
У Брэсцкай абласной бібліятэцы імя М. Горкага стартуе пазнавальны праект "Гісторыя ў вокладках". Мэта ініцыятывы — прыцягнуць увагу да мінулага і сучаснасці кніжнай культуры і рарытэтаў. Далей..

Міжнародны навуковапрактычны семінар “Захаванне нематэрыяльнай культурнай спадчыны краін СНД у кантэксце глабальных выклікаў” завяршыўся ў Мінску 17 лістапада. У мерапрыемстве, акрамя беларускіх спецыялістаў, удзельнічалі прадстаўнікі Арменіі, Казахстана, Кыргызстана, Расіі, Таджыкістана, Туркменістана і Узбекістана. Далей..

Міжнародны фестываль класічнай музыкі "Студзеньскія музычныя вечары" адбудзецца ў Брэсце. У рамках форуму 9–12 студзеня свае дасягненні прадставяць музыканты з 10 краін. Далей..

Фестываль "Лідскія тэатральныя сустрэчы" пройдзе 26–27 лістапада ў Палацы культуры горада. Далей..

З 10 лістапада ў Магілёўскім абласным мастацкім музеі імя П. В. Масленікава працуе выстава "3/4 стагоддзя" выпускнікоў Мінскага дзяржаўнага каледжа імя А. К. Глебава. Далей..

Завяршылася ІІ Трыенале маладых мастакоў. Вынікі конкурсу падвялі 17 лістапада на ўрачыстай цырымоніі ў Нацыянальным цэнтры сучасных мастацтваў. Далей..
Пытанні можна задаваць па тэлефоне 203 75 74 Далей..

Віцебск прыме ХХХІІІ Міжнародны фестываль сучаснай харэаграфіі (IFMC), які пройдзе з 23 па 27 лістапада. Далей..

Незвычайны спектакль з філасофскім падтэкстам рыхтуюць да паказу ў Магілёўскім абласным тэатры лялек. Для калектыву ўстановы гэта будзе першая прэм'ера ў 46-м сезоне. Далей..

У Мастацкай галерэі Міхаіла Савіцкага працуе першая агульнарэспубліканская выстава нематэрыяльнай культурнай спадчыны. Далей..

Прэм'ера пластычнай пастаноўкі "Наш космас" рэжысёра Данііла Філіповіча адбудзецца 24 лістапада ў Нацыянальным акадэмічным тэатры імя Янкі Купалы. Далей..

У галерэі "Лабірынт" Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі адбылося ўрачыстае адкрыццё выставы памяці вядомых мастакоў па тэкстылю Алы Непачаловіч, Уладзіміра Лісавенкі і Ларысы Густавай у рамках V Трыенале дэкаратыўнага мастацтва Беларускага саюза мастакоў “ДЭКАРТ-22”. Далей..

Мінскі міжнародны Калядны оперны форум адкрыецца творам Пятра Чайкоўскага «Яўген Анегін» у пастаноўцы Маскоўскага музычнага тэатра «Гелікон-опера». Далей..

11 лістапада ў Бабруйску ўрачыста адкрыўся VIII Рэспубліканскі фестываль нацыянальнай драматургіі. Напярэдадні мы сустрэліся з Веранікай Вінель — адной з яго арганізатараў, дырэктарам Магілёўскага абласнога тэатра драмы і камедыі імя В. Дуніна-Марцінкевіча, на базе якога і ладзяцца асноўныя фестывальныя падзеі. Далей..

Канцэрт "Традыцыі і пераемнікі" адбыўся 15 лістапада 2022 г. у спартыўна-культурным цэнтры Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў. Далей..

Другі дзень Міжнароднага навукова-практычнага семінару "Захаванне нематэрыяльнай культурнай спадчыны краін СНД у кантэксце глабальных выклікаў" праходзіць у гістарычна знакавым месцы - Мірскім замку. Далей..

Графіку пра трагедыю беларусаў у гады Вялікай Айчыннай вайны пакажуць у пачатку снежня ў выставачнай зале імя Андрэя Бембеля. Далей..

Адгрымеў XXVІІІ Міжнародны фестываль “Лістапад”, які яшчэ да свайго пачатку прыцягнуў увагу гледачоў маштабам: 1360 заявак з 89 краін! Ці здолеў сінематограф прадэманстраваць “сапраўдныя каштоўнасці”, абвешчаныя ў слогане форуму? Далей..

Фонды музея-сядзібы "Пружанскі палацык" папоўніліся рэдкім экспанатам. Далей..

У Доме літаратара прэзентавалі чарговае выданне цыкла «Стваральнікі» Зіновія Прыгодзіча пра вядомых падзвіжнікаў культуры нашай краіны. Далей..

На бягучым тыдні міністр культуры Анатолій Маркевіч наведаў з рабочым візітам Аршанскі раён Віцебскай вобласці. Далей..

28 кастрычніка ў Нацыянальным гісторыка-культурным музеі-запаведніку “Нясвіж” адбылася навукова-практычная канферэнцыя “Захаванне гістарычнай памяці і фарміраванне грамадзянскай пазіцыі”, прымеркаваная да Года гістарычнай памяці. Далей..

Надыходзяць халады, а значыць, і ўзрастае небяспека пажараў. Прычым не толькі ў жылых дамах, але і ў многіх дзяржаўных і недзяржаўных установах, у прыватнасці, у арганізацыях сферы культуры Беларусі. Зыходзячы ў тым ліку і са свайго журналісцкага вопыту, магу з упэўненасцю засведчыць, што агонь ва ўстанове культуры — даволі рэдкая з’ява. І часцей за ўсё яна здараецца ў сельскіх будынках, якія дасюль яшчэ абсталяваны пячным ацяпленнем. Хоць і звычайныя музеі, бібліятэкі ці школы мастацтваў, у якіх функцыянуе цэнтральнае, зразумела, не застрахаваныя ад няшчасных выпадкаў, звязаных з пажарнай бяспекай. Далей..

Сёння мы распавядзём пра знакамітага сярэднявечнага лекара-рэвалюцыянера Парацэльса. Ці ўдзельнічаў ён у навуковым дыспуце з Францішкам Скарынам? У якіх яшчэ гарадах Вялікага Княства Літоўскага, акрамя Вільні, Парацэльс мог пабываць падчас вандроўкі ў Маскву (калі яна сапраўды адбылася)? Далей..

У горадзе над Бугам адкрылася выстава віцебскіх мастакоў. Экспазіцыя "Віцебская акварэль" знаходзіцца ў Мастацкім музеі, размешчаным у Паўднёвых казармах Брэсцкай крэпасці. Далей..

Выстава "Меер Аксельрод. Успамін пра Менск" адкрылася ў Дзяржаўным літаратурным музеі Янкі Купалы. Экспазіцыя пераносіць у горад, які падчас стварэння малюнкаў называўся Менскам на чатырох дзяржаўных мовах, у тым ліку на ідышы. Усе працы захоўваюцца ў прыватнай калекцыі і выстаўляюцца ўпершыню. Карціны маюць не толькі мастацкую, але і гістарычную, дакументальную каштоўнасць, успрымаюцца як помнік страчанаму старасвецкаму абліччу беларускай сталіцы. Далей..

Сімвалам павагі нашчадкаў да таленту, грамадзянскай пазіцыі Якуба Коласа стаў новы помнік, адкрыты ў цэнтры Стоўбцаў. Статуя на радзіме Песняра — праца творчай кааліцыі мінскіх скульптараў Уладзіміра Піпіна, Сяргея Логвінава і лаўрэата Дзяржаўнай прэміі СССР, прэміі Саюзнай дзяржавы ў галіне літаратуры і мастацтва, народнага мастака Беларусі Івана Міско. З апошнім “К” сустрэлася, каб даведацца, як ствараўся бронзавы вобраз пісьменніка. Далей..

Сёння ў Магілёўскім абласным мастацкім музеі імя П. В. Масленікава адбудзецца тэматычнае мерапрыемства "Гэты дзень у гісторыі…". Далей..