
Ансамбль танца, музыкі і песні “Талака” Віцебскай абласной філармоніі адзначае 30-годдзе — вядома, канцэртам. Юбілейнае выступленне адбудзецца 29 мая. Каб даведацца падрабязнасці, мы пагутарылі з мастацкім кіраўніком калектыву Аляксандрам Верам’ёвым. Далей..

Напярэдадні 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецкафашысцкіх захопнікаў прапануем згадаць знакавыя старонкі з гісторыі партызанскага руху. Як народныя мсціўцы змагаліся з ворагам і што робіцца для захавання памяці аб подзвігу сёння, расказваюць прадстаўнікі рэгіянальных музеяў. Далей..

Віцебск, Полацк і Наваполацк прынялі ХІ Форум рэгіёнаў Беларусі і Расіі на тэму “Роля міжрэгіянальнага супрацоўніцтва ў пабудове інавацыйнай эканомікі Саюзнай дзяржавы”. Далей..

Інфармацыйна-асветніцкая акцыя “Дарогамі славы” стартавала ў 80-ю гадавіну пачатку Беларускай наступальнай аперацыі “Баграціён”. Далей..

У аграгарадку Корнадзь Свіслацкага раёна прайшло Свята рушніка. Да пачатку мерапрыемтсва ўсе прысутныя мелі магчымасць паглядзець выставу рушнікоў мясцовых майстрых Вольгі Лысевіч, Таццяны Наумік і Алены Ніканчук. Далей..
Яркія і неардынарныя, прыгожыя і таленавітыя — удзельнікам гэтага калектыву пасуе шмат захопленых слоў. Але яны застануцца гукамі, пакуль не пазнаёмішся з народным аматарскім аб’яднаннем “Шматгалоссе” Печынскага ГДК, не пачуеш выступленні артыстаў, не ўбачыш вырабы майстроў з народа. Дакладней, з народаў, таму што 30 чалавек прадстаўляюць 10 нацыянальнасцей. Далей..
У Мінскім гарадскім палацы культуры прайшоў заключны этап агульнарэспубліканскай акцыі "Разам з мастацтвам", прымеркаванай да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Далей..
Астравец, Ашмяны, Клічаў, Глуск, Маладзечна, Іўе… На карце акцыі “Разам з мастацтвам” — больш за тры дзясяткі пунктаў. Дзе ўжо пабываў творчы дэсант і куды накіроўваецца? Далей..
Грандыёзным гала-канцэртам майстроў мастацтваў Мінска завяршыўся 19 чэрвеня заключны этап рэспубліканскага фестывалю “Беларусь — мая песня”. Праект быў ініцыяваны Міністэрствам культуры. Мэта — папулярызаваць творчыя дасягненні і патэнцыял рэгіёнаў нашай краіны. Далей..
Веданне гісторыі свайго краю дапамагае лепш спазнаць уласныя карані, дакрануцца да вытокаў, захаваць цесную появязь з продкамі. На сённяшні дзень краязнаўча-пошукавая дзейнасць з’яўляецца надзвычай важнай і актуальнай. Да яе далучаецца і дзеці, і моладзь, і людзі старэйшага веку. Для знаёмства астраўчан і жыхароў горада з гістарычнай спадчынай свайго краю ў Астравецкай раённай бібліятэцы быў арганізаваны круглы стол “Культурныя правы і культурная разнастайнасць Беларусі”. Далей..
І, вядома ж, маладзёжна! Менавіта так прайшоў фестываль маладзёжных субкультур “Маладзёжная хваля”, які штогод праходзіць у Лідзе напярэдадні тыдня моладзі і студэнцтва! Далей..

…І не толькі эканамічныя сувязі яднаюць нас з суседняй дзяржавай. Дзень Расіі ў Беларусі адзначылі шэрагам культурных падзей. Далей..
У Мірскім замку 29 чэрвеня Беларускі дзяржаўны акадэмічны музычны тэатр прадставіць музычнае шоу "У стылі кінахіт", а 13 ліпеня — канцэрт "Чароўны свет аперэты". Далей..
Музей народнай архітэктуры і побыту запрашае 22 чэрвеня на Cвята "Купалле". Пачатак а 18-й гадзіне. Далей..
У карціннай галерэі Г.Х.Вашчанкі 26 чэрвеня а 17-й гадзіне адкрыецца фотапраект "Вытокi". Далей..

У аграгарадку Навасёлкі Слонімскага раёна прайшоў традыцыйны фестываль "Паўлаўскі каравай". Далей..

Свята "Першы ўкос" прайшло ў Беларускім дзяржаўным музеі народнай архітэктуры і побыту. Далей..

Да Дня Расіі Міністэрства культуры Беларусі зладзіла музычную інтэрнэт-пераклічку “Праспявай «Кацюшу» — павіншуй Расію!”. Зрэшты, мелодыі братэрскай краіны на гэтым тыдні гучалі і з іншай нагоды: 10—12 чэрвеня ў Мінску праходзілі Дні культуры Варонежскай вобласці. Далей..
Дзяржаўны літаратурны музей Янкі Купалы запрашае на "Купальскую ноч у Купалавым доме", якая адбудзецца 21 чэрвеня ў 18.00. Далей..
Выстава "Бэз" працуе па 14 ліпеня ў Музеі В.К. Бялыніцкага-Бірулі (Магілёў). Далей..

Тэма Вялікай Перамогі знаходзіць шырокае адлюстраванне ў “галоўным з мастацтваў”. Якую ролю кінематограф адыгрывае ў зберажэнні гістарычнай памяці і выхаванні моладзі? Аб гэтым распавялі прадстаўнікі Нацыянальнай кінастудыі “Беларусьфільм” — вядучы спецыяліст прадзюсарскага цэнтра Юрый Ігруша і сцэнарыст прэм’ернай карціны “Час вярнуцца” Таццяна Команава. Далей..
Міністр культуры Анатолій Маркевіч разам з прадстаўнікамі Мінскага дзяржаўнага мастацкага каледжа імя А. К. Глебава 4 чэрвеня наведаў будынкі новага навучальнага корпуса і інтэрната, узведзеныя на сталічнай вуліцы Багдана Хмяльніцкага, 5. Далей..

Наўпрост звярнуцца да кіраўніка галіны і вырашыць свае пытанні? Зрабіць гэта можна ў першую сераду месяца. Вось і 5 чэрвеня, згодна з графікам асабістага прыёму грамадзян, у Міністэрства культуры прыйшлі зацікаўленыя. Хто яны і якія тэмы ўзнімаліся? Далей..

Суседства слоў “вайна” і “жанчына” заўсёды ўспрымалася як ненатуральна-злачыннае. Тым не менш дзяўчаты і кабеты спаўна зведалі выпрабаванні Вялікай Айчыннай: ваявалі побач з мужчынамі, працавалі ў тыле, змагаліся з ворагам на акупаванай тэрыторыі, зберагалі дзяцей, адраджалі выпаленую зямлю. Нашы сучасніцы, да якіх далятае толькі рэха ліхалецця, сёння абараняюць праўду і памяць пра мінулае. Пра водгулле вайны ў біяграфіі беларусак розных пакаленняў распавяла заслужаны дзеяч культуры Рэспублікі Беларусь, член Саюза пісьменнікаў Беларусі Аліна Грышкевіч — аўтар кнігі “Лёсы жанчын — лёс адзінай Беларусі”. Далей..

Гомельскі абласны цэнтр народнай творчасці сёлета адзначае 85-гадовы юбілей. І ўвесь гэты час выконвае місію захавальніка традыцыйнай народнай культуры краю. Пра яго самабытнасць і мясцовыя творчыя брэнды расказала дырэктар установы Наталля Сафрановіч. Далей..

Беларускі дзяржаўны музей гісторыі Вялікай Айчыннай вайны — найбуйнейшая нацыянальная скарбніца помнікаў ваеннай гісторыі Рэспублікі Беларусь перыяду Вялікай Айчыннай. Гэты год для ўстановы азнаменаваны адразу дзвюма знакавымі юбілейнымі датамі: 80-годдзе вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і 80-годдзе адкрыцця першай экспазіцыі, якое будзе адзначацца 22 кастрычніка. Адпаведна гэтаму выбудаваны план працы музея. Далей..

8 чэрвеня ў рамках XIV Рэспубліканскага фестывалю нацыянальных культур Гродзенская абласная навуковая бібліятэка імя Я.Ф. Карскага запрашае на VІІІ Абласны фестываль кнігі "Гарадзенскі ЛітФэст". Далей..

Беларускі дзяржаўны музей народнай архітэктуры і побыту запрашае 8 чэрвеня на фестываль гістарычнай рэканструкцыі "Над Менкай". Далей..

XXIII Нацыянальны фестываль беларускай песні і паэзіі "Маладзечна-2024" адбудзецца з 14 па 15 чэрвеня. Далей..
.jpg)
Ансамбль народнай песні і танца "Варонежскія дзяўчаты" выступіць 11 чэрвеня ў Белдзяржфілармоніі. Далей..