнс”. Далей..

Напачатку мая Ліда стала пляцоўкай для форуму аднадумцаў і сустрэч сяброў з розных куткоў нашай краіны. На пляцоўцы спартыўна-аздараўленчага комплексу “Алімпія” адбылося сапраўднае свята танца – Рэспубліканскі турнір па спартыўных бальных танцах "LIDA OPEN – 2023"на Кубак мэра. Далей..