Новы сезон серыяла “У вандроўку з «К»” распачаты! У Год добраўпарадкавання нашы падарожжы па мясцінах, што звязаны з лёсамі выбітных дзеячаў беларускай культуры, мусяць праходзіць з рыдлёўкамі ў заплечніках. У маршрутным лісце — спрэс нятопавыя і часам невядомыя нават даследчыкам пункты. Хто прагне новага і гатовы быць першапраходцам — гайда з намі! Далей..
Хрыпаты голас маладога радыста раз за разам паўтарае ў мікрафон станцыі: “Я — крэпасць. Я — крэпасць. Вяду бой. Чакаю дапамогу…” Вусны засмяглі, бо каторы дзень няма вады. Тую, што ўдаецца здабыць, адносяць параненым і да кулямётаў. Вакол грукоча. Яго ніхто не чуе… І ці чуе ён сам сябе? Толькі паўтарае, як малітву: “Я — крэпасць. Чакаю дапамогу”. Брэсцкі гарнізон самааддана абараняе цытадэль, у падвалах якой яшчэ хаваюцца жанчыны, дзеці, параненыя салдаты… Далей..
Прайшло залічэнне абітурыентаў, якія паступаюць па мэтавым накіраванні. Хоць для мэтавікоў было выдзелена 52 месцы, на некаторыя спецыяльнасці не ўдалося набраць дастатковай колькасці жадаючых, і гэтыя месцы перайшлі ў агульны конкурс. Далей..
З радкоў старых дзённікаў, шамацення архіўных аркушаў і святла рампы нараджаецца спектакль — жывы водгук часу і чалавечых лёсаў. Полацкі тэатр “Пілігрым” ужо цэлае стагоддзе працягвае здзіўляць, хваляваць і кранаць сэрцы гледачоў. Нядаўняя прэм’ера — “Тэатр, народжаны ў СССР” — стала чарговым доказам: на гэтай сцэне жыве не толькі мастацтва, але і памяць пакаленняў. Далей..
Па горадзе майстроў, які працаваў падчас XXIV Нацыянальнага фестывалю беларускай песні і паэзіі “Маладзечна-2025”, гадзінамі можна было хадзіць і дзівіцца творчасці ўмельцаў. Сярод іх — Наталля Ларына са Стаўбцоўскага Дома рамёстваў: такіх маляванак нідзе не знойдзеш! Далей..
Беларускі дзяржаўны маладзёжны тэатр прадставіў “Крохкасць” — харэаграфічны спектакль Аляксандры Буяльскай. Пастаноўка праходзіць на малой зале тэатра, выканаўцы галоўных роляў — артысты балета. Тэатр таксама пазначае іх як пастаноўшчыкаў, бо тэма і ідэя гэтага сцэнічнага твора патрабуюць унутранага далучэння да дзеяння, а таксама ўласных пачуццяў і поглядаў, каб стварыць сапраўдную гісторыю пра жыццё, яго зыбкасць і ўразлівасць. Далей..
У Віцебску вызначылі пераможцу Міжнароднага конкурсу выканаўцаў эстраднай песні на «Славянскім базары». Далей..
Гран-пры Нацыянальнага конкурсу маладых выканаўцаў беларускай эстраднай песні і галоўны прыз імя Уладзіміра Мулявіна — “Крыштальную гітару” — заваявала васямнаццацігадовая Ганна Варанко. Далей..
Дальва – апошняя спаленая на тэрыторыі Беларусі вёска. Яна знікла з твару зямлі 19 чэрвеня 1944 года, не дажыўшы да вызвалення ўсяго 10 дзён. І ўсе гэтыя 10 дзён над абгарэлымі целамі бацькоў, сваякоў, аднавяскоўцаў сядзеў адзіны ацалелы дальвінец — 13-гадовы Коля Гірыловіч, які застаўся сам-насам з непапраўнай бядой. Далей..
Цёплае лета – добрая нагода, каб збочыць з маршруту Мінск — Брэст па аўтатрасе М-1 і пазнаёміцца з адметнай спадчынай Палесся. Далей..
На Глыбоччыне культуру не проста вывучаюць — ёй жывуць. Народны тэатр фальклору “Цярэшка” вось ужо амаль 30 гадоў не дае знікнуць скарбам беларускай традыцыі, ператвараючы абрады і песні ў жывое дзейства. Калектыў стаў духоўным нашчадкам Ігната Буйніцкага — заснавальніка нацыянальнага тэатра, які нарадзіўся менавіта тут, у вёсцы Палевачы. Як удаецца захоўваць дух продкаў у сучасным свеце — расказаў кіраўнік калектыву Дзмітрый Крывёнак. Далей..
Нарада міністраў культуры дзяржаў — членаў Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва адбылася 7 ліпеня ў Кітаі. У мерапрыемстве паўдзельнічаў першы намеснік міністра культуры Рэспублікі Беларусь Дзмітрый Шляхцін. Далей..
А іх насамрэч шмат. На рэспубліканскім свяце можна было пачуць не толькі мілагучную беларускую гаворку з усімі яе дыялектамі, але і рускую, татарскую, нават башкірскую мовы. І гэта не дзіўна, бо на Купалле ў Александрыі традыцыйна збіраюцца сябры з усіх куточкаў нашай краіны і з-за яе меж. Далей..
Удзел Нацыянальнага Прэзідэнцкага аркестра Беларусі ў “Славянскім базары ў Віцебску” — адна з добрых традыцый. Вось і сёлета калектыў выйшаў на сцэну ўжо ў час урачыстага адкрыцця фестывалю. Далей..
Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў 5 ліпеня на свяце “Купалле” (“Александрыя збірае сяброў”), якое назваў генеральнай рэпетыцыяй “Славянскага базару ў Віцебску”. Далей..
Выбітная з’ява музычнай культуры і вуснай творчасці. Так называюць традыцыю выканання абрадавых і пазаабрадавых песень Любаншчыны, якую прадстаўляюць аўтэнтычныя фальклорныя гурты “Журавушка“, “Глыбокія крыніцы”, “Павалякі“. Далей..
На чацвёртым адкрытым конкурсе факультэта народных інструментаў Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі Ігар Урбановіч здабыў дыплом лаўрэата I ступені. Наогул сёлетняя вясна для нашага героя была вельмі багатай на ўзнагароды. Пра сакрэты поспеху, натхненне і планы — у інтэрв’ю з таленавітым музыкантам. Далей..
У XXXIV Міжнародным фестывалі мастацтваў "Славянскі базар у Віцебску" будуць удзельнічаць прадстаўнікі 44 краін. Аб гэтым заявіў Міністр культуры, заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь Руслан Чарнецкі падчас прэс-канферэнцыі, прысвечанай адкрыццю творчага форуму. Далей..
“Нясвіжскі замак: культурна-турыстычны алфавіт” — сумесны праект газеты “Культура” і Нацыянальнага гісторыка-культурнага музея-запаведніка “Нясвіж”. Гэта новы погляд на гісторыю знакамітага замка, яго таямніцы і шэдэўры. Запрашаем у незвычайнае падарожжа — займальнае і карыснае баўленне часу. У нашым культурна-турыстычным алфавіце толькі самыя цікавыя факты — ад А да Я. Далей..
Музыка злучае людзей мацней за любую мову. Менавіта з такім пасылам у верасні на “Інтэрбачанні-2025” выступіць Насця Краўчанка — першая прадстаўніца нашай краіны на гэтым міжнародным творчым форуме. Спявачка, тэлевядучая і суперфіналістка шоу “X-Factor Беларусь”, яна ўвасабляе новую хвалю сучаснай сцэны. Уладальніца плацінавага дыска, трохразовая лаўрэатка прэміі “Песня года Беларусі” летась выпусціла дэбютны альбом, а першы сольны канцэрт выканаўцы прайшоў з аншлагам. Але за ззяннем публічнасці — руплівая штодзённасць, у якой прафесійная дысцыпліна і чалавечая шчырасць становяцца асновай росту. Далей..
“Пушкінка”. Так ласкава называюць бібліятэку чытальнікі і супрацоўнікі – “пушкінцы”. Так называлі яе і сто гадоў таму. Бо менавіта рускі паэт “пасадзейнічаў” яе адкрыццю. Далей..
Якія музейныя праекты прызнаны найлепшымі ў краіне і чым беларускія музейшчыкі плануюць здзіўляць наведвальнікаў у найбліжэйшай будучыні? Далей..
Выбітны беларускі кампазітар ХІХ стагоддзя, піяніст, педагог, дырыжор Фларыян Міладоўскі займае пачэснае месца ў гісторыі нацыянальнай музычнай культуры. Цікавасць да гэтай асобы расце год ад году, вяртаюцца з нябыту творы. Але і сёння ў біяграфіі славутасці шмат белых плям. За іх запаўненне новымі архіўнымі звесткамі мы і возьмемся. Далей..
Гэты пачастунак заваюе сэрца кожнага: смачны, духмяны і вельмі незвычайны! Банкуха — страва для асаблівых, урачыстых выпадкаў. Сакрэтамі яе прыгатавання валодаюць жыхаркі мястэчка Поразава Свіслацкага раёна, што ў Гродзенскай вобласці. Далей..
Як зрабіць, каб кожнаму было камфортна на працоўным месцы? Што трэба, каб прафсаюзная “пярвічка” стала моцнай арганізацыяй? Адказы на пытанні ведаюць у Палацы мастацтваў Бабруйска: гэта ўстанова — пераможца агляду-конкурсу “Найлепшы калектыўны дагавор” Беларускага прафесійнага саюза работнікаў культуры, інфармацыі, спорту і турызму. Далей..
На прадстаўленні народнага тэатра лялек “КапялюШ” патрапіць няпроста: ахвотных убачыць батлейку заўсёды шмат. Дзеці зачаравана глядзяць на лялек, дарослыя з цікавасцю — на канструкцыю, разам — натхняюцца спевамі і ад душы смяюцца з герояў інтэрмедый. Далей..
“Народныя мсціўцы Вялікай Айчыннай вайны”, “Рэйкавая вайна”, “Героі мінскага падполля” — карціны, па якіх можна вывучаць гісторыю, карціны, якім верыш. Бо іх аўтар — з пакалення пераможцаў. Выставачны праект “Рыгор Віткоўскі. Шчыра пра важнае”, прысвечаны творчасці выдатнага беларускага мастака-графіка і педагога, працуе ў Нацыянальным мастацкім музеі. Далей..
Музыка, энергічныя рытмы і натхненне напаўняюць рэпетыцыйную залу Магілёўскага каледжа мастацтваў. Менавіта тут нараджаюцца яркія харэаграфічныя пастаноўкі “Алесі” — заслужанага аматарскага калектыву Рэспублікі Беларусь з амаль 30-гадовай гісторыяй. Аб традыцыях і новых ідэях ансамбля распавёў яго мастацкі кіраўнік Ігар Шувалаў. Далей..
Інтэрактыўная выстава “За дзень наступны ўсяе зямлі” адкрылася ў сталічным кінатэатры “Перамога” да Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь. Далей..
Імпрэза пад такой назвай разгорнецца 5 ліпеня ў Аляксандраўскім скверы. Серыю канцэртаў выхаднога дня прадоўжаць артысты Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы. Далей..