
У музеі гісторыі Вялікай Айчыннай вайны пройдзе літаратурна-музычны вечар "Жывое дыханне памяці". Далей..

Важным этапам маштабных работ, якія адбыліся цягам апошняга года ў мемарыяльным комплексе “Хатынь”, стала аднаўленне царквы Ражджаства Багародзіцы. Менавіта аднаўленне, а не будаўніцтва новага храма. Гэта сімвалічная даніна памяці жыхарам спаленай вёскі. Аднак ці лёгка было вярнуць з нябыту вобраз будынка, страчанага ажно 80 гадоў таму? Далей..

Фільм “Праведнік” Сяргея Урсуляка працягвае збіраць залы па ўсёй краіне, а ў Расіі стужку ўбачыла ўжо больш за паўтара мільёна чалавек. Сюжэт, заснаваны на рэальных падзеях, моцна ўражвае кінааматараў: на тварах людзей, якія выходзяць з паказаў, адлюстроўваюцца і сум, і глыбокія роздумы. І здзіўленне: як карціна, што доўжыцца амаль тры гадзіны, успрымаецца на адным дыханні? Чым кранае гэты аповед і якое месца займае “Праведнік” сярод ваенных фільмаў, паспрабуем разабрацца разам. Далей..

Чытайце 29 красавіка ў новым нумары газеты "Культура": Далей..

Вызначаны пераможцы II Рэспубліканскага конкурсу харэаграфічнага мастацтва “Дэнс Кангрэс”. Далей..

Вынікі рэалізацыі Дзяржаўнай праграмы “Культура Беларусі” ў 2022 годзе і задачы на 2023-і абмяркоўваліся на чарговым пасяджэнні калегіі Міністэрства культуры 27 красавіка. Адкрываючы мерапрыемства, міністр Анатолій Маркевіч адзначыў, што падчас выканання дзяржпраграмы “Культура Беларусі” на 2021—2025 гады выявілася патрэба ў карэкціроўцы дакумента. Неабходныя захады былі зроблены. У прыватнасці, павялічаны агульны аб’ём выдаткаў на ажыццяўленне дзяржпраграмы, перагледжаны пералік аб’ектаў для рэканструкцыі і рамонту. Толькі ў 2022-м фінансаванне дзяржпраграмы ўзрасло на 100,8 млн рублёў. Далей..

22 красавіка ў межах рэспубліканскага суботніка на магутных валах старажытнага пасялення ў вёсцы Гарадзішча Мінскага раёна адбылася эпічная талака. На тэрыторыі буйнога археалагічнага комплексу працавала больш за 100 чалавек. Далей..
Сёння, 29 красавіка, у Мінску ўрачыста адкрываецца рэспубліканскі тэатральны фестываль “Перамога”. Цягам двух з паловай тыдняў будзе паказана восем айчынных спектакляў пра Другую сусветную, прывезеных з усіх куткоў нашай краіны. Далей..

У галерэі "Універсітэт культуры" адкрыецца персанальная выстава "Вобразы Кітая". На выставе пакажуць працы Ян Люцзін, магістранткі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў. Далей..

Час ад часу варта вяртацца да тых, так бы мовіць, тэхналогій нашых узаемаадносін са светам, якія дапамагаюць пераўтварыць працу-руціну ў самы што ні ёсць творчы працэс. У словах "пераўтварыць" і "творчы" нават адзін корань. Далей..

Нагадваем, што працягваецца конкурс Міністэрства культуры па стварэнні твораў мастацтва па дзяржаўнай сацыяльна-творчай замове ў 2023 годзе. Далей..

У Год міру і стварэння мы распачынаем цыкл артыкулаў, прысвечаных людзям самых мірных і стваральных прафесій. Тэатралы, музыканты, дзеячы культуры таксама пакінулі значны след у нашай гісторыі, але жыццярысы многіх з іх поўныя таямніц. Сёння згадаем пра стваральніка першага сталага мінскага тэатра, знакамітага ў XVIII—XIX стагоддзях опернага спевакаМацея Кажынскага. У яго, дарэчы, сёлета юбілей —260 гадоў з дня нараджэння. Далей..

Не кожны можа пахваліцца, што здолеў вызначыцца з прафесіяй у раннім узросце. Гэта не тычыцца Валерыі Клінцовай, якая заўсёды востра адчувала сваё прызванне: яна павінна прысвяціць сябе танцу. Куды прывяла дзяўчыну любоў да харэаграфіі і чаго не бачыў “Дэнс Кангрэс”? Адказы — у інтэрв’ю з гераіняй рубрыкі “Максіма маладых”. Далей..

Чытайце з 22 красавіка ў новым нумары газеты "Культура": Далей..

У самым сэрцы Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі — у галерэі “Атрыум” — 13 красавіка адбылося ўрачыстае адкрыццё літаратурна-мастацкай выставы “Мікола Гусоўскі. Песня пра зубра”, прымеркаванай да 500-гадовага юбілею першага выдання знакамітай паэмы. Арганізатарамі праекта выступілі Нацыянальная бібліятэка Беларусі, Беларускі саюз мастакоў і гімназія-каледж мастацтваў імя І. В. Ахрэмчыка. Далей..

