
Свята накіравана на развіццё і папулярызацыю жанру народнай прыпеўкі, традыцыйнай ігры на гармоніку, пошук таленавітых індывідуальных выканаўцаў і калектываў. Далей..

У Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь адкрылася выстава “Беларусь – Кітай. Супрацоўніцтва і сяброўства” (з калекцыі Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь). Выставачны праект прысвечаны развіццю дыпламатычных адносін паміж Рэспублікай Беларусь і Кітайскай Народнай Рэспублікай, устаноўленых 20 студзеня 1992 года. Далей..

Музей маляваных дываноў адкрыецца ў студзені ў Заслаўі. Экспазіцыя размесціцца ў флігелі былога палаца Пшаздзецкіх. Далей..

Збіраючы нясвіжскія маляванкі, натрапіла на адну, што ціха дажывала свой век у сенцах вясковай хаты: тыгр і леў на зялёнай лугавіне, якую акаймоўваюць купчастыя дрэвы, падобныя да нашых ліп, алешын. Экзатычнасці пейзажу надаюць хіба што чатыры высокія пальмы, схіленыя адна да адной. Напісаная алейнымі фарбамі на шкле маляванка больш як напалову асыпалася. Далей..

Заслужанаму артысту Рэспублікі Беларусь Івану Пракопавічу Герасевічу 1 студзеня споўнілася 80 гадоў. Ён сыграў сотні роляў і да гэтага часу выходзіць на сцэну Брэсцкага тэатра лялек — задзейнічаны ў многіх спектаклях. Адкуль бяруцца сілы і натхненне? Адказы — у інтэрв’ю з юбілярам. Далей..

Што можа быць лепш, чым зімовым, казачным вечарам пачуць чароўныя мужчынскія галасы, якія спяваюць пра каханне да Бога, пра каханне да мамы, да дзяўчыны... Далей..

У Пастаўскім раёне правялі абрадавую гульню "Жаніцьба Цярэшкі". Выбраныя "Дзядулька" і "Бабулька" з дапамогай жартаў, асаблівых конкурсаў і выпрабаванняў злучалі дзяўчат і хлопцаў у пары, кожная з якіх павінна была станцаваць польку. Далей..

У Віцебскай абласной філармоніі пройдзе новая лекцыя-канцэрт цыкла Ad libitum. Яна будзе прысвечана творчасці Леаніда Уцёсава, выдатнага акцёра і спевака савецкай эпохі. Далей..

У Магілёве пройдзе Рэспубліканскі конкурс "Гармоніка". Юныя баяністы і выканаўцы на акардэоне збяруцца на адной сцэне 11-12 лютага. Далей..

У Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь адкрылася выстава “Беларусь – Кітай. Супрацоўніцтва і сяброўства” (з калекцыі Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь). Выставачны праект прысвечаны развіццю дыпламатычных адносін паміж Рэспублікай Беларусь і Кітайскай Народнай Рэспублікай, устаноўленых 20 студзеня 1992 года. Далей..

Прэзентацыя ўнікальных вырабаў, выкананых рукамі беларускіх майстроў народных мастацкіх рамёстваў аб'яднання "Белмастацпромыслы", адбылася ў Брэсце. У якасці экспанатаў прадстаўлены эксклюзіўныя вырабы ручной работы, вырабы з лёну, саломы, копіі знакамітых слуцкіх паясоў, сталовая бялізна з арнаментамі, арыгінальныя нацыянальныя лялькі. Далей..

Праект "Легенды джаза" гомельскіх гарадскіх аркестраў завершаць канцэртам 31 студзеня. Далей..

Інклюзіўны праект "Фундамент творчасці" прадставілі ў Віцебску. На працягу 2022 года на прадпрыемствах Беларускага таварыства інвалідаў па зроку, Тэрытарыяльных цэнтраў сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва г. Віцебска і г. Лепеля праходзілі выязныя майстар-класы па валянні з воўны. Людзі з інваліднасцю ўсіх катэгорый (дзеці і дарослыя) і ўсе неабыякавыя да творчасці, рабілі міні-карціны з воўны на вольную тэму. Усе працы, якія звалялі ўдзельнікі, увайшлі ў склад агульнай кампазіцыі, прадстаўленай на выставе. Далей..

Ажурная лілея, кошыкі з кветкамі, навагоднія вяночкі, званочкі, ялінкі, пано, мініяцюрныя букецікі, паветраныя павукі, жаночыя абадкі, капелюшы — і ўсё гэта з саломкі. Прыгажосць і разнапланавасць беларускага золата, якое цяпер мае статус нематэрыяльнай культурнай спадчыны UNESCO, на сваёй выставе прадставіла наваполацкая майстар Нэлі Радзько. Далей..

Калектыў Дзяржаўнай гісторыка-культурнай установы "Гомельскі палацава-паркавы ансамбль" стаў лаўрэатам спецыяльнай прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь дзеячам культуры і мастацтва 2022 года за вялікі ўклад у развіццё музейнай справы, рэалізацыю выставачных праектаў па захаванні гістарычнай памяці беларускага народа. Далей..

У Віцебску адкрылася выстава майстроў народных рамёстваў. Наведвальнікам экспазіцыі даступна каля 300 вырабаў розных традыцыйных рамёстваў: ткацтва, вышыўкі, саломапляцення і ганчарства. Сярод самых цікавых работ — маляваныя дываны і калекцыя сярэднявечнага адзення. Далей..

У Мінску адкрылася выстава "Лабірынты самапазнання". На ёй прадстаўлены творчыя работы замежных студэнтаў Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў. Далей..

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры 21 студзеня рэканструюе абрад "Цягнуць Каляду на дуба". Далей..

18 студзеня ў Нацыянальным акадэмічным тэатры імя Янкі Купалы адбылася ўрачыстая цырымонія з нагоды 85-годдзя галоўнага мастака тэатра, Народнага мастака Беларусі, лаўрэата Дзяржаўных прэмій СССР і БССР, прафесара кафедры манументальна-дэкаратыўнага мастацтва ўстановы адукацыі "Беларуская дзяржаўная акадэмія мастацтваў" Герлавана Барыса Федасеевіча. Далей..

Экспазіцыі Брэсцкай крэпасці абсталявалі тактыльнымі таблічкамі для слабавідушчых наведвальнікаў. Экспазіцыю "Музей вайны - тэрыторыя міру" ў мемарыяльным комплексе "Брэсцкая крэпасць – герой" абсталявалі мнемасхемамі і інфармацыйнымі таблічкамі са шрыфтам Брайля. Далей..

Хутка ўбачыць свет студзеньскі нумар часопіса “Мастацтва”. Ён прапануе ўсім ахвотным заглыбіцца ў чароўны свет музыкі, выяўленчага мастацтва, тэатра, кіно. Далей..

Акцыя "Нашы дзеці" ў Карэлічах завяршылася "Салодкім" балем. На дзіцячым Калядным балі ушаноўвалі актыўных дзяцей мінулага года, сустракалі сяброў у карагодзе паланэза і іншых цудоўных танцаў, якія дораць настрой на цэлы наступны год! Далей..

Выстава традыцыйнага кітайскага жывапісу "Поры года ў імператарскім садзе" адкрыецца 19 студзеня ў галерэі "Мабільная" Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі. Далей..

Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка 9 студзеня падпісаў Указ і распараджэнне, у адпаведнасці з якімі работнікі СМІ і сферы культуры ўдастоены медалёў і Падзякі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Далей..

У Гомелі адкрыецца выстава "Залаты век. Шэдэўры заходнееўрапейскай гравюры XVIII-XIX стагоддзяў". Экспазіцыя складаецца з 147 афортаў, ксілаграфій і гравюр 1711-1860 гадоў с работ Рафаэля, Рэмбранта, Рубенса і іншых класікаў жывапісу. Далей..

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 10 студзеня ўручыў прэміі “За духоўнае адраджэнне”, спецыяльныя прэміі дзеячам культуры і мастацтва, а таксама спецыяльныя прэміі “Беларускі спартыўны Алімп”. Лідар выступіў на ўрачыстай цырымоніі з віншаваннем лаўрэатаў. Далей..

Творчы вечар "Ветразь лёсу" беларускага літаратара Навума Гальпяровіча адбудзецца 17 студзеня ў галерэі "Лабірынт" Нацыянальнай бібліятэкі. Далей..

Унікальная канцэртная праграма "Мяцеліца" адбудзецца 27 студзеня а 18:00 у Магілёўскім абласным тэатры драмы і камедыі імя В. І. Дуніна-Марцінкевіча (г. Бабруйск). Далей..

У горадзе на Бугам пройдзе гастранамічны фестываль "Брэсцкія забавы". 14–15 студзеня жыхары і госці Брэста змогуць пагрузіцца ў атмасферу святочных гулянняў са шматлікімі пачастункамі. Фестываль будзе суправаджацца музыкай Брэсцкага духавога аркестра і ўдзельнікаў тэлешоу "Зорны шлях". Далей..

Акцыя “Ад усёй душы” аб’яднала беларусаў у высакароднай справе дапамогі старэйшаму пакаленню. Па ўсёй краіне ўдзельнікі дабрачыннага праекта наведваюць адзінокіх пажылых людзей, каб атуліць іх увагай і цяплом. Далей..