Каля трох мільёнаў беларусаў выйшлі сёння на Рэспубліканскі суботнік. Далей..

Не паспела зарасці народная сцежка да “Чабурашкі”, як у айчынным кінапракаце з'явілася новая “сямейная казка” ад Дзмітрыя Дзячэнкі – “Шаленства”. Вядомае імя рэжысёра і эфектныя трэйлеры з першых дзён паказу прыцягнулі ўвагу гледачоў і крытыкаў. Якое кіно патрэбнае сёння і чаму не заўсёды варта мудраваць з сюжэтам, паспрабуем разабрацца разам. Далей..

Спектаклі паводле Чэхава ставяць шмат і паўсюль. І калі еўрапейскую ці азіяцкую інтэрпрэтацыю рускага класіка большасць з нас бачыла толькі на экране, то работу народнага артыста Беларусі Аляксандра Яфрэмава можна ацаніць “жыўцом” — у Тэатры-студыі кінаакцёра. Далей..

У Віцебскай абласной філармоніі 20 красавіка раскажуць аб творчасці выбітнага савецкага кампазітара Аляксандры Пахмутавай. Далей..

Што вылучае паспяховага чалавека? Можна доўга разважаць аб прыродных дадзеных, працавітасці і ўдачы, але рубрыка “Максіма маладых”, здаецца, вывела галоўны кампанент поспеху — упартасць. Далей..

Пытанні камп’ютарызацыі і інфарматызацыі бібліятэк Беларусі рэгулярна разглядаюцца як на рэгіянальным, так і на рэспубліканскім узроўнях. І новая статыстыка, якой з намі падзяліліся ў галоўнай кніжнай скарбніцы краіны, сведчыць, што маштабныя зрухі ў гэтым аспекце бібліятэчнага жыцця — ужо рэальнасць і, можна сказаць, сапраўдная будзённасць. Далей..

“Лягу-прылягу”, “Малінаўка”, “Завіруха” — у Дзяржаўным акадэмічным музычным тэатры адбыўся творчы вечар народнага артыста Беларусі, кампазітара Эдуарда Ханка. Далей..

Вясна традыцыйна асацыіруецца з самымі яркімі падзеямі ў свеце харэаграфіі. Перад Днём танца, які адзначаецца 29 красавіка, у Мінску адбудзецца “Дэнс Кангрэс”. Далей..

Чытайце з 15 красавіка ў новым нумары газеты "Культура": Далей..

Першы намеснік міністра культуры Беларусі Валерый Грамада і міністр культуры Татарстана Ірада Аюпава падпісалі дарожную карту па супрацоўніцтве ў сферы культуры. Цырымонія адбылася 12 красавіка ў Мінску ў межах пасяджэння рабочай групы па супрацоўніцтве Беларусі і Татарстана. Далей..

VI Міжнародны Велікодны фестываль “У імя міру і стварэння. Натхненне. Бязмежнасць. Музыка” пройдзе 17—21 красавіка. Далей..

Дні культуры Узбекістана праходзяць у Беларусі. Далей..

Архіў у нашым уяўленні —крыніца неабвержных дакладных ведаў.Аднак сховішчы змяшчаюць і нямала фальшывак. Як дазнацца,што гістарычны дакумент,датаваны XVI стагоддзем,насамрэч стварылі ў ХІХ-м —прычым з канкрэтнымі карыслівымі мэтамі? Для намесніка загадчыка аддзела навукова-даследчай і публікацыйнай дзейнасці Нацыянальнага гістарычнага архіва Рэспублікі Беларусь Яўгена Глінскага выяўленне такіх падробак —справа тэхнікі. Мы гутарым з адмыслоўцам,чаму 80 % беларускіх шляхецкіх родаў не грэбавалі фальсіфікацыяй і паводле якіх прыкмет сёння можна вывесці старадаўніх махляроў на чыстую ваду. Натуральна, закранаем і культурны аспект падобных злачынстваў. Далей..

Беларуская оперная спявачка Дар'я Гаражанка прыме ўдзел у юбілейным канцэрце Прэміі BraVo у Расіі Далей..

Адзін з праспектаў вялікага горада. На ходніках — людскі вір. Кожны спяшаецца. Твары засяроджаныя і заклапочаныя. Раптам адзін з мінакоў выцягвае з-пад курткі… валторну. На супрацьлеглым баку вуліцы купка дзяўчат выхопліваюць скрыпкі і альты. Дзесьці паблізу прачынаюцца саксафон з трамбонам. Праз хвілю на праспекце зладжана ды натхнёна гучыць сімфанічны аркестр. Людзі запавольваюць хаду, на вуснах з’яўляюцца ўсмешкі. Дзеля гэтага флэшмоб і ладзіцца. Рознакаляровая жывая карцінка на фоне застылых шэрых шматпавярховікаў. Далей